Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Не обошла беда стороной

Не обошла беда стороной

Ля дома № 6 па Ленінскім завулку ў райцэнтры праходзіла і праязджала дзясяткі разоў. Заўсёды адзначала ідэальны парадак у двары, задавалася пытаннем: хто ж гаспадары? Нядаўна надарылася нагода пазнаёміцца, і яшчэ больш здзівілася: Соф’я Іосіфаўна Іванова жыве адна, і ёй ужо 89. А выключныя чысціня і парадак тут не толькі ў двары, на агародзе, але і ў самім доме.

— Не дзівіцеся, — казала гаспадыня. — У Паставах жывуць мае сын, нявестка, унук. Яны дапамагаюць. Самой мне ўжо з многім не справіцца, але парадак люблю і падтрымліваю.

А прыйшла я да жанчыны па ўспаміны, якія тычацца перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

— Надта цяжка ўспамінаць той час, — густа вільгатнеюць вочы Соф’і Іосіфаўны. — Шмат гора прынесла вайна, столькі людзей загінула, пасля вызвалення цяжка было абжывацца.

…Праз іх вёску Валожына немцы праехалі на матацыклах адзін раз, праз некалькі дзён — другі. Нікога і нічога не чапалі. Зацеплілася надзея: можа, абміне ліха? Не абмінула. 14 кастрычніка, якраз на Пакровы, фашысты акружылі вёску, павыганялі з хат усіх жыхароў, а самі палезлі на гарышчы, пайшлі ў хлявы, сталі выганяць скаціну, выграбаць усё дабро, што мелі вяскоўцы, і грузіць яго на падводы. Але рабаваннем справа не скончылася. Неўзабаве ўсе хаты запалалі.

— У нашых лясах стаяў партызанскі атрад, што яшчэ больш гнявіла захопнікаў, — расказвала С. І. Іванова. — І яны лютавалі і над мірным насельніцтвам. Спалілі не толькі Валожына, але і Андроны, Старыцу, Шылаватае, Кавалёва, Дуброва, Балаі, іншыя вёскі.

А людзей пагналі ў Паставы. Двое ці трое сутак пратрымалі на вуліцы ля ранейшага будынка першай школы. Потым — шлях на Гадуцішкі. І там трымалі на вуліцы, толькі дзяцей з бацькамі размясцілі ў касцёле. Холад, голад, невядомасць, страх. Людзі разумелі, што іх чакаюць толькі дзве дарогі: або рабства ў Нямеччыне, або смерць.

Рэальнай стала першая. Нявольнікаў пагналі далей, да чыгуначнай станцыі ў Лынтупах, дзе, як жывёлу, загрузілі ў таварнякі і павезлі на прымусовыя работы ў Германію. Але Соні ўдалося ўцячы яшчэ ў Гадуцішках. Дакладней, гэтыя ўцёкі былі куплены яе бацькам за некалькі злотых у паліцаяў, якія валодалі польскай мовай і з якімі ўдалося дамовіцца. Яе і яшчэ аднаго хлопца спачатку прытулілі на хутары ў Круках, затым адвялі ўглыб Літвы. Тамашні солтыс зарэгістраваў іх знаходжанне і прапанаваў застацца. Але маладыя людзі разумелі, што застацца — значыць, у другі раз трапіць у небяспеку, бо немцы дойдуць і сюды. І яны вырашылі дабірацца ў родныя мяс­ціны.

— З нашай вёскі ў Германію ў ліку іншых нявольнікаў вывезлі тры сям’і з малымі дзецьмі, — успамінала С. І. Іванова. — Усе дзеткі там памерлі — у іх бралі кроў. Засталася ў нямецкай зямлі і мая маленькая пляменніца, а брат Антон загінуў у апошнія дні вайны, калі бамбілі амерыканцы.

А на спустошанай ворагам беларускай зямлі цеплілася жыццё. У доме старэйшай Сонінай сястры ў Кадуках, якія засталіся няспаленымі, рассялілася ажно 15 чалавек. Памногу насельнікаў прымалі і іншыя дамы. Людзі жылі ў неймавернай цеснаце і беднаце, але дружна, дзяліліся апошнім. Вясной 44-га пачалі ладзіць зямлянкі. Соня нароўні з мужчынамі працавала на лесанарыхтоўках. Затым яе разам з іншай моладдзю павінны былі адправіць на разборку руін у Мінск, але воляй абставін яна засталася ў Паставах. Працавала ў КЭЧы, затым 40 гадоў — у фатаграфіі: спачатку касірам, затым рэтушорам, а потым і фатографам.

Замуж яна выйшла за былога франтавіка. Прафесію ваеннага выбраў іх адзіны сын. Служыў ва Украіне, у Германіі, Беларусі, зараз ужо на пенсіі. І самым радасным для Соф’і Іосіфаўны было тое, што сыну-афіцэру даводзілася браць зброю ў рукі толькі на вучэннях, а не ў сапраўдных баявых дзеяннях.

Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 28

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 38

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 34

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 54

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 86

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 71

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 64

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 47