Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Помогает «София»

Помогает «София»

Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Сафія” гуманітарнай дапамогай займаецца з 1830 года. Свае праекты рэалізуе больш чым у 170 краінах. У Беларусі — з 1999-га. Супрацоўнічае найперш з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, а таксама з адпаведнымі камітэтамі аблвыканкамаў. Дэвіз аб’яднання — “Дапамагаць людзям, каб яны маглі ў будучым дапамагчы сабе самі”.

У Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат прадстаўнікі аб’яднання першы раз прыехалі ў 2007 годзе. Тады было пастаўлена абсталяванне для кухні: жаравая шафа, пліты. У 2010-ым за сродкі “Сафіі” набыты і ўстаноўлены новыя ложкі са спецыяльнымі матрацамі для ляжачых хворых. Сёлета дом-інтэрнат атрымаў яшчэ 10 шматфункцыянальных ложкаў і параканвектамат з падстаўкай і гастраёмкасцямі рознай вышыні на агульную суму амаль 90 мільёнаў рублёў.

— Са 160 пражываючых 30 не падымаюцца з ложка, — расказваў дырэктар дома-інтэрната П. І. Паўловіч. — Шматфункцыянальныя ложкі — вялікае аблягчэнне для медперсаналу. Ды і самім хворым на іх значна зручней паварочвацца. З дапамогай параканвектамата мы зможам прыгатаваць дыетычныя стравы для тых, у каго праблемы са страўнікам.  Бязмежна ўдзячны міжнароднаму дабрачыннаму грамадскаму аб’яднанню “Сафія” за аказаную дапамогу. Усё гэта абсталяванне нам вельмі патрэбна.

А для Лынтупскага аддзялення кругласутачнага знаходжання раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пасля яго адкрыцця аб’яднанне “Сафія” закупіла пральную машыну і посуд.

У Віцебскай вобласці гуманітарную дапамогу (пральныя, сушыльная, швейная машыны, кухонныя гарнітур, камбайн, мікрахвалевая печ, халадзільнікі, маразільнікі, посуд, сценка гімнастычная, велатрэнажор, электрычная бегавая дарожка, інвалідныя каляскі) ад дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія” сёлета атрымалі таксама Глыбоцкі дом-інтэрнат, тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ушацкага і Лёзненскага раёнаў, Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі.

На мінулым тыдні прадстаўнікі “Сафіі” — сямейная пара Дон і Лінда Джэнкінс з ЗША — разам з выканаўчым дырэктарам з Мінска Сяргеем Зубовічам (ён жа перакладчык) завіталі ў Дунілавіцкі дом-інтэрнат. Іх цікавіла рэалізацыя гуманітарнага праекта, яны праверылі, як працуе абсталяванне. Валанцёраў сустракалі начальнік аддзела сацыяльнага забеспячэння і занятасці райвыканкама П. Л. Курто, загадчыца раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Д. І. Пякарская. Дырэктар Павел Іванавіч Паўловіч правёў экскурсію па новым будынку, госці наведалі музей, заглянулі ў палаты, на кухню, упэўніліся ў тым, што абсталяванне выкарыстоўваецца па прызначэнні.

— У Беларусь для выканання сваёй гуманітарнай місіі прыехалі месяц таму, — расказваў Дон. —  Змянілі пару, якая працавала да нас. Пакуль пазнаёміліся толькі з Мінскам. Мы з Ліндай шмат падарожнічалі, пабывалі прыкладна ў 40 краінах свету. Нам ёсць з чым параў­ноўваць. Мінск уразіў чысці­нёй, парадкам. Людзі — адкрытасцю, шчырасцю, добразычлівасцю. За паўтара года, што прабудзем у вашай краіне, напэўна, адкрыем для сябе шмат новага, наведаем многія месцы, сустрэнемся з тымі, хто мае патрэбу ў дапамозе, а потым раскажам пра гэта сваім суайчыннікам. У вашай краіне дзяржава клапоціцца пра адзінокіх састарэлых, інвалідаў. Рады, што і мы можам унесці ў гэта па­сільны ўклад. Сродкі на гуманітарныя праекты ў нашай краіне ахвяруюць простыя людзі. Яны лічаць сваім абавязкам бескарысна дапамагаць іншым.

Пётр Леанідавіч Курто і Дзіяна Іванаўна Пякарская больш падрабязна расказалі гасцям пра наш раён і горад, запрасілі наведаць Паставы, а таксама да супрацоўніцтва. Валанцёры паабяцалі разгледзець прапановы. Павел Іванавіч Паўловіч уручыў Дону і Ліндзе Джэнкінс памятную падзяку дырэкцыі дома-інтэрната, пажадаў поспехаў у дабрачыннай дзейнасці і выказаў надзею на цесныя сувязі ў будучым.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 22

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 34

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 33

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 53

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 86

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 71

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 63

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 45