Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Музыка — его путеводная звезда

Музыка — его путеводная звезда

У Віцебскай вобласці 85 музычных школ, але толькі 15 з іх пастаянна забяспечваюць сваімі выпускнікамі музычныя вучылішчы, штогод выступаюць на розных конкурсных пляцоўках. Адна з іх — музычная школа ў гарадскім пасёлку Варапаева. Яе дырэктар — Валянцін Пятровіч Жагула — працуе тут ужо без малога паўстагоддзя.

Музычны талент Валянціну Пятровічу дастаўся ў спадчыну: бацька іграў на розных музычных інструментах, а ў мамы быў цудоўны голас. Пуцяводнай зоркай стала музыка і для Валянціна. Спачатку займаўся па класе баяна ў музычнай школе. Падчас навучання даводзілася шмат іграць на інструменце, прымаць удзел у розных культурных мерапрыемствах. Затым была вучоба ў музычным вучылішчы на народным аддзяленні, пасля заканчэння якога ў 1965 годзе быў размеркаваны ў Варапаеўскую музычную школу. У гэтым жа го­дзе паступіў на завочнае аддзяленне кансерваторыі.

Маючы за плячыма такую фундаментальную адукацыю, з гарадскога пасёлка можна было б з’ехаць, але ні Валянцін Пятровіч, ні яго жонка, дарэчы, абодва гараджане (ён нарадзіўся і вырас у Полацку, яна — у Віцебску), рабіць гэтага не захацелі. Свой выбар мужчына тлумачыць проста:

— За час работы ў Варапаеве паспеў прывыкнуць да населенага пункта, музычнай школы, калектыву і вучняў. Праца была цікавай і насычанай падзеямі, школа актыўна ўдзельнічала ў розных мерапрыемствах мастацкай самадзейнасці, рабіла сумесныя праекты з клубам, выкладчыкі прымалі ўдзел у дзейнасці Груздаўскага аркестра, які пасля перарос у «Паазер’е». Удзел у такіх мерапрыемствах паслужыў добрай базай для стварэння ў далейшым калектываў: дарослага — «Заранка» (2001) і дзіцячага — «Званочкі» (2009), — дзеліцца ўспамінамі Валянцін Жагула.

Зараз у Варапаеўскай музычнай школе навучаецца 99 дзяцей, выкладчыцкі склад — 15 чалавек. Палова іх — былыя выпускнікі школы.

— Высокі працэнт нашых навучэнцаў паступае ў музычныя вучылішчы, хоць не гэта, а развіццё духоўных патрэб вучняў з’яўляецца для нас асноўнай мэтай, — адзначае дырэктар школы. — Асабліва прыемна, калі былыя вучні вяртаюцца ў родныя сцены ў якасці выкладчыкаў. У цэлым жа з калегамі мне вельмі пашанцавала. Усе яны — унікальныя, таленавітыя людзі, я нават сказаў бы, па­дзвіжнікі. Не ўяўляю работу школы без іх энергіі, таленту і працавітасці.

Навучанне ў музычнай школе арыентавана на тры вядучыя інструменты: фартэпіяна, баян, акардэон. Акрамя гэтага, вядзецца аркестравая падрыхтоўка, дзе дзеці асвойваюць ігру на цымбалах, духавых і ўдарных інструментах. Створана нядрэнная матэрыяльная база. Неабходнай умовай для паступлення ў музычную школу, акрамя музыкальных здольнасцей, з’яўляецца наяўнасць дома ў кожнага з будучых вучняў музычнага інструмента. Набыць яго выкладчыкі школы заўсёды дапамагаюць бацькам юных музыкаў. Таксама ў школе займаюцца рэстаўрыраваннем і рамонтам музычных інструментаў.

Творчы калектыў народнага ансамбля народнай музыкі і песні «Заранка» цалкам складаецца з выкладчыкаў Варапаеўскай музычнай школы. У дзіцячы калектыў «Званочкі» адбі­раюць самых таленавітых вучняў, пачынаючы з трэцяга класа навучання ў музычнай школе. Стаць яго ўдзельнікам лічыцца прэстыжным. Выступленні на сцэне даюць дзецям магчымасць самарэалізавацца, атрымаць навыкі працы ў камандзе, падарожнічаць па маляўнічых кутках Беларусі. Кіруе дзіцячым калектывам былы выпускнік школы, а зараз выкладчык па класе баяна Ігар Гваздзеўскі.

Пры стварэнні абодвух калектываў галоўнай задачай было знайсці матэрыял і форму працы з ім. Паступова навучылі­ся не толькі аранжыраваць народныя творы, але і злучаць у такія кампазіцыі, якія дазволілі б весці канцэртную дзейнасць. Спыніліся на злучэнні песень пры дапамозе вершаваных уставак. Калектывы выступаюць з канцэртнымі праграмамі на розных мерапрыемствах. Вынікі іх дзейнасці па заслугах ацанілі гледачы і журы. Усіх узнагарод не злічыць. Толькі за апошні час «Званочкі» заваявалі дыплом І ступені на заключным гала-канцэрце калегіі ўпраўлення культуры, якая адбылася сёлета вясной у Докшыцах. «Заранка» стала лаўрэатам міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік», брала ўдзел у Дні беларускага пісьменства ў Быхаве.

У Валянціна Пятровіча вельмі напружаны графік. Калі ж з’яўляецца вольная хвілінка, любіць займацца разь­бой па дрэве, рэстаўрацыяй музычных інструментаў, падводным плаваннем, сустракацца з сябрамі і падарожнічаць. Музычны талент перадаў і сваім дзецям — абодва займаліся ў музычнай школе. Праўда, па слядах бацькі не пайшлі. Дачка Алена стала ўрачом, як мама,  і працуе ў Мінску. Сын Аляксей пераняў ад бацькі любоў да працы з драўнінай і абраў для сябе прафесію сталяра, працуе ў Варапаеве. Абодва любяць музіцыраваць. Асабліва часта бярэ ў рукі гітару і спявае для душы дачка Алена.

Зараз Валянцін Пятровіч разам з калегамі актыўна працуе над новымі праграмамі і абнаўленнем рэпертуару. Музыкі плануюць злучыць народную музыку з гучаннем электронных інструментаў, аднаўляюць старыя гармонікі — плануюць выкарыстоў­ваць іх падчас выступленняў. Няма сумненняў, што ўсе іх задумкі ўвасобяцца ў жыццё, а карпатлівая праца і творчыя пошукі знойдуць водгук у гледачоў.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 47

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 53

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 39

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 84

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 235

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 70

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 81

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 56