Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Мы должны приходить к старым людям, как солнце», — убеждена социальный работник Ванда Пекарская

«Мы должны приходить к старым людям, как солнце», — убеждена социальный работник Ванда Пекарская

Рыхтуючы тэматычную падборку матэрыялаў да Дня пажылых людзей, мы вырашылі расказаць і пра сацыяльнага работніка, чые паслугі сёння вельмі запатрабаваны гэтай катэгорыяй насельніцтва. Калі загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Т. В. Андрон прапанавала кандыдатуру Ванды Аляксандраўны Пякарскай, якая працуе ў аддзяленні менш за паўгода, гэта выклікала ў мяне здзіўленне: чым магла вызначыцца за такі кароткі тэрмін?

А Вы пагаварыце з Пякарскай і яе падапечнымі — і ўсё зразумееце, — запэўніла Таццяна Вацлаваўна. — Мы таксама адразу аднесліся да яе насцярожана: маладая, прыгожая, яркая, ці да старых ёй? А цяпер не можам нарадавацца. Рэдкі па дабрыні і адказнасці чалавек.

З Вандай мы сустрэлі­ся на кватэры яе падапечнай — жыхаркі райцэнтра Аліны Вітальеўны Аўласевіч. Маё здзіўленне было двайное: сацыяльны работнік выглядала як фотамадэль, а 74-гадовая гаспадыня на гадоў дзесяць маладзей за свой сапраўдны ўзрост.

— Мая мама і ў 92 выглядала добра, — казала Вітальеўна. — Але што з таго выгляду, калі няма здароўя. У мяне вельмі хворае сэрца. Медыкі забаранілі любыя фізічныя нагрузкі, і я ім падпарадкоўваюся. Таму і карыстаюся паслугамі сацработнікаў. І Люба, і Лена, і Алёнка абслугоўвалі мяне, але лепшай за Ванду не было. Яна мне як дачка.

Дарэчы, адзіная дачка Алены Вітальеўны жыве з сям’ёй у Пскове. Вельмі даражыць мамай, перажывае за яе, кліча да сябе жыць. “А я ж так люблю Паставы, сваю кватэру. Мне тут вельмі добра,” — адмаўляецца яна і ўспамі­нае, як, пагасцяваўшы ў дачкі паўтара месяца, ухварэлася так, што ўрачы былі катэгарычнымі: ёй трэба жыць у тым асяродку, што і раней. І сапраўды, калі дачка з зяцем прывезлі ў Паставы, літаральна праз тры дні і ціск знізіўся, і апухласць ног сышла.

— Дзеці пра мяне клапоцяцца, — працягвае Вітальеўна. — Але яны далёка, а Вандачка побач. І ўвогуле, я вельмі ўдзячна кіраўніцтву сацыяльнай службы раёна за пастаянную ўвагу і дапамогу.

— Ну, а як Вы аказаліся ў гэтай службе? — цікаўлюся ў В. А. Пякарскай.

— Ніхто мяне не агітаваў, прыйшла сама. Па прафесіі я прадавец. Працавала ў камерцыйных крамах, і вельмі мала часу заставалася на сям’ю. А ў мяне муж і 14-гадовая дачка. З людзьмі ладзіць умею, вось і падумала: а чаму б не пайсці ў сацыяльную службу? Сустрэлі  мяне там насцярожана. Але, падрабязна пагутарыўшы, усё ж прынялі на работу часова, на два месяцы. І вось прыхо­джу да першай бабулі, вельмі хвалююся, як сустрэне. А яна гля­дзіць на мяне не проста насцярожана, а  са страхам. Затым пачынае «допрос с пристрастием». Толькі на трэцім-чацвёртым наведванні лёд падазронасці быў растоплены цалкам.

І так з кожнай падапечнай. А іх у В. А. Пякарскай дзевяць. Адных наведвае тры разы ў тыдзень, іншых, хто мае меншую патрэбу ў дапамозе, — два. Ад гэтага залежыць і памер аплаты за паслугі. Напрыклад, А. В. Аўласевіч, да якой сацработнік прыходзіць два разы ў тыдзень, плаціць усяго 29 тысяч рублёў. Сацработнік абавязаны прыбраць у пакоях, закупіць прадукты, схадзіць у аптэку па лекі, забяспечыць палі­вам, выканаць іншыя работы. У Ванды ўсё атрымліваецца вельмі хутка, чаму яе падапечныя не могуць надзі­віцца.

— Мы, сацыяльныя работнікі, павінны прыходзіць да старых лю­дзей, як сонца, і асвятляць іх жыццё, — пераканана Ванда Аляксандраўна. — Ім патрэбна не толькі ўвага, але і дапамога. Таму  так важна пагаварыць з бабулямі і дзядулямі, абмеркаваць усё тое, што іх цікавіць, разам пагараваць, падзівіцца, парадавацца.

Што да ўзаемаадносін, то малады сацработнік вельмі прасі­ла ўключыць у гэты артыкул яе “зварот” да падапечных усіх яе калег. Вось ён: “Паважайце і цаніце сваіх сацработнікаў. Іх праца не з лёгкіх, трэба мець моцныя нервы і маральную ўстойлівасць. У многіх з нас маленькія дзеці і такія ж, як вы, старэнькія бацькі. Жанчыны, што прыходзяць да вас, стараюцца вам дагадзіць, выканаць вашы жаданні. Будзьце да іх нястрогімі, памяркоўнымі, не крыўдуйце, калі што не так, не злуйцеся, і гэтыя жанчыны адкажуць вам цеплынёй, дабрынёй, пяшчотай. Памятайце, што мы — ваша другая “хуткая дапамога”.

Фаіна КАСАТКІНА,

Уладзімір КАЛІБАТАЎ (фота). 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 29

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 33

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 26

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 128

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 55

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 63

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 74