Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В соответствии с законодательством

В соответствии с законодательством

17 кастрычніка ў Паставах “прамую тэлефонную лінію” і асабісты прыём грамадзян правёў Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Г. І. Кузняцоў. Паколькі маёмасныя пытанні з’яўляюцца аднымі з самых складаных і актуальных для насельніцтва, то і жадаючых атрымаць параду або дапамогу высокапастаўленага сталічнага чыноўніка ў вырашэнні сваёй праблемы аказалася нямала.

Першай на “прамую лінію” патэлефанавала пенсіянерка з вёскі Ярэва, якая пражывае па вуліцы Зялёнай. Бабуля паскардзілася на тое, што побач з яе домам знаходзяцца тры пустуючыя. У двух дамоў ёсць гаспадары, трэці належыць ААТ “Ярэва-агра”, тым не менш мае крайне непрывабны выгляд — выбітыя вокны, няма дзвярэй. Вакол дамоў — бур’ян, насенне якога ляціць у агарод пенсіянеркі.

Разабрацца з прывядзеннем у парадак прыдамавых тэрыторый даручана старшыні Ярэўскага сельскага Савета П. А. Скрыдлеўскаму. На гэта яму дадзена 10 дзён.

Пенсіянерку з Дунілавіч цікавіла, што рабіць з імяннымі прыватызацыйнымі чэкамі “Маёмасць”, якія своечасова не былі выкарыстаны.

— Чэкі можна абмяняць на акцыі якога-небудзь прадпрыемства — іх спіс ёсць у “Беларусбанку”. Чакаць, што дзяржава выкупіць Вашы чэкі, як робяць многія, не варта: на гэта ў бюджэце няма грошай, — адказаў Г. І. Кузняцоў.

Калі на “прамую лінію” паступілі ўсяго два званкі і яна не заняла шмат часу, дык прыём грамадзян аказаўся шматлюдным — на яго завіталі 8 чалавек — і замест адведзенай адной гадзіны доўжыўся амаль дзве.

Жыхар Пастаў прыйшоў па просьбе сваіх дзяцей, якія ў гэты час былі на рабоце. Пытанне — прыватызацыя дзецьмі атрыманай 17 гадоў назад кватэры. Раней выкупліваць яе ва ўласнасць маладая сям’я не спяшалася. Цяпер жа гэта проста не пад сілу: агульны месячны даход складае менш за 6 мільёнаў рублёў, тады як прыватызацыя абыдзецца ў 250 мільёнаў. “Што рабіць?” — бедаваў чалавек.

— Існуе заканадаўства, якое нельга змяніць, — нічым не мог беспадстаўна абнадзеіць грамадзяніна Георгій Іванавіч.

Наступны наведвальнік абураўся з-за таго, што яго кватэра, якую цепліць сам (устанавіў кацёл на цвёрдым паліве) і сам жа з дапамогай бойлера грэе ваду, у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі лічыцца цалкам добраўпарадкаванай. А значыць, пры яе прыватызацыі не выкарыстоўваецца паніжаючы каэфіцыент.

Сапраўды, умовы пражывання ў такой кватэры і тых, дзе ёсць цэнтралізаванае ацяпленне і водазабеспячэнне, не зусім аднолькавыя. І гэта, напэўна, павінна ўлічвацца пры ацэнцы жылля. Старшыня Дзяржкаммаёмасці паабяцаў мужчыну разабрацца ў дадзеным пытанні і даць пісьмовы адказ.

Увогуле, пытанні прыватызацыі жылля былі самымі папулярнымі на прыёме. Акрамя іх, пастаўчан хвалявалі зямельныя адносі­ны. Напрыклад, адзін з жыхароў райцэнтра сутыкнуўся з наступнай праблемай. У спадчыну ад бацькоў яму дастаўся дом у вёсцы Козічы Юнькаўскага сельсавета. Дом аформлены ва ўласнасць, а вось зямля — не. Яшчэ пры бацьках праз участак чалавека праклалі дарогу да рэчкі, раздзяліўшы яго на дзве часткі. Цяпер тую частку, якая аказалася на другім баку вуліцы, мужчына па закону не можа аформіць ва ўласнасць, каб прадаць разам з домам.

— Я не гатовы зараз нешта адказаць Вам, — канстатаваў Г. І. Кузняцоў. — Неабходна ўважліва вывучыць усе дакументы. Потым з Вамі абавязкова звяжуцца мае спецыялісты.

Толькі дваім з васьмі наведвальнікаў давядзецца пачакаць адказаў на пытанні. Астатнім растлумачэнні дадзены ў час прыёму.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 41

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77