Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Акция — это возможность прикоснуться к истории»

«Акция — это возможность прикоснуться к истории»

Як мы паведамлялі ў адным з мінулых нумароў газеты, з 20 верасня па 30 снежня 2013 года ў нашым раёне праводзіцца дабрачынная акцыяПастаўшчыначароўны крайпа зборы сродкаў на перавыданне кнігі вядомага мясцовага краязнаўцы і настаўніка І. М. ПракаповічаЧароўны крайПастаўшчына”. Нагадаем: гэта кнігаа яна ўяўляе сабой вучэбны дапаможнік для школьнікаўвыйшла ў свет у 2009 годзе тыражом усяго ў 100 экзэмпляраў і паступіла пераважна ў школьныя бібліятэкі. Дапаможнік карыстаецца вялікім попытам сярод вучняў, бо ўжо колькі часу ў навучальных установах раёна праводзяцца факультатыўныя заняткі і існуе гісторыка-краязнаўчы курсПаставызнаўства”. У сувязі з гэтым прынята рашэнне аб яго перавыданні тыражом у 1000 экзэмпляраў з дапаўненнямі і DVD-дадаткам, на што патрабуюцца немалыя грашовыя сродкі. Сабраць іх вырашана ўсёй грамадой. Як ставяцца да такой ідэі пастаўчане, высвятляла карэспандэнтПКАлена Шапавалава.

Л. М. ПУШКАР,

дырэктар раённага цэнтра дзяцей і моладзі:

— Кніга Ігара Міхайлавіча неабходная для ўсіх: і вучняў, і настаўнікаў, паколькі нясе ў сабе вялізны багаж ведаў пра Пастаўшчыну. У ёй можна знайсці самыя розныя звесткі — па геаграфіі, гісторыі, тапаніміцы… Лепшага выдання пра наш раён проста не існуе. Прычым пададзеная інфармацыя грунтуецца не на нейкіх здагадках, а на навуковых даследаваннях, раскопках, асабістых гутарках аўтара са старажыламі, архіўных дакументах. Я і мае калегі з цікавасцю перачыталі гэту кнігу, якая ёсць у нашым метадычным кабінеце, і ўсе падтрымліваем акцыю па зборы сродкаў на яе перавыданне. Як ніхто іншы, мы бачым важнасць працы І. М. Пракаповіча для патрыятычнага выхавання моладзі. Таму ўжо сабралі грошы і пералічылі іх на адкрыты дабрачынны рахунак. Акрамя таго, актывісты нашага Савета дзіцячай ініцыятывы падрыхтавалі і развесілі ў горадзе інфармацыйныя лістоўкі пра аб’яўленую акцыю з заклікам падтрымаць яе. А 6 кастрычніка выйшлі з лістоўкамі на рынак райспажыўтаварыства, дзе праводзіўся асенні сельскагаспадарчы кірмаш.

У. М. ЧАКАВЫ, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы:

— Як пастаўчанін я рады, што ёсць такая кніга — “Чароўны край — Пастаўшчына”. Паколькі сам цікаўлюся гісторыяй краю і расказваю пра яе гасцям, якія прыязджаюць у наш раён і сярод іншых гістарычных і культурных аб’ектаў наведваюць палац Тызенгаўзаў, адчуваю, наколькі не хапае матэрыялаў на гэту тэму. Праца Ігара Міхайлавіча дапамагае запоўніць названы прабел. Вартасць кнігі ў тым, што ў ёй змешчана разнапланавая інфармацыя пра нашу малую радзіму і ўся яна згрупіравана па раздзелах. Асабіста мяне асабліва зацікавілі геаграфія і народанасельніцтва Пастаўшчыны. Дзякуючы кнізе, можна гаварыць не толькі пра яе мінулае, але і дзень сённяшні, патэнцыял для далейшага развіцця, пазіцыянаваць Паставы як месца, дзе працуем і жывём.

Я ўваходжу ў ініцыятыўную групу па перавыданні кнігі, якая цяпер дапоўніцца новымі гістарычнымі звесткамі, і са свайго боку ўсяляк буду старацца яе папулярызаваць. У першую чаргу сярод моладзі, бо, калі размаўляю з ёй, бачу, як мала яна ведае пра свой раён. Што датычыць аб’яўленай акцыі, лічу: кожны пастаўчанін павінен прыняць у ёй удзел і ўнесці пасільны ўклад у справу перавыдання. У бальніцы мы пачалі збіраць грошы для пералічэння на дабрачынны рахунак. Перавядзём на яго таксама пэўную суму пазабюджэтных сродкаў.

М. П. НАГАНОВІЧ, 

старшыня Курапольскага сельскага Савета:

— Выданне кнігі пра родны край — карысная і важная справа, бо тое, што напісана, застаецца на вякі, нашым нашчадкам. Мы, здаецца, шмат ведаем пра свой горад, раён, лю­дзей, якія тут жылі і працавалі. На самай справе гэта не так. Чытаючы кнігу “Памяць. Пастаўскі раён”, работы І. М. Пракаповіча, пазнаеш шмат новага і цікавага, з іншага боку адкрываеш для сябе сваю малую радзіму. Вельмі добра, што сярод нас ёсць людзі, захопленыя гісторыяй, якія занатоўваюць яе для наступных пакаленняў, а таксама тыя, хто садзейнічае ім у гэтым. Наша агульная задача — іх падтрымаць. Асабліва ў цяперашні час, калі матэрыяльная дапамога проста неабходна. Увогуле, цудоўна, што аб’яўлена такая акцыя па зборы сродкаў. Дзякуючы ёй, у кожнага  з’явілася магчымасць далучыцца да напісання гісторыі свайго краю. Як жыхарка раёна, настаўніца па адукацыі і маці я заклікаю ўсіх прыняць удзел у акцыі і дапамагчы ўбачыць свет такому патрэбнаму выданню.

Ад рэдакцыі: На сённяшні дзень на дабрачынны рахунак аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама для падрыхтоўкі і выдання кнігі І. М. Пракаповіча “Чароўны край — Пастаўшчына” паступіла больш за 16 мільёнаў рублёў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 41

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 46

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 48

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 51

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 81

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 70

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 89

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 91