Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Небогато жили, но были счастливы!»

«Небогато жили, но были счастливы!»

Пешкаўцы — вёска ў Лынтупскім сельсавеце за 50 км ад райцэнтра.  На першы погляд, яна мала адрозніваецца ад іншых: ціхая, немнагалюдная, састарэлая… Але варта аднойчы пабываць, каб зразумець: там, ва ўлонні надзвычай маляўнічай прыроды жывуць асаблівыя людзі, да якіх хочацца вяртацца зноў і зноў.

Першае, што здзіўляе ў вёсцы, — гэта дарожны знак. Яго можна смела пераносіць у музей — такім даўнім ён выглядае. Няўжо Пешкаўцы настолькі схаваныя ад “цывілізацыі”, што нават дарожныя службы іх “адшукаць” не могуць?

«Небогато жили, но были счастливы!»

Заязджаю за знак і разумею, што тут сапраўды забытае і не кранутае чалавекам, дык гэта прырода. На ўездзе — невялікае, але надзвычай маляўнічае азярцо, якое люструе буйства асенніх фарбаў.

У вёсцы нікога не відаць. Навокал — нязвыклая пасля гарадской «дзвіжухі» цішыня. Пустату вуліцы і некалькіх шэрых, “спісаных” з жыцця дамоў прыхарошвае восень. Векавыя клёны, якія абапал дарогі цягнуцца праз усю вёску, паскідвалі большую частку свайго яркага ўбрання. Росквіт застаўся ў мінулым.

Ад думак “прабуджае” працяглы аўтамабільны сігнал. Трайны гудок абвяшчае: прыйшла аўталаўка. З розных бакоў пачынаюць няспешна падцягвацца вяскоўцы.

«Небогато жили, но были счастливы!»

«Небогато жили, но были счастливы!»

Пры сустрэчы ўсміхаюцца, жартуюць, дзеляцца навінамі. Адчуваецца: гэта адна сям’я.

У размове пешкаўцы гэту думку пацвярджаюць. Прызнаюцца, што дружнасцю вёска славілася заўсёды. Цяпер, калі амаль усе вяскоўцы жывуць па адным, сяброўскія адносіны асабліва важныя.

— Мы часта збіраемся разам, — расказвала мясцовая жыхарка Соф’я­ Міхайлаўна Мікула. — І ранейшае жыццё абмяркоўваем, і цяперашняе. Любім разам глядзець «Поле чудес», «Пусть говорят», «Давай поженимся»… Такая наша сённяшняя забава. А што яшчэ рабіць? З гаспадаркі амаль ва ўсіх толькі каты, сабакі і куры засталіся. Гэта ж не раней, калі ў статку было кароў 60  і не адзін дзясятак авечак…

Згодна з данымі кнігі «Памяць», у 1937 годзе ў Пешкаўцах жылі 174 чалавекі. Той час добра памятае Іосіф Андрэевіч Шчыт. Яму ўжо 92, ён — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Некалі з-за ранення прасіў у Бога пражыць да сарака. І не паверыў бы тады, што яму адмерана намнога больш.

Хаця Іосіф Андрэевіч не карэнны жыхар, змагацца за радзіму пайшоў менавіта з Пешкаўцаў (вёска стала для яго роднай у 1935 годзе, калі ён пераехаў сюды жыць да дзядоў). І менавіта сюды вярнуўся пераможцам. А больш за дзясятак яго аднавяскоўцаў загінулі або прапалі без вестак. Ветэран і сёння памятае іх імёны.

Падзеі Вялікай Айчыннай урэзаліся і ў памяць Марыі Іванаўны Хмылка.

«Небогато жили, но были счастливы!»

Марыя Іванаўна Хмылка

— Хоць была маленькая, але вайну памятаю, — дзеліцца яна ўспамінамі. — Ніколі не забуду, як сядзелі ў лесе, разам з іншымі хаваліся па равах. Вёска, на шчасце, не гарэла. Толькі калі праз Пешкаўцы  ішлі танкі, зачапілі нашу хату і спіхнулі яе з дарогі.

Я часта ўспамінаю мінулае. Не перастаю здзіўляцца, якія людзі раней былі моцныя. Вось мой дзядуля, напрыклад. У трыццаць два гады застаўся адзін з пяццю дзецьмі на руках (жонка памерла пры родах шостага). Усіх адзін выгадаваў, кожнаму пасаг добры даў. Ніколі не жаліўся, што яму цяжка.

І мы здаровыя раслі. Хаця што было на стале? Бульба ды халаднік. Усяго бывала, прайшлі добрую школу жыццёвай загартоўкі. Напэўна, дзякуючы ёй і сёння ногі не баляць. Хоць у наступным годзе — восем­дзесят, у Лынтупы яшчэ на веласіпедзе езджу, — усміхаецца жанчына.

Пачула ўспаміны і пра цяжкае калгаснае жыццё.

Аб’ядноўваць гаспадарку пачалі ў 1951 годзе. Сумна жартавалі: калгасу трэба даць назву «Вечнае гора». Уступаць у яго не хацелі, супраціўляліся, як маглі. Але хіба штосьці залежала ад мясцовых жыхароў?

— Работа была цяжкая і спачатку зусім не аплачвалася, — падтрымала гаворку Вінцанціна Антонаўна Габрыновіч. — Як і многія вяскоўцы, працавала на свінаферме, якая знаходзілася ў Пешкаўцах прыблізна да сярэдзіны васьмідзясятых. — Сіл не шкадавала. За высокія прывагі неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі і значкамі, партрэт вісеў на раённай Дошцы гонару. Але не дзеля славы працавала, а каб сям’ю пракарміць.

«Небогато жили, но были счастливы!»

Вінцанціна Антонаўна Габрыновіч

Бедныя мы былі. Але такія шчаслівыя! Якой вясёлай успамінаецца маладосць! Якія вечарыны былі! Якія танцы! Пойдзеш зімой у кароценькіх чаравічках у суседнія Вайшкуны або Вінцантова, поўны абутак снегу набярэш — і цёпла было! Гэта цяпер нават у вайлаках холадна, — поўняцца слязьмі вочы маёй субяседніцы. Літаральна некалькі дзён назад яна пераехала на «зімоўку» з Пешкаўцаў у Лынтупы, а сэрцам там, на радзіме.

Пра адпачынак пешкаўцы расказвалі ахвотней за ўсё.

— У вёсцы клуба не было, — успамінала Соф’я Міхайлаўна Мікула. — Але моладзь ніколі не сумавала. Хадзілі ў іншыя вёскі, і гэта была найвялікшая радасць. Бывала, так на танцах наскачашся, так польку выкруціш — ажно мокры ўвесь. Ад работы так ногі не балелі.

Пра шматлюднасць і гаманлівасць вёскі сведчыць і той факт, што да пачатку 70-ых гадоў там дзейнічала пачатковая школа. Хадзіць туды было каму: сем’і, у асноўным, шматдзетныя.

Будынак школы знаходзіўся ў звычайнай вясковай хаце на два канцы. За сцяной мясцовай “альма матар” жыў Іван Альбінавіч Літвіновіч, які ў 1957 годзе прапісаўся ў Паставах.

—         З Пешкаўцаў паехаў, бо працы не было, — называе ён прычыну развітання з радзімай. — У калгасе за працадзень па сто грамаў зерня давалі. Якое ж гэта жыццё! Вось з жонкай і перабраліся ў Паставы, хату пабудавалі. А многія за мяжу выехалі — у Літву, Латвію…

Несумненна, Пешкаўцы — мой светлы ўспамін. Там нарадзіўся, ажаніўся. Вяселле гулялі ў адзін дзень з родным братам, нашы нявесты былі з адной вёскі. Ужо 53 гады, як жывём з жонкай.

Якім было ранейшае жыццё? Цікавым, вясёлым, шчаслівым. Пра лю­дзей засталіся толькі добрыя ўспаміны. Жанчыны — такія рукадзельніцы, майстрыхі, пявунні! Ва ўсім душа была, што б ні рабілі.

«Небогато жили, но были счастливы!»

Пакаленне 60-ых таксама лічыць сваё дзяцінства яркім і шчаслівым.

— Неяк параўноўвала з дзецьмі сваё і іх маленства, юнацтва, — гаварыла ўраджэнка Пешкаўцаў, а цяпер лынтупчанка Марына Чаславаўна Сняжкова. — У вёсцы яно было такое цікавае. Несумненна, днём працавалі вельмі шмат — бацькам трэба было дапамагаць. Была вялікая гаспадарка, толькі на сенакос колькі часу і сіл патрабавалася. А як цікава мылі ­адзенне! Хадзілі на возера Імшарнік кіламетры за два ад вёскі. Вада там была выключная! Усё адмывалася без мыла.

Але якімі б стомленымі ні былі, вечарамі ніхто дома не сядзеў. Вялікай кампаніяй ездзілі па суседніх вёсках на вяселлі (а іх было — не злічыць), на выступленні ансамбляў. “Гудзелі” да раніцы. І такога паняцця каб напіцца, не было. А цяпер? Інтэрнэт, камп’ютар, бар…

— Дзеці што ў падарунак просяць? Планшэт, канечне ж, — падтрымлівае размову яе маці Ванда Валяр’янаўна Федаровіч. — А ў мяне самае вялікае шчасце было, калі мне маці пашыла новыя тапачкі са звычайнай белай тканіны. Як сёння памятаю: пайшла ў іх на фэст Святой Ганны ў Лынтупы, дык гадзінамі вачэй не падымала — не магла налюбавацца.

Ванда Валяр’янаўна таксама жыве ў Лынтупах. На малой радзіме бывае нячаста. Хату яна зусім нядаўна прадала мінчанам, якім пешкаўскія мясціны вельмі да душы. Яшчэ б — вёска знаходзіцца побач з заказнікам “Блакітныя азёры”. Да Балдука — аднаго з самых вялікіх і найпрыгажэйшых азёр унікальнага прыроднага комплексу — рукой падаць.

Суседняя вёска Вайшкуны, якая таксама стаіць на беразе Балдука, даўно ператварылася ў мекку творчай беларускай інтэлігенцыі. Тут свае дачы маюць вядомыя мастакі, архітэктары, акцёры…  Дзякуючы такому “нашэсцю” адпачывальнікаў вёска з кожным годам страчвае сваю аўтэнтычнасць і ператвараецца ў  своеасаблівую мясцовую Рублёўку.

Іншая справа — Пешкаўцы. Вёска падкупляе сваёй самабытнасцю, “дзікасцю” прыроды і наваколля.

—         У сына ёсць участак і ў Вайшкунах, — прызнаецца мінчанін Аляксандр Чарнышоў, якога я застала за будаўнічымі работамі ля сваёй дачы. — Але мне больш падабаюцца Пешкаўцы. За што? Усюды можна пешшу дайсці! (смяецца). Хочаш — на Бла­кітныя азёры, хочаш — на пешкаўскае азярцо на рыбалку! Вы нават уявіць сабе не можаце, якія там салодкія карасі! Мая жонка іх асабліва любіць. Я налаўлю тут рыбы і вязу ў Мінск. Гэта для яе найлепшы падарунак.

Дача Аляксандра Чарнышова ўжо некалькі гадоў з’яўляецца мясцовай славутасцю. А ўсё таму, што на яе сцяне красуецца старэнькая зацёртая расцяжка з выявай… легендарнага гурта “Бітлз”. Ці не кожны, хто праязджае міма, тут фатаграфуецца. Здымкі ў інтэрнэце адразу ж становяцца “хітамі”.

«Небогато жили, но были счастливы!»

— “Бітлоў” знайшоў на гары сын, — тлумачыць дачнік. — Там было яшчэ шмат найцікавейшай інфармацыі — шматлікія пісьмы, выразкі з газет, квітанцыі, якія датуюцца 20-30-ымі гадамі мінулага стагоддзя. Усё захоўваем — гэта гісторыя Пешкаўцаў.

Напрыканцы вёскі — яшчэ  адна будоўля. Два суседнія дамы таксама купілі мінчане, якія цяпер робяць у іх рамонт і добраўпарадкоўваюць тэрыторыю.

Ёсць надзея, што вёска будзе жыць і што яе новая гісторыя толькі пачынаецца…

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара і з архіва Івана Літвіновіча.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 41

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 46

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 48

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 48

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 81

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 70

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 89

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 90