Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В 58-ой раз открыл свои двери

В 58-ой раз открыл свои двери

У панядзелак раніцай унутраны дворык Пастаўскага каледжа быў запоўнены да адказу. На традыцыйную лінейку, прысвечаную пачатку новага навучальнага года, тут сабраліся вучні, іх бацькі, выкладчыкі і ганаровыя госці.

Пачаўся Дзень ведаў у дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці з узняцця Дзяржаўнага сцяга. Гэта ганаровая місія была прадастаўлена найлепшым навучэнцам узроўню сярэдняга спецыяльнага навучання — Яшкінай Наталлі і Цяляк Алесі. Як толькі змоўклі гукі Гімна Рэспублікі Беларусь, да прысутных звярнуўся дырэктар каледжа Мікалай Мікалаевіч Лысёнак. Сваё выступленне ён пачаў з гісторыі навучальнай установы, поспехаў і дасягненняў навучэнцаў.

— За гады свайго існавання (а ў гэтым годзе каледж у 58-ы раз расчыніў свае дзверы для першакурснікаў) тут падрыхтавана больш за 20 тысяч рабочых і спецыялістаў. Прозвішчы нашых выпускнікоў гучаць не толькі на раённым і абласным, але і на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Спа­дзяюся, што і ўсе вы станеце добрымі спецыялістамі і будзеце радаваць сваімі навыкамі і ведамі педагогаў і будучых наймальнікаў, — выказаў надзею М. М. Лысёнак.

Дырэктар з гонарам адзначыў, што мінулы навучальны год склаўся ўдала. Па яго выніках, каледж стаў лепшай навучальнай установай па паспяховасці — 77 % навучэнцаў скончылі вучобу на 6-10 балаў. Не зафіксавана ніводнага злачынства, значна знізілася колькасць адміністрацыйных і дысцыплінарных правапарушэнняў. Па вы­ніках удзелу ў конкурсах і спаборніцтвах навучэнцы ўзнагароджаны шматлікімі граматамі, дыпломамі і прызамі.

— Веру, што і першакурснікі будуць годна прадстаўляць каледж і працягваць традыцыі, якія склаліся ў нашай навучальнай установе. Вы павінны ганарыцца, што вучыцеся тут, і рабіць усё для таго, каб пра каледж гаварылі толькі добрае. Творчых поспехаў, моцнага здароўя, дабрабыту! Радуйце сваіх выкладчыкаў і бацькоў, — падсумаваў дырэктар каледжа.

Словы наказу навучэнцам каледжа гучалі і з вуснаў ганаровых гасцей. Начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй Васільевіч Клімюк заклікаў падтрымліваць імідж горада і раёна, сачыць за правапарадкам і сустракацца толькі на такіх урачыстых мерапрыемствах. Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Уладзімір Зіноўевіч Гутар пажадаў поспехаў у вучобе і адзначыў, што ад таго, наколькі трывалымі будуць уменні і навыкі выпускнікоў каледжа, будуць залежаць іх далейшы прафесійны рост і жыццё ў цэлым. Па даручэнні старшыні райвыканкама Уладзімір Зіноў­евіч уручыў Ганаровую грамату райвыканкама намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Дубовік Алене Канстанцінаўне за шматгадовую добрасумленную працу па падрыхтоўцы кваліфікаваных рабочых кадраў і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

Прымалі на ўрачыстай лінейцы ўзнагароды і навучэнцы. За выдатную вучобу Наталлю Яшкіну, Алесю Цяляк, Валянціну Далідзёнак і Ірыну Вярцінскую (на фота) прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу адзначыў грашовымі прэміямі.

В 58-ой раз открыл свои двери

Пасля завяршэння ўрачыстай лінейкі ў актавай зале каледжа адбыўся арганізацыйны сход. Наперадзе рабят чакае новы навучальны год. Пачнецца ён з працы на палетках сельгасарганізацый раёна. Дапамагаць вяскоўцам адправяцца 240 чалавек, яшчэ 8 будуць задзейнічаны на будаў­ніцтве ферм. Тым жа, хто хацеў бы працягнуць сваё навучанне ў каледжы, але па нейкіх прычынах не паспеў падаць дакументы, варта паспяшацца. Нягле­дзячы на тое, што навучальная ўстанова цалкам выканала план прыёму і прыступіла да навучальнага працэсу, прыём дакументаў працягнецца да 15 верасня. Набор ідзе па ўсіх кваліфікацыях, за выключэннем повараў.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 33

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 41

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 30

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 129

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 56

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 47

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 67

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 77