Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аплодисменты исполнителям и «королю музыкальных инструментов»

Мінулыя субота і нядзеля ўвайшлі ў летапіс творчага жыцця раёна як дні правядзення фестывалю “Гу

Аплодисменты исполнителям и «королю музыкальных инструментов»

На пярэднім плане гаспадары і ганаровыя госці фестывалю: Юрый Кісялёў, Уладзімір Счасны, Тадэвуш Стружэцкі.

чаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны”. Яго адкрыццё адбылося ў касцёле Святога Антонія Падуанскага. Вітаючы гаспадароў і гасцей, вядучая канцэрта, дыктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Маргарыта Захарыя адзначыла, што на Пастаўшчыне — у музычнай сталіцы  беларускага Паазер’я — адбываецца вельмі значная па­дзея: гучаць арганы, якія больш за іншыя інструменты вызначаюцца сваёй меладычнасцю і выразнасцю. Дзякуючы фестывалю жыхары горада і сельскіх населеных пунктаў маюць магчымасць  пазнаёміцца са славутымі выканаўцамі, наталіцца чароўнай музыкай, ацаніць усе вартасці аргана, які знаўцы справядліва называюць “каралём музычных інструментаў”.

Чаму менавіта на Пастаўшчыне нарадзілася ідэя правядзення фестывалю? Хто з’яўляецца яго арганізатарам і натхняльнікам? Якія перспектывы незвычайнага музычнага свята ў глыбінцы? Пра гэта і многае іншае гаварылі гаспадары і ганаровыя госці: намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў, наш зямляк, былы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі, ксёндз-прэлат, пробашч касцёла Святых Сымона і Алены г. Мінска Уладзіслаў Завальнюк, ксёндз-прэлат Дон Кармеліа з Ватыкана і ін­шыя.

Арганізуючы фестываль, раённы выканаўчы камітэт, Беларуская дзяржаўная  філармонія пры самай актыўнай падтрымцы і непасрэдным удзеле прыхаджан і ксяндза-пробашча касцёла Святога Антонія Падуанскага Анджэя Возьняка і іншых святароў зыходзілі з таго, што ў пастаўскім, лынтупскім, камайскім і лучайскім касцёлах ёсць дзеючыя арганы, якія сталі неад’емнай часткай касцельнага жыцця, правядзення службаў, а музыка — крыніцай натхнення і ачышчэння.

А што значыць прозвішча нашага земляка Браніслава Руткоўскага — прафесара, польска-беларускага арганіста, дырыжора, кампазітара, педагога, музычнага крытыка, аднаго з першых арганізатараў міжнародных фестываляў арганнай музыкі! Ён быў ахрышчаны ў камайскім касцёле — самым старажытным храме ў Беларусі. Увогуле,  Паставы ніколі не былі правінцыяй у плане высокага мастацтва і культуры. І два, і тры стагоддзі назад, і сёння гэта горад з высокай мастацкай культурай, у якім выступаюць самыя лепшыя творчыя калектывы з нашай і іншых краін свету.

У Беларусі налічваецца каля 100 арганаў. Большая іх частка — дзеючыя, але не ўсе арганы яшчэ запатрабаваныя. Таму настала пара зрабіць так, каб яны прыносілі карысць не толькі святыням, але і шырокай публіцы, узбагачалі лю­дзей духоўна. У Полацку праводзіцца адзі­ны ў Беларусі Міжнародны фестываль арганнай музыкі “Званы Сафіі”. Таму размова ішла пра тое, каб зрабіць пастаянным музычнае свята і ў Паставах і тым самым натхніць іншыя гарады. А тое, што арганная музыка заварожвае людзей, прымушае радавацца, перажываць,  пацвердзілі канцэрты і ў касцёлах Святога Андрэя Апостала (Лынтупы), Святога Іаана Хрысціцеля (Камаі) і Святога Тадэвуша (Лучай).

Аплодисменты исполнителям и «королю музыкальных инструментов»

Саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі Канстанцін Шараў, выкладчыца Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Кацярына Нікалаева, трубач Валерый Кетрыс, салістка Полацкай канцэртнай залы “Сафійскі сабор” Ксенія Пагарэлава.

Высокі творчы ўзровень музычнага свята забяспечылі вядомыя выканаўцы: народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ігар Алоўнікаў; а таксама лаўрэаты міжнародных конкурсаў: салістка Полацкай канцэртнай залы “Сафійскі сабор” Ксенія Пагарэлая, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі Канстанцін Шараў, выкладчыца Мінскага дзяржаўнага кале­джа мастацтваў Кацярына Нікалаева і вядомы трубач Валерый Кетрыс.

— Мяне радуе, што расце папулярнасць арганнай музыкі, — адзначыла Ксенія Пагарэлая. — Пра гэта сведчыць традыцыйны штогадовы Міжнародны фестываль “Званы Сафіі”, а таксама канцэрты ў Полацку. З задавальненнем прыехала і ў Паставы, дзе апошні раз выступала гадоў дзесяць назад. Арган тут у добрым стане, выдатна гарманіруе з акустыкай касцёла. Я выканала найбольш вядомыя творы італьянскіх кампазітараў, якія асабліва падабаюцца слухачам. Спа­дзяюся, што яны атрымалі задавальненне.

Прысутныя ў пастаўскім касцёле першым віталі апладысментамі дуэт у складзе арганісткі Кацярыны Нікалаевай і  нашага земляка трубача Валерыя Кетрыса. У пастаўскай дзіцячай школе мастацтваў Валерый вучыўся ў класе настаўніка Віктара Жука. Пасля закончыў музычныя каледж і акадэмію, цяпер іграе ў ваенным аркестры.

— Паставы былі і застаюцца горадам, дзе мне дапамаглі вызначыць свой прафесійны і жыццёвы шлях, — сказаў Валерый Кетрыс. — З  радасцю выступіў перад землякамі. Спадзяюся, што будуць новыя сустрэчы.

Удзячныя гаспадары паднеслі гасцям і выканаўцам сувеніры і кветкі, а артысты атрымалі яшчэ і Дыпломы ўдзельнікаў фестывалю.

Людзі разыходзіліся ўзрушаныя, захопленыя сапраўднымі талентамі, удзячныя за тое, што змаглі далучыцца да багатай музычнай спадчыны. Арганная музыка выклікала шмат добрых эмоцый і ўражанняў, нібы асвятліла душы і сэрцы слухачоў. І, як падкрэсліў адзін з гасцей, зусім не выключана, што яна паўплывае на светапогляд асобных лю­дзей, якія з радасцю і надзеяй зробяць свае першыя крокі да Бога.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 21

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 48

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 51

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 53

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 60

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 84

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 78

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 92