Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

С Васькой веселее

С Васькой веселее

Ну і здоўжылася для Марыі Антонаўны мінулая зіма! Здавалася б, сядзі ў святле ды цяпле, пад даччыным клопатам. Дык не, кожны дзень у думках ірвалася ў свае Пятровічы, хоць разумела, што там пуста, холадна, заснежана. Затое з якой радасцю, нібыта пералётная птушка з выраю, вярнулася сюды ранняй вясной.

— Паглядзіце, які мой дом, — паказвала мне ўсцешна. — Усё вымалявана, чыста. Надта ўдалыя абедзве дачкі, зяці, унукі. На іх тут усё трымаецца, а мне такое дарагое.

Гаспадарку М. А. Грыбко ўжо не трымае. З настальгіяй успамінае, як яшчэ гадоў дзесяць таму мелі дзвюх кароў, каня, гурт авечак, некалькі свіней. Цяпер на гэта няма сіл. Гаспадар даўно памёр, а яна летась перасягнула 90-гадовы рубеж. “Ажно боязна называць свой узрост, — казала пры сустрэчы. — Але, дзякаваць Богу, яшчэ на нагах, і памяць не падводзіць”.

А дзеці мне расказалі па тэлефоне, якая аптымістка і жыццялюбка іх маці. Яна жыва цікавіцца ўсімі падзеямі, якія адбываюцца ў нашай краіне і за мяжой, узбагачаючыся інфармацыяй з тэлеэкрана. А самая любімая перадача — “Поле цудаў”. Вельмі радуецца за тых, хто выйграе прыз. Шмат ведае пра артыстаў, асабліва старэйшага пакалення. Так бы мовіць, у курсе свецкай хронікі.

Мае бабуля Марыя і гаспадарчы клопат — каня Ваську. Ён, як і гаспадыня, таксама зімаваў у горадзе і, напэўна, гэтак жа, як і яна, нудзіўся, бо ўрэшце захварэў. У Пятровічы яго даставілі вясной, як у санаторый. Антонаўна збедавалася: “Калі здохне Васька, і я памру без яго”. Сталі выходжваць. Прывозілі ветэрынара, куплялі лекі. Навязваць каняку на пашы дапамагаў сусед Іван Танана.

— І наш Васька за два месяцы ачуняў! — радуецца гаспадыня. — Ужо не кашляе, набраў вагу. Хадзем на пашу, пакажу вам свайго коніка.

Марыя Антонаўна вырывае з градкі бурак і накіроўваецца на пашу: “Васька! Васька! Я табе гасцінец нясу!”

Конь радасна іржэ ў адказ і нецярпліва, у прадчуванні прыемнай сустрэчы, пераступае нагамі.

Яго жыццё і бабуліна апека прадаўжаюцца.

Фаіна КАСАТКІНА,

Уладзімір КАЛІБАТАЎ (фота),

                                                                                        Дунілавіцкі сельсавет.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 37

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 39

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 40

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 57

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 88

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 80

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 65

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 49