Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Самая ожидаемая передача — «Прогноз погоды»

Самая ожидаемая передача — «Прогноз погоды»

Ідучы з Шудаўцаў у Лынтупы ў школу, Люда восенню любавалася роўнымі ўсходамі азімых, вясной не магла адвесці вачэй ад жоўтага рапсавага дывана, а падчас уборкі зерневых яе п’яніў водар свежазжатай збажыны. Але ў той час яна не думала, што поле стане для яе месцам работы. Цяпер Людміла Урбанайць — галоўны аграном адкрытага акцыянернага таварыства “Янавіца-агра”.  

Пасля заканчэння 9 класаў Лынтупскай сярэдняй школы дзяўчына стала навучэнкай Пастаўскага прафтэхкаледжа. Закончыла яго на выдатна, атрымала прафесію прадаўца. Магла прадоўжыць вучобу па спецыяльнасці. Ды на дзіва ўсім выбрала аграномію і паступіла ў Лужаснянскі сельскагаспадарчы каледж, які таксама закончыла на выдатна. Па размеркаванні прыехала ў Палессе і стала аграномам-насенняводам. Цяга да глыбейшых ведаў прывяла на завочнае аддзяленне Гродзенскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта.

— Вучыцца любіла, — расказвала Людміла. — Мне ўсё было цікава. Тым не менш час на сесіях цягнуўся павольна, бо не цярпелася хутчэй вярнуцца дадому, выехаць у поле, агледзець пасевы.

«Кабінет» агранома пад адкрытым небам. На адзін і той жа ўчастак даводзіцца з’ездзіць некалькі разоў: праверыць, як падрыхтавана глеба да сяўбы, пасля — як зерне загарнулася, наступным разам пабачыць усходы, затым не прапусціць тэрмінаў хімпраполкі, падкормкі, пачатку жніва.

— Найбольшае задавальненне прыносіць уборка, — працягвала Людміла. — Хаця не ўсё залежыць ад агранома. Важна сеяць раяніраваныя высокаўраджайныя сарты, у дастатковай колькасці ўносіць мінеральныя ўгнаенні, своечасова знішчаць пустазелле. А калі на набыццё ўсяго гэтага не хапае сродкаў ды яшчэ свае карэктывы ўнясе надвор’е, то і вынік адпаведны. Механізатары нашы працавітыя. Ідэальна ўзорвае глебу Валерый Петрусевіч. На яго раўняюцца Мікалай Жарын і Фёдар Бартунскі. Яны ж і пастаянныя сей­біты. Прыедзеш на поле — люба глянуць. Ніколі не лічацца з часам камбайнеры Аляксандр Тамілін, Анатолій Шляга, Уладзімір Курыла, Іван Вайцяховіч, Аляксандр Дубіновіч. Валерый Глазко — адказны за хімпраполку. Рупяцца на адвозцы зялёнай масы Фёдар Цыбулёнак, Ігар Плотнікаў. Віктар Дубіновіч сёлета адзін запрасаваў каля дзвюх тысяч тон саломы.

Усіх, хто працаваў на сёлетні ўраджай, на заканчэнне жніва ўшанавалі на сваіх дажынках. Мясцовыя самадзейныя артысты падрыхтавалі канцэртную праграму, камбайнерам, дырэктару і мне ўручылі снапы, галовы ўпрыгожылі вянкамі. Усе засталіся задаволенымі. Цяпер я ўжо добра ведаю людзей, выпрацавала індывідуальныя падыходы да кожнага, знаходжу ўзаемаразуменне і падтрымку. А на пачатку было складана. Найперш пастаралася дасканала вывучыць карту палёў, пабываць на кожным з іх. Вельмі ўдзячна былому старшыні гаспадаркі Валерыю Сцяпанавічу Мурзу і намесніку старшыні па ідэалагічнай рабоце Аляксандру Аляксандравічу Койру за падказкі, навуку. Хоць не працавала разам з Іванам Юльянавічам Юхно, але шмат чула пра яго добрага. У гады яго старшынства праведзена меліярацыя, ёсць дзе разгарнуцца тэхніцы.

Нашы ўладанні — амаль чатыры тысячы гектараў зямлі, з якіх больш за дзве тысячы — ворыўная, амаль тысячу сёлета займалі зерневыя, — працягвала аграном. — А для дапрацоўкі зерня ёсць толькі адна старая сушылка. Зайздрошчу хлебаробам “Камайскага”, “Навасёлак”, “Ха­ціл”. Сама часта кансультуюся з галоўным аграномам ААТ “Навасёлкі-Лучай” Верай Васільеўнай Мукель. На многія пытанні знаходжу адказы ў намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводстве райвыканкама Алёны Дзмітрыеўны Юрынёнак. А калі ёсць падтрымка, то і працуецца лягчэй. Я люблю сваю работу, і яна прыносіць мне задавальненне.

Вольнага часу ў агранома няшмат. Але калі Людміла ўключае тэлевізар або камп’­ютар, то найперш глядзіць прагноз надвор’я. Ад яго ў многім залежыць плён не толькі яе працы, але і ўсіх хлебаробаў.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 44

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 69

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81