Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сберегая и приумножая зелёное богатство

Сберегая и приумножая зелёное богатство

Спорыцца праца ў майстра лесу Андрэя Рымаша, леснікоў-вальшчыкаў Вячаслава Лявіцкага і Сяргея Белавусава з Камайскага доследна-вытворчага лясніцтва.

У 2013 годзе Пастаўскі лясгас плануе атрымаць ад лесагаспадарчай і прамысловай вытворчасці 40 мільярдаў рублёў выручкі, або ў чатыры разы больш, чым было два гады назад.

За кошт чаго калектыў выйшаў на перадавыя пазіцыі ў вобласці, павышае свой эканамічны рэйтынг сярод лясгасаў Беларусі? Пра гэта і іншыя складальнікі паспяховай работы з дырэктарам лясгаса У. У. МІСАЧЭНКАМ гутарыць карэспандэнт “Пастаўскага краю” Пётр Курыловіч.

— Уладзімір Уладзіміравіч, з якімі вынікамі калектыў сустракае прафесійнае свята?

— Адзначу, што сёлета, як і ў мінулым годзе, урачыстасці з нагоды Дня работнікаў лесу пройдуць у раённым Доме культуры. Галоўная частка мерапрыемства будзе прысвечана ўшанаванню работнікаў. Яны гэтага заслужылі, пра што сведчаць асноўныя паказчыкі выканання плана сацыяльна-эканамічнага развіцця за восем месяцаў. За гэты перыяд нарыхтавана 91 тысяча  і вывезена 77 тысяч кубічных метраў драўніны.  На 1,1 мільёна долараў адгружана прадукцыі на экспарт. Вытворчасць піламатэрыялаў склала 4,8 тысячы кубічных метраў. На 156 гектарах праведзена лесааднаўленне. На 226 мільёнаў рублёў нарыхтавана сельскагаспадарчай і прадукцыі пабочнага карыстання. 144 мільёны рублёў атрыманы ад дзейнасці паляўнічай гаспадаркі. Усе  паказчыкі вышэйшыя, чым  планавалася.

— Асноўным кірункам дзейнасці калектыву з’яўляецца стварэнне і ахова лясоў. Што Вы можаце сказаць наконт гэтага, і асабліва тым лю­дзям, якія лічаць, што лясы высякаюцца апераджальнымі тэмпамі?

— Такое меркаванне глыбока памылковае. Мы не толькі думаем пра будучыню, але і працуем дзеля яе. Сваімі сіламі на плошчы 90 тысяч гектараў забяспечваецца ахова лясоў ад пажараў, хвароб і іншых лесапарушэнняў. Праводзяцца асвятленне і прачыстка ў маладняках, рубкі догляду і санітарныя. У поўным аб’ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны на 156 гектарах быў пасаджаны лес гэтай вясной. На 9,5 гектара завершаны работы па рэканструкцыі і развіцці гадавальніка ў Азёрках. Гэта дазволіць праводзіць лесакультурныя і лесааднаўленчыя работы ўласным пасадачным матэрыялам і ў неабходным асартыменце. Гадавальнік стане сапраўдным стваральнікам не толькі лясных, але і дэкаратыўных культур. Тут ужо ёсць матачныя пасадкі туі, якую бу­дзем вырошчваць у значных аб’ёмах. У гадавальніку ствараем  невялікую матэрыяльную базу з бытавым і падсобным памяшканнямі, халадзільнай камерай. У апошняй з вясны да восені зможам захоўваць пасадачны матэрыял, выкарыстоўваць яго па меры неабходнасці.

—  Уладзімір Уладзіміравіч, работы, звязаныя з лесааднаўленнем, часткова фінансуюцца з бю­джэту. Але для выканання іх у поўным  аб’ёме, а таксама для вядзення лесанарыхтоўчай і пера­працоўчай вытворчасцей  патрабуецца намнога больш сродкаў. Якія асноўныя крыніцы іх паступлення?

— Гэта ўласныя сродкі, а таксама крэдыты банка,  якія актыўна інвесціруем у асноўны капітал. У адпаведнасці з галіновай інвестыцыйнай праграмай, распрацаванай у Міністэрстве лясной гаспадаркі краіны, яны накіроўваюцца на набыццё машын, абсталявання і транспартных сродкаў, правядзенне будаўніча-мантажных работ, мадэрнізацыю дрэваапрацоўчых вытворчасцей, развіццё інфраструктуры паляўнічых гаспадарак, фінансаванне іншых праектаў. Толькі за апошнія паўтара года лясгас набыў каля 20 адзінак рознай лесагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, у тым ліку тры “Фарвардары”, адзін “Харвэстар”, два “МАЗы”-сартыментавозы, пяць “УАЗаў”, шэраг іншых машын і механізмаў. Дзякуючы абнаўленню машынна-трактарнага парка намнога павялічылі аб’ёмы вытворчасці. Калі ў 2011 годзе мелі, напрыклад, 10 мільярдаў рублёў выручкі, то сёлета яна павялічыцца ў сярэднім у чатыры разы.

Набыццё спецыялізаванай лесанарыхтоўчай і іншай тэхнікі з’яўляецца стратэгічным  кірункам. У спалучэнні з будаўніцтвам лясных дарог, якое актыўна вя­дзецца на тэрыторыі лясгаса, гэта дасць магчымасць яшчэ больш павялічыць штогадовыя аб’ёмы нарыхтовак драўніны, бо дарогі адкрываюць добры доступ да накопленых запасаў спелага лесу.

— У што яшчэ ўкладваеце інвестыцыі?

— У рамках ажыццяўлення інвестыцыйнай праграмы мы шмат увагі надаём інфраструктуры. Радуюць вока рэканструяваны адміністрацыйны будынак Полаўскага лясніцтва і прылеглая да яго тэрыторыя. У хуткім часе будзе здадзены ў эксплуатацыю новы будынак Лынтупскага лясніцтва з гаражамі, пунктам пажарнага інвентару і кацельняй, а таксама паляўнічы комплекс у Варапаеўскім лясніцтве. Неўзабаве тут пачнуцца работы і па рэканструкцыі адміністрацыйнага будынка. У наступным годзе абновіцца будынак лясгаса  ў Паставах. Сёлета шмат зроблена па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол яго.

Будзе рэалізаваны інвестыцыйны праект па мадэрні­зацыі сталярнага цэха, што дазволіць павысіць яго прадуктыўнасць у 3-4 разы. Набыццё новай тэхнікі, яе абслугоўванне выклікала неабходнасць будаўніцтва новых рамонтна-механічных майстэрань.

У цэлым, інвестыцыйная праграма як сёлетняга, так і наступнага гадоў накіравана на далейшае ўзнаўленне, ахову і абарону лясоў, удасканаленне інфраструктуры паляўнічай гаспадаркі, укараненне сучасных тэхналогій, стварэнне лясных культур і павышэнне прадуктыўнасці лясоў, тэхнічнае пераўзбраенне лесанарыхтоўчай вытворчасці, будаўніцтва лесагаспадарчых дарог, ажыццяўленне шэрага іншых мерапрыемстваў. Толькі сёлета ў яе ажыццяўленне ўжо інвесціравана больш за 12 мільярдаў рублёў. На дасягнутым спыняцца не збіраемся.

— Уладзімір Уладзіміравіч, як ацэньваеце работу  людзей?

— У лясніцтвах і ў цэлым у лясгасе сфарміраваўся працаздольны калектыў кіраўнікоў і спецыялістаў, работнікаў масавых прафесій. Іх эрудыцыя, ініцыятыва, прафесіяналізм дазваляюць весці лясную гаспадарку на належным узроўні, быць у ліку лепшых у вобласці. Праца многіх заслужана азначана Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, абласным  вытворчым лесагаспадарчым  аб’яднаннем, райвыканкамам. Пераможцаў спаборніцтва вызначылі таксама дырэкцыя і прафсаюзны камітэт лясгаса. Імі сталі Старадворскае, Варапаеўскае і Ваўкоўскае лясніцтвы. Лепшымі сярод работнікаў вядучых прафесій прызнаны:  ляснічыя Юрый Чашун і Сяргей Рублевіч, бухгалтар Даната Іванова, інжынер першай катэгорыі Яўгеній Шалугін, інжынер-энергетык Валянцін Лаўнікоўскі, начальнік аддзела Андрэй Клянцэвіч, інжынер па якасці Іван Андрушкевіч, слесар Аляксей Ермакоў, вадзіцелі Іван Дубін і Уладзімір Ясюковіч, машыністы Уладзімір Варанец і Аляксандр Акялан, станочнік Аляксей Кухальскі, вальшчык лесу Славамір Палачанін, ляснік Валерый Казлоў, памочнік ляснічага Наталля Дзехцяронак, майстар лесу Антон Гірын.

Пералічваць можна і далей. Усе яны будуць адзначаны на свяце. А я, карыстаючыся выпадкам, хачу па­дзякаваць за працу як сённяшнім работнікам, так і ветэранам лясной справы, пажадаць усім здароўя, апты­мізму, шчасця і

дабрабыту. Са святам!

Сберегая и приумножая зелёное богатство

У перадсвяточным спаборніцтве калектыў Варапаеўскага лясніцтва выйшаў на другое месца ў лясгасе і ўзнагароджаны камп’ютарам. У гэты поспех свой уклад унеслі маладыя леснікі-вальшчыкі Аляксандр Шчарбакоў і Павел Янцэвіч.

Сберегая и приумножая зелёное богатство

Ва ўнутрылясгасаўскім спаборніцтве “Лесаруб-2013” Валерый Лешчык (на здымку злева) стаў пераможцам сярод вальшчыкаў лесу, а Юрый Альфер паказаў трэці вынік. У агульным заліку каманда майстарскага лесанарыхтоўчага ўчастка, якую яны прадстаўлялі, выйшла на першае месца.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 28

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 31

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 25

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 126

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 52

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 46

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 61

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 73