Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Мае дзеткі — нібы кветкі”

“Мае дзеткі — нібы кветкі”

Часлава Браніславаўна Кузьміч з Рудкі за паўтара года выдала замуж трох дачок. Ірыне было 20 гадоў, Марыне — 19, а Галі — толькі 17.  Але перашкаджаць Галі не стала, бо бачыла, што маладыя кахаюць адно аднаго. Ды і самой зяць падабаўся. Дзмітрый Ластоўскі — медык. Працаваў фельчарам на станцыі хуткай дапамогі Варапаеўскай раённай бальніцы. Вызначаўся самастойнасцю, прыстойнасцю.

Неўзабаве  ў старэйшых з’явіліся дзеці, а Галя з Дзімам жылі для сябе. І калі першыя гады не хваляваліся з-за адсутнасці дзіцячых галасоў у доме, то пазней аб’­ехалі розныя медыцынскія ўстановы, правялі дасканалае абследаванне ў лепшых сталічных клініках і пачулі ад урачоў жорсткі прыгавор: “Дзяцей у вас не будзе!”

— Мара кожнай жанчыны — стварыць шчаслівую сям’ю, якую ўпрыгожвалі б дзеткі, — гаварыла Галіна Генадзьеўна Ластоўская. — Мы з мужам былі шчаслівыя, але галоўнага не хапала. Цешылася з пляменнікаў, якіх было ўжо чацвёра, была ў іх хроснай, малыя называлі мяне мамай. Туліла іх да сябе, цалавала і нястомна прасіла Бога паслаць сваё дзіця. Адчаяўшыся, вырашылі з Дзімам узяць малога з дзіцячага дома, сталі разглядаць варыянты ўсынаўлення.

Ды здарыўся цуд — праз дзевяць гадоў сумеснага жыцця Галя зацяжарыла. Нара­дзілася дзяўчынка. Назвалі Дар’яй — як Божы дар. Праз пяць гадоў нарадзіўся сынок Жэня, яшчэ праз праз чатыры — Міша.

—  Усе дзеткі з’явіліся на свет праз кесарава сячэнне, — расказвала мнагадзетная мама. — Але ніякія пакуты, ніякі боль непараўнальныя са шчасцем пачуць першы крык дзіцяці, узяць на рукі, прыкласці да грудзей. Дзеткі — нібы кветкі: ім патрэбны любоў, цеплыня, увага. І я стараюся.

Кожны дзень Галіны Генадзьеўны пачынаецца рана і насычаны хатнімі і гаспадарчымі клопатамі. Спачатку трэба сабраць Дашу ў школу, Жэню — у дзіцячы садок і разам з мужам адправіць у Ляхаўшчыну. Затым прачынаецца аднагадовы Міша. Прыглядваючы за гэтым непаседам, паралельна прыбірае ў хаце, гатуе абед, мые бя­лізну, парадкуе гаспадарку, робіць мноства іншых спраў. Летам прыбаўляецца агарод, на якім вырошчваецца розная агародніна і з якой робяцца багатыя запасы на зіму. Шумна і весела становіцца ў доме вечарам, калі ўся сям’я бывае ў зборы. Даша апавядае, пра што даведалася на ўроках, Жэня — пра сяброў з садка. Галя з мужам і бабуля Чэся толькі паспяваюць усё запамінаць.

— У мяне цудоўны муж, — гаварыла Га­ліна Генадзьеўна. — Ва ўсім дапамагае. Дзіма загадвае Ляхаўшчынскім фельчарска-акушэрскім пунктам, у выхадныя дні — на “хуткай”. Нягледзячы на занятасць, знаходзіць час для сям’і. Правая рука — мая мама. Яна адпускае нас у госці, грыбы-ягады, па пакупкі. Трое дзетак — такая радасць! Але і адказнасць. Гэта не толькі клопат пра тое, каб яны былі накормлены і адзеты, не хварэлі і не рабілі дрэннага. Трэба выхаваць іх дастойнымі людзьмі. Яны яшчэ малыя, таму ў нас усё наперадзе. Пастараемся вывучыць, дапамагчы ўладкавацца ў жыцці. Хочацца, каб былі добрымі, працавітымі. Дзесяцігадовая Даша ўжо цяпер ва ўсім памочніца.

Да Ластоўскіх мы прыехалі са старшынёй Варапаеўскага сельскага Савета Аляксеем Ягоравічам Аліхверам. “Паглядзіце на дзівосы каля дома, — гаварыў старшыня. — Вунь, выразаныя з дрэва парасяткі “пасвяцца” на палянцы, а ў хляве рохкаюць жывыя. Кветкі пад вокнамі цвітуць. Ёсць карова, цялушка. А сёння маладая гаспадыня прывяла яшчэ адну кароўку. Гаспадары — працавітыя людзі. І дзеткі дагледжаныя, і старасць ушанавана: маладыя жывуць разам з маці Галі — Чаславай Браніславаўнай.

Сёстры Галі таксама мнагадзетныя: у Іры — трое, у Марыны — чацвёра. Як весела бывае, калі ўсе з’язджаюцца ў госці. А нагод для гэтага шмат: дні нараджэння, Каляды. Заўтра ў доме Ластоўскіх будуць адзначаць 45-годдзе Дзмітрыя. Няхай каханне і згода будуць нязменнымі спадарожнікамі яго сям’і.

Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 39

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 39

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 43

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 62

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 92

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 86

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66