Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

У мінулую суботу ў аграгарадку Варапаева прайшоў  раённы конкурс  “Майстры сяла”, у якім удзельні­чалі маладыя семі з Варапаеўскага, Ваўкоўскага і Навасёлкаўскага сельсаветаў, а таксама з Рэзэкненскага раёна Латвіі.

Удзельнікаў конкурсу і  гледачоў, якія сабраліся ў гарпасялковым Доме культуры, вітаў старшыня журы, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў. Ён адзначыў, што конкурс, які стартаваў у мінулым годзе ў аграгарадку Навасёлкі, сёлета прыйшоў на варапаеўскую зямлю. Сюды прыехалі розныя па сваім прафесійным і адукацыйным узроўні і жыццёвым вопыце сем’і. Але ўсе  яны цікавыя, смелыя, моцныя духам. Бо не кожны адважыцца выйсці разам з дзеткамі на сцэну і даверліва, адкрыта і захоплена расказаць пра сябе, паказаць усё, на што здольныя. Упэўнены, што ўдзел у конкурсе гасцей з Латвіі яшчэ больш узбагаціць канкурсантаў, пашырыць межы сяброўства, дазволіць пераняць усё лепшае.

—  Склалася так, што я доўгі час не была ў Беларусі, —  звярнулася да прысутных дэпутат краявой думы, старшыня камітэта па пытаннях адукацыі, культуры і спорту Рэзэкненскага краявога самакіравання Аніта Жагота. —  Вельмі ўразілі палі, на якіх, відаць, вырас добры ўраджай. А гэта сведчыць пра тое, што на Пастаўшчыне жывуць працавітыя, шчырыя людзі. Кранае мілагучная беларуская мова, якая сёння гучыць са сцэны. Што датычыць конкурсу, то пераканана, што ён стане добрай школай для маладых сем’яў, за якімі будучыня нашай і вашай краін. Увогуле, вельмі ўдзячны за гасціннасць, цёплы і сардэчны прыём, аказаны нашай дэлегацыі.

Сем’і, якія ўдзельнічаюць  у конкурсе, жывуць цікава, маюць таленты, радуюць сваёй станоўчай энергетыкай  родных і блізкіх. А асновай асноў большасці з’яўляюцца праца, узаемавыручка, шчырасць у адносінах. Узяць, напрыклад, Кулябякіных з Навасёлак. Генадзій працуе ў механізаваным атра­дзе па вырошчванні льну Пастаўскага льнозавода. Леана — паштальён мясцовага аддзялення сувязі,  цяпер у дэкрэтным водпуску. У сям’і трое дашкольнікаў — Ніка, Дар’я і Дзмітрый.

На добрым рахунку ў Ваўкоўскім лясніцтве трактарыст Сяргей Мішута. Павагай у людзей карыстаецца яго жонка Таццяна — прадавец магазіна. Іх сям’ю мацуюць другакласніца Валерыя, дашкольнікі Уладзіслаў і Вераніка.

У Івана Насевіча, які працуе ў Варапаеўскай дыстанцыі пуці і выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі, чатыры любімыя жанчыны: жонка Таццяна (па прафесіі педагог) і тры дачушкі: Аня, Марыя і Анастасія. Сямімесячная Насцечка Насевіч была самай юнай удзельніцай конкурсу.

З паўтарагадовай Эстэрай-Паулай, дашкольнікамі Рэбекай-Крысціанай і Давідасам прыехала на конкурс сям’я Скудраў з Латвіі. Яе галава — Гюнтарс — працуе спецыялістам Рэзэкненскага краявога самакіравання, а  жонка  Ліенэ — хатняя гаспадыня. Дарэчы, прозвішча Скудра ў перакладзе на беларускую мову азначае “мурашнік”. І дарослыя, і малодшыя Скудры на працягу ўсяго конкурсу працавалі сапраўды як мурашы, паспяваючы ўсюды.

Больш падрабязна пра кожную сям’ю члены журы і гледачы даведаліся з іх “Візітных картачак”. Расказы, у тым ліку вершаваныя, атрымаліся цікавымі і дасціпнымі, суправаджаліся песнямі і музыкай, раскрылі многія грані сямейнага жыцця і захапленняў бацькоў і дзяцей. І калі ў нашых сем’ях вядучымі, запяваламі выступалі жанчыны, то з гасцей сваім артыстызмам, весялосцю, знаходлівасцю і дасціпнасцю асабліва падкупіў Гюнтарс.

Затым удзельнікаў чакалі “Сямейныя старты” , якія складаліся з чатырох асобных конкурсаў.  Першымі стартавалі жанчыны. Ім трэба было як мага хутчэй напоўніць парожнюю бочку вадой, чэрпаючы яе з поўнага посуду і пераносячы вядром. Лёгкае на першы погляд заданне запатрабавала не толькі сіл, вынослівасці, але і акуратнасці. Тут без штрафных балаў не абышлося. Сапраўдны байцовы характар праявілі мужчыны. Ім трэба было,  не прымяняючы ніякіх прыстасаванняў, перанесці на пэўную адлегласць па чатыры мяш­кі бульбы. Фі­зічна больш загартаваным і дужым Гена­дзію Кулябякіну і Івану Насевічу гэта ўдалося зрабіць усяго за два разы.

На наступным этапе сямейных стартаў дарослых ­удзельнікаў чакалі “Кухонныя забавы”, падчас якіх трэба было на хуткасць ачысціць па тры бульбіны, морквіны, буракі і цыбуліны. З заданнем справіліся ўсе, але шалупіння пры гэтым у  адных атрымалася больш, а ў іншых менш,  што таксама ўлічвалася пры ацэнцы работы. На жаль, асобных мужчын напаткала няўдача пры забіванні цвікоў з аднаго ўдару.

Затое якімі смачнымі, апетытнымі ў кожнай з кухарак атрымаліся дранікі! Іх прыгатаванню быў прысвечаны асобны конкурс. Праводзіўся ён па ўсіх правілах. Жанчыны выпякалі дранікі па розных рэцэптах. Таму і атрымаліся яны непадобнымі па сваіх якасцях і нават выглядзе, але аднолькава смачнымі і прывабнымі, што і пацвердзілі члены журы і гледачы.

Кулінарныя і іншыя магчымасці ўдзельнікаў засведчыў конкурс “Нашы дасягненні”. Кожная сям’я падрыхтавала сталы-выставы, на якіх шырока былі прадстаўлены разнастайныя стравы, уласныя вырабы з рознага матэрыялу і іншыя прадметы — плён сумеснай сямейнай і індывідуальнай працы. Пастараліся ўсе, але найбольш жадаючых было адведаць незвычайныя стравы латышоў (торт, сыры, сіропы з сасновых шышак і мяты, іншыя хатнія нарыхтоўкі).

Дырэктар раённага Дома рамёстваў “Стары млын” Таццяна Петух правяла з сем’ямі майстар-клас, у выніку чаго кожная з іх набыла свой сямейны абярэг.

Бліжэй да завяршэння  конкурснай праграмы яе  ўдзельнікі выглядалі хаця і стомленымі, але больш адкрытымі, расслабленымі і радаснымі. Усе яны годна вытрымалі шматлікія іспыты, атрымалі задавальненне ад выступлення самадзейных артыстаў Варапаеўскага ГДК і шчырых апладысментаў у сваю падтрымку ад гледачоў. Па выніках конкурсу першае месца раздзялілі сем’і  Насевіч і Скудра, другое і трэцяе занялі адпаведна Кулябякіны і Мішуты. Усе  ўзнагароджаны дыпломамі, каштоўнымі падарункамі, а дзеці атрымалі  цацкі.

Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў уручыў старшыні Варапаеўскага сельвыканкама Аляксею Аліхверу эстафету — гліняны чайнік, выраблены ўдзельнікамі мінулагодняга конкурсу. Ён з’яўляецца сімвалам цяпла, сямейнага дабрабыту, збору шырокага кола сяброў. Хочацца спадзявацца, што на наступны год колькасць удзельнікаў фінальнага конкурсу будзе большай. На жаль, заяўленыя сёлета на конкурс сем’і з Дунілавіцкага, Юнькаўскага і Лынтупскага сельсаветаў так і не даехалі да Варапаева.


Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

Ловкие, хозяйственные, весёлые (+ фото)

 Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Погода на неделю в Беларуси: до +36 °С, грозы, шквалистый ветер, возможен град

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай На этой неделе в Беларуси ожидается всплеск жары, но при этом пройдут грозы, 37

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 39

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 41

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 44

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 61

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 90

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 85

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 66