Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Источники творчества

Источники творчества

Яркія, фантазійныя, незвычайна прыгожыя, да кожнай з іх хочацца дакрануцца і кожную можна доўга разглядаць, знаходзячы ўсё новыя нюансы. Такое ўражанне зрабілі на мяне работы майстрых народнага клуба абрэзкавага шыцця “Рошва” Полацкага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур, прадстаўленыя на выставе “Абрэзкавыя крыніцы”, якая адкрылася ў сярэдзіне верасня ў Доме рамёстваў “Стары млын”. 

Кіруе гэтым клубам сябра Саюза майстроў народной творчасці Рэспублікі Беларусь Н. І. Ярмух, якая шмат гадоў працуе на ніве адраджэння і развіцця папулярнага калісьці рамяства, вядзе гурткі і заняткі па абрэзкавым шыцці. Прывезеныя ў Паставы работы — у асноўным вынік працы вучняў Ніны Іосіфаўны. У некаторых яна сама прымала непасрэдны ўдзел як аўтар, сааўтар або выканаўца.

Усяго на выставе прадстаўлены 40 работ, выкананых у розных тэхніках. Тут і традыцыйныя сшыўны абрэзак і аплікацыя, і новыя, сучасныя тэхнікі: абрэзкавыя мазаіка і смальта, сшыўная “піца”, “каўчынг”, змешаныя тэхнікі з элементамі вязання, перапляцення з тканіны. Ёсць работы — пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Таксама прадстаўлены адзін праект, створаны сумесна з датчанкамі. Называецца ён “Кругавы квілт” і складаецца з 8 работ. Цэнтральную іх частку рабілі беларускія майстрыхі. Затым адпраўлялі свае пано ў Данію, дзе над імі працавалі мясцовыя рукадзельніцы — дашывалі астатняе. А пасля вярталі практычна гатовыя квілты назад, у Беларусь. Такая вось калектыўная творчасць.

— Абрэзкавае шыццё — распаўсюджаны ва ўсім свеце від рамяства, — расказвала дырэктар Дома рамёстваў Т. М. Петух. — У Беларусі ён з’яўляецца адным з традыцыйных напрамкаў народнага мастацтва. Сшывалі заўсёды, бо тканіна вельмі высока цанілася, асабліва фарбаваная, купленая ў магазіне. Абрэзкі, што заставаліся ад пашыву адзення,  гаспадыні не выкідвалі, а складвалі ў мяшочкі і куфры. У патрэбны момант у іх заўсёды можна было знайсці кавалачак тканіны, які падыходзіў бы для рамонту адзення і бялізны. З абрэзкаў таксама шылі коўдры, якія дарылі на вяселлі. Такая коўдра з’яўлялася своеасаблівым сямейным абярэгам і магла перадавацца ў спадчыну ад бацькоў дзецям, ад дзяцей — унукам. Калі яна заканчвала свой тэрмін службы, маглі павесіць на сцяну як пано або разрэзаць на часткі і пасцяліць у якасці дарожак на падлогу. 

З часам народнае мастацтва трансфармавалася ў сучаснае — вытанчанае, прыгожае. На выставе прадстаўлены практычна карціны. Ніводная работа не паўтараецца. У кожнай ёсць сваё асаблівае бачанне, успрыняцце тэхнікі, кажучы па-руску, свая “изюминка”. Кожная ўяўляе сабой асобны напрамак, які можна развіваць далей. Таму прыходзьце ў Дом рамёстваў, разглядайце, вучыцеся і стварайце самі падобныя творы мастацтва.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 41

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77