Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В самом центре Европы

В самом центре Европы

Рэдактар мясцовага радыё Уладзімір Шык у пачатку кастрычніка знаходзіўся ў замежнай паездцы ў Польшчы. Пры падтрымцы польскага Таварыства лакальных (рэгіянальных) СМІ яму пашчасціла прайсці тыднёвую стажыроўку ў сваіх калег у Велькапольскім і Куява-Паморскім ваяводствах. Спадзяёмся, што і чытачам “Пастаўскага краю” будуць цікавыя дарожныя нататкі журналіста пра некаторыя асаблівасці жыцця нашых заходніх суседзяў.

Музей пад адкрытым небам

В самом центре Европы

Хоць праграма знаёмства з арга­нізацыяй паўсядзённай працы польскіх журналістаў была вельмі насычанай, але ў ёй знайшлося месца і для культурнага адпачынку. У адзін з дзён выдавец штотыднёвіка “Paluki” Дамінік Ксеньскі, які нядрэнна размаўляе па-руску і захапляецца творчасцю расійскіх паэтаў-бардаў Акуджавы, Візбара, Высоцкага, арганізаваў найцікавейшую экскурсію ў мястэчка Біскупін, вядомае не толькі ў асяродку палякаў. Справа ў тым, што тут яшчэ перад вайной польскія археолагі знайшлі свае праславянскія вытокі. Як расказаў пан Дамінік, на польскіх землях, у басейне рэк Віслы і Одэра, першыя сляды людзей (а гэта былі неандэртальцы-паляўнічыя) з’явіліся каля 100 тысяч гадоў да нашай эры.

У гэтай мясцовасці штогод на працягу тыдня летам праходзяць буйныя міжнародныя фестывалі старажытных культур і рыцарскія турніры. Як мне расказалі, ужо некалькі разоў сюды прыязджалі нашы суседзі з Браслаўскага музейнага аб’яднання на чале з яго навуковым супрацоўнікам, краязнаўцам Кастусём Шыдлоўскім. З поспехам беларусы паказвалі старажытны спосаб здабывання агню, а яшчэ тут ужо другі год плённа працуе наш суайчыннік-рэстаўратар. У Біскупіне, акрамя гарадзішча, на вялізнай тэрыторыі размешчаны таксама буйны археалагічны музей, побач шэраг адноўленых польскіх вёсак мінулага, панскіх двароў, дзе можна прасачыць развіццё цывілізацыі.

Увогуле, з’явіўся вялізны сучасны турыстычны цэнтр з адпаведнай інфраструктурай, гатовай прыняць дзясяткі тысяч гасцей. І ў вёсках па суседстве ёсць невялікія гатэлі, рэстараны і бары. Праклалі там і чыгунку-вузкакалейку, а ў сезон адпачынкаў ходзіць спецыяльны турыстычны поезд. Па мясцовым возеры можна паплаваць на прагулачных катарах. Адным словам, робіцца ўсё, каб прывабіць турыстаў і нядрэнна зарабіць. У лепшыя часы сюды прыязджае за год да 130 тысяч толькі замежных гасцей. Сёлета з-за невыноснай спёкі турыстаў было менш, каля 56 тысяч, але і гэта нядрэнна. Польскія калегі-журналісты да гэтага фестывалю выдаюць тысячным накладам спецыяльныя дадаткі да свайго выдання, каляровую “Газету Біскупінскую” — своеасаблівы сувенір на памяць аб наведванні гэтых мясцін.

Маўзалей …на могілках

В самом центре Европы

Пасля заканчэння працоўнага дня энергічны 52-гадовы рэдактар павятовай газеты “Paluki i ziemia Mogilenska” Марэк Холяк прапанаваў мне крыху пагуляць па горадзе, наведаць каляровы музычны фантан у парку, а таксама пабываць на мясцовых могілках. Месца вечнага спачыну ў гэтым 13-тысячным райцэнтры не камунальнае, як у іншых польскіх паселішчах: яго ўтрымлівае адна з чатырох мясцовых каталіцкіх парафій. Маўзалей на мясцовых могілках  па праекце архітэктара Стэфана Чыбістоўскага стаў адным з сімвалаў старажытнага горада, які Магдэбургскае права атрымаў яшчэ ў 1398 го­дзе. Ён паўстаў у памяць пра славутага земляка, пробашча фарнага касцёла і патрыёта Пятра Ваўжняка (1849-1910). Калі гэтыя землі пасля трайнога падзелу Польшчы былі пад уладай Прусіі, святар прадстаўляў край як дэпутат прускага Парламента. Ксёндз шмат клапаціўся пра простых лю­дзей, садзейнічаў развіццю асветы, медыцыны, шмат дапамагаў бедным, дамогся пабудовы перад вайной Дома культуры для суайчыннікаў.

Да 100-годдзя з дня яго нара­джэння па ініцыятыве гараджан у гарпарку паўстаў помнік, які нядаўна быў адрэстаўрыраваны, падсвечваецца ноччу. Падчас гэтай цікавай паездкі, ужо 16-ай па ліку за апошнія чвэрць стагоддзя, я зноў пабачыў, як цяпер ноччу добра асветлены нават невялікія польскія гарадкі і дамы ў сельскай мясцовасці. У палякаў зараз асвятляюцца ноччу і могілкі, а яшчэ падсвечваюцца спецыяльнымі пражэктарамі касцёлы, цэрквы, капліцы і іншыя культавыя збудаванні. На саміх жа могілках пастаянна гараць па начах агеньчыкі шматлікіх лампадак, саграваючы памяць пра мінулае і лю­дзей, якія пакінулі гэты свет.

Нябожчыка ў Польшчы нельга трымаць у яго доме альбо кватэры. Праўда, у аддаленых польскіх вёсках захоўваюцца ранейшыя традыцыі, але ўсё часцей труну перад пахаваннем вязуць у капліцы і  моляцца перад развітаннем назаўсёды. Як і ў нас, вельмі развіты пахавальны бізнес, нават у буйных вёсках з’явіліся фірмы па вырабе гранітных помнікаў. Палякі не шкадуюць грошай і па сваіх памерлых родных ставяць прыгожыя помнікі коштам па 2-3 тысячы долараў. На могілках сталі з’яўляцца цэлыя дарожкі з пліткі, вода­правод, вісяць ліхтары. Клапоцяцца суседзі і пра парадак на месцах воінскіх пахаванняў салдат і афіцэраў Савецкай Арміі. На могілках у Магільна ёсць нават дзве такія брацкія магілы з чырвонымі зоркамі, там я бачыў парадак, кветкі і лампадкі.

Мода на здаровы лад жыцця

Падчас стажыроўкі яшчэ больш пераканаўся, што сярод палякаў ужо стала модным актыўна адпачываць і весці здаровы лад жыцця, як мага часцей бываць сем’ямі на ўлонні прыроды. Вось і ў мясцовай газеце не толькі рэдактар пан Марэк, але і яго калегі-журналісты, два супрацоўнікі бюро рэкламы практычна штодзень ездзяць на працу і па самім горадзе на веласіпедах. Машынамі карыстаюцца толькі тады, калі надвор’е кепскае. Праўда, ездзіць вела­сіпедыстам трэба ў велашлемах, вечарам — абавязкова са святлом фар і мець спецыяльныя маячкі. Інакш можа затрымаць дарожная паліцыя.

Многія палякі цяпер любяць па выхадных падарожнічаць пешшу са спецыяльнымі палкамі. У цэлым па Польшчы, цікава ведаць, распрацавана больш за 30 тысяч добра прадуманых, аснашчаных пешаходнымі дарожкамі маршрутаў у парках, за горадам.  Нямала і добра арганізаваных маршрутаў для язды верхам на конях. А для велатурыстаў — яшчэ большае раздолле, бо плённа працуе польскі Нацыяльны саюз веласіпедыстаў. Сумесна з Польскім турыстычным краязнаўчым таварыствам і замежнымі партнёрамі з Еўропы яны ўжо больш за дзесяць разоў арганізоўвалі ў сябе на радзіме міжнародныя сустрэчы аматараў язды на двухколавых «машынах» у розных кутках краіны: у горным Закапане, на марскім курорце Сопаце, паблізу Беларусі на Мазурскіх азёрах у Гіжыцка і ў іншых мясцінах. Палякі аб’ядноўваюцца ў “дарожныя брацтвы” ў залежнасці ад выбраных маршрутаў і наогул не шкадуюць грошай на спорт.

Я яшчэ да замежнай паездкі ведаў з інтэрнэту, што ў Магільна нядаўна быў здадзены ў эксплуатацыю пабудаваны аўстрыйскай фірмай, выйграўшай тэндар, новы Палац гульнявых відаў спорту з трыбунамі на 2 тысячы месцаў для гледачоў. У ім праводзіць гульні нацыянальнага першынства Польшчы па валейболе ў 1-ай лізе, як і ў нас, толькі жаночая каманда горада. Вечарам мы там пабывалі, і паўсюдна было шматлюдна, трэнажорныя залы, фітнэс-цэнтр, цэнтр забаў для моладзі не пуставалі. На суперсучасным пакрыцці ў галоўнай спартзале ганялі мячы футбалісты, пасля трэніровак багата было наведвальнікаў і ў кафэ-бары.

Па суседстве з гэтай арэнай разме­шчаны ўтульны гарадскі стадыён, а за ім і футбольнае поле са штучным газонам мясцовага спартклуба “Орлік”. Яно таксама не пуставала. Сярод футбалістаў я пазнаў пана Роберта з аддзела рэкламы, які пасля працы прыйшоў на трэніроўку. Гэта поле асветлена, мае трыбуны для гледачоў, утульныя раздзявалкі, дзе можна прыняць пасля заняткаў гарачы душ. Дарэчы, у гэтым райцэнтры дзейнічаюць яшчэ тры падобныя пляцоўкі для заняткаў футболам, і столькі ж “Орлік” мае сваіх сучасных баз адпачынку ў сельскай мясцовасці. Бурмістр Магільна Лешак Душыньскі дамогся, каб у родным горадзе быў пабудаваны і шыкоўны сучасны Палац водных відаў спорту. Ён вельмі папулярны не толькі сярод гараджан, на заняткі плаваннем прывозяць дзетак і з сельскай мясцовасці. У гэтым басейне 9 дарожак па 25 метраў, ёсць саўна, розныя трэніровачныя залы. Іх наведваюць палякі розных узростаў, трацяць грошы на заняткі і тым самым умацоўваюць сваё здароўе. Пасля заняткаў у школах не толькі горада, але і павета, дзе з дапамогай спецыяльных праграм Еўрасаюза з’явіліся выдатныя спартыўныя пляцоўкі, дзеці не ся­дзяць ля камп’ютараў, а шмат часу праводзяць на свежым паветры. У мясцовай газеце кожны тыдзень ад 5 да 7 старонак адводзяцца навінам спорту, бо розных спаборніцтваў праводзіцца вельмі шмат. Палякі ў гэтым гора­дзе з цікавасцю слухалі пра дзейнасць нашай футбольнай акадэміі “ПМЦ” і выказалі жаданне наладзіць з ёй дзелавыя кантакты, бо Магільна мае свой футбольны клуб 2-ой лігі “Погонь” і ўласную футбольную школу, у якой займаюцца 180 хлопчыкаў розных узростаў.

У кароткіх дарожных нататках немагчыма расказаць пра непаўторнае аблічча прыгожай і ў многім блізкай нам па сумеснай гісторыі Палоніі. Лепш за ўсё там пабываць.

Уладзімір ШЫК.

Паставы—Варшава—Познань—Магільна—Жнін—Паставы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 44

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81