Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Уродились «орхидея», «кураж», «рогнеда»

Уродились «орхидея», «кураж», «рогнеда»

Лідары спаборніцтва сярод навучэнцаў-новапалачан.

Назва вёскі Валькі, у якой засталося ўсяго некалькі хат, у гэтыя дні самая папулярная сярод жыхароў аграгарадка Навасёлкі, школьнікаў і навучэнцаў. Другі тыдзень яны едуць сюды на бульбу і па бульбу.  Сёлета ў наваколлі гэтага населенага пункта яе вырошчвалі больш чым на 90 гектарах — як для патрэб ААТ “Навасёлкі-Лучай”, так і для  працаўнікоў сельгаспрадпрыемства.

І хаця пасевы “другога хлеба” размешчаны ў розных масівах, работа вядзецца аднолькава актыўна на палетках гаспадаркі і на “палосках” вяскоўцаў. Такое рашэнне было прынята дырэкцыяй таварыства і, як паказаў час, задавальняе абодва бакі.

Дзякуючы механізатарам Віктару Лешчыку, Івану Шаколу і Мікалаю Рагаўцу, якія капалкамі разорваюць барозны, затрымак у полі няма. Вось і ў чацвер на ўборцы клубняў працавала больш за 150 чалавек. Старшыня прафсаюзнага камітэта Славамір Шапель і начальнік навасёлкаўскага аддзялення, малады спецыяліст Вячаслаў Мялешка расказалі, што зранку прыступілі да работы сельскагаспадарчыя атрады Наваполацкага політэхнічнага каледжа, Пастаўскага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці, Навасёлкаўскай, Варапаеўскай і №2 г. Паставы сярэдніх школ. Саманарыхтоўку клубняў для патрэб сваіх устаноў вядуць работнікі Андронаўскай дзіцячага сада -базавай школы і Варапаеўскага дзіцячага ясляў-сада.

Работа ва ўсіх спорылася. Ды і не магло быць інакш, бо бульба вырасла на славу. Яе ўжо ўбралі на 35 гектарах з планавых 69 і накапалі амаль 700 тон. Па 202,7 цэнтнера з гектара дала “архідэя”, па 221,7 цэнтнера — “кураж”. Апраўдала сябе і беларуская “рагнеда”, клубні якой багата ўсцілаюць зямлю за капалкамі. У гаспадарцы спадзяюцца, што не меншай будзе і ўра­джайнасць бульбы сорту “крыніца”. Аграна­мічная служба  штогод праводзіць сортаабнаўленне  культуры, што і гарантуе атрыманне добрых ураджаяў.

Шанцуе і на памочнікаў. Дырэкцыя сельгаспрадпрыемства чацвёрты год запар заключае дагаворы з Наваполацкім політэхнічным кале­джам аб аказанні дапамогі ва ўборцы ўраджаю. Вось і  5 верасня з радасцю сустрэлі памочнікаў: размясцілі, накармілі, і тыя пасля абеду ўжо выйшлі на працу. За пяць дзён падабралі за капалкай 111,5 тоны бульбы. Падчас размовы з кіраўніком сельгасатрада Вольгай Шаракоўскай і куратарам Святланай Амельчанка даведаліся, што група будучых механікаў па выніках мінулага навучальнага года прызнана лепшай у навучальнай установе. Сур’ёзна і адказна навучэнцы ставяцца і да работы ў полі. Добрых слоў заслугоўваюць усе без выключэння, а найбольшыя асабістыя рахункі маюць Яўгеній Кладніцкі (яго рэкорд — 1736 кілаграмаў бульбы за дзень), Кірыл Карабань, Павел Бурункоў, Аляксандр Гарбуноў, Дзмітрый Яскевіч, Яўгеній Шантар і Яўгеній Раманаў.

Сельгасатрад з Наваполацка будзе працаваць у ААТ “Навасёлкі-Лучай” да 27 верасня. Рабяты спадзяюцца, што да гэтага часу разам з іншымі змогуць убраць клубні на ўсёй плошчы. Актыўна і ахвотна працуецца таму, што ўраджай багаты. У кожнага ёсць магчымасць перавыканаць дзённую норму выпрацоўкі, мець большы заработак. А гэта немалаважны фактар.

Бесперабойна дзейнічае канвеер “поле—сартавальны склад”. Механізатары і вадзіцелі падстройваюцца пад работу памочнікаў (школь­нікі працуюць толькі да 14 гадзін). А таму і даводзіцца  іншы раз абедаць на хаду, прыспешваць у дарозе Аляксандру Муляронку, Мікалаю Фяцісаву, Віталію Літвінёнку, Міхаілу Стоціку, Георгію Гваздову, Аляксею Мядзвецкаму, Аляксандру Варашкевічу, Міхаілу Беланоўскаму, Леанарду Бугаю, Васілію Ярмолаву, Дзмітрыю Рубелю і ін­шым. Нягледзячы на дастатковую  забяспечанасць тэхнікай для адвозкі клубняў, у гаспадарцы работу памочнікаў арганізавалі ў дзве змены. Пасля абеду да навучэнцаў-новапалачан далучаюцца старшакласнікі Варапаеўскай СШ. Ёсць дамоўленасць пра тое, што з наступнага тыдня на ўборцы бульбы кожны дзень будзе працаваць да паўсотні вучняў СШ №4.

Надвор’е спрыяе друж­най і зладжанай рабоце. Але восень ёсць восень. Ніхто не ведае, наколькі затрымаецца цяпло. Таму і імкнуцца ў сельгаспрадпрыемстве паскорыць тэмпы. Пра тое, як на ўборцы “другога хлеба”  працуюць ін­шыя сельгасатрады, “раёнка” раскажа ў наступным нумары.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Гостинец к Новоиспеченному году. Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел разыгрывают пряничный домик

Хотите узнать больше? Подарок к Новому году. Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел разыгрывают пряничный домик Портал Kraj.by и интернет-магазин Максавто.бел 160

Молодечненец и вилейчанка выиграли билеты на проекционно-лазерное шоу «Корпорация супергероев, или Телепорт-2»

Хотите узнать больше? Проекционно-лазерное шоу «Корпорация супергероев, или Телепорт-2» пройдет в Молодечно 10 декабря В Молодечно 10 декабря в 16.00 на сцене 179

Под Мяделем взяли серийных грабителей, в Вилейском районе на пожаре сгорела доярка, а Молодечно алкают уплотнить. Итоги недели

Хотите узнать больше? Главный архитектор проектов Александр Назаров и директор Проектстроя Иван Авчинников у проектов новых домов по улицам Великий Гостинец и Мира в 192

Король Бонстиков прилетит в Беларусь(видео)

Хотите узнать больше? Король Бонстиков Норд прилетит в Беларусь Нашумевшая космическая история, которую «Евроопт» подарил стране в этом году, продолжается: в гости к 187

На этой неделе белорусов ждет незначительное похолодание, дождь и мокрый снег

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by В последние дни осени погодные условия в Беларуси будут определять 193

Готовимся к новогоднему корпоративу уже сегодня

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Чтобы превратить корпоратив в яркий праздник, нужно начинать готовиться к 192

Магазин советского зефира и мармелада работает в Сморгони

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Сморгони на улице Юбилейной, 9А работает магазин сладостей, которыми мы 206

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 215