Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

30 жніўня ў раённым Доме культуры адбылася традыцыйная настаўніцкая канферэнцыя, якая сабрала каля чатырохсот педагогаў з усіх устаноў адукацыі Пастаўшчыны. Напярэдадні Дня ведаў яны падвялі вынікі мінулага навучальнага года і акрэслілі галоўныя задачы на новы. У рабоце канферэнцыі прыняў удзел старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў.

Канферэнцыя пачалася з выступлення старшыні аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырына. Дакладчык расказаў пра асноўныя кірункі работы, дасягненні і праблемы ўстаноў адукацыі Пастаўшчыны.

—         Штогод важным застаецца пытанне стварэння рацыянальнай сеткі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, — паведаміў ён. — У раёне ў 2013/2014 навучальным годзе закрыта Лукашоўская базавая школа, у  пачатковую рэарганізавана Янкішская базавая школа. У Казлоўшчынскай сярэдняй школе не будзе праводзіцца набор у 10 клас — з 2014 года яна таксама стане базавай. На жаль, працэс рэструктурызацыі будзе прадаўжацца і ў бліжэйшыя гады: у раёне ёсць базавыя школы, напаўняльнасць якіх менш за 50 чалавек.

Падчас выступлення Аляксандр Яўгеньевіч прааналізаваў дзейнасць гурткоў, факультатываў і секцый, падвёў вынікі школьных экзаменаў і ўступнай кампаніі, агучыў поспехі пастаўчан у прадметных алімпіядах і навукова-практычных канферэнцыях, закрануў праблемы нядобранадзейных сем’яў і сацыяльнага сіроцтва, узняў пытанні харчавання дзяцей, іх аздараўлення і шматлікія іншыя.

—         У новым навучальным годзе ў сістэме адукацыі шмат новаўвядзенняў і для педагогаў, і для бацькоў, і для школьнікаў, — адзначыў А. Я. Кашырын. — Так, у вучняў дзясятых класаў з’явілася магчымасць вывучаць вучэбныя прадметы на павышаным узроўні, зноў абавязковым для вывучэння будзе курс “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”, больш увагі будзе надавацца фізічнай і спартыўнай падрыхтоўцы. Для асобных катэгорый педагагічных работнікаў змянілася колькасць гадзін на стаўку — цяпер іх дваццаць.

Дакладчык падкрэсліў, што ў цэлым раён забяспечаны педагагічнымі кадрамі. Аднак у апошнія гады ўзнікла запатрабаванасць у такіх спецыя­лістах, як педагог-псіхолаг, сацыяльны педагог, настаўнік-дэфектолаг, настаўнік замежнай мовы. Гэта звязана з адкрыццём у раёне сацыяльна-педагагічнага цэнтра, класаў інтэграванага навучання ва ўстановах адукацыі, дзяленнем вучняў на групы пры вывучэнні замежнай мовы. Усе гэтыя пытанні вырашаюцца дзякуючы мэтаваму навучанню і перападрыхтоўцы кадраў. І, безумоўна, запрашэнню маладых спецыялістаў. Сёлета іх у наш раён прыбыло трынаццаць. Новых работнікаў у сферы адукацыі Пастаўшчыны прывітала дырэктар СШ № 4, старшыня раённага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Марына Лявонаўна Пылінская.

—         Прафесію настаўніка часта выбіраюць тыя, каму ў школьныя гады пашчасціла сустрэць таленавітых педагогаў, якія здолелі павесці за сабой, — сказала яна. — Думаецца, што і вы здолееце стаць такімі ж прафесійнымі. Хоць абраны шлях няпросты і надзвычай адказны, ён абавязкова будзе паспяховым. Вам пашчасціла пачынаць сваю працоўную біяграфію менавіта тут, на пастаўскай зямлі, сярод адказных, таленавітых, адданых сваёй справе калег. Жадаю пастаяннага творчага пошуку, бясконцага натхнення і шчырай любові да дзяцей.

Замацаванне маладых спецыялістаў на месцах — адзін з прыярытэтных кірункаў работы аддзела і ўстаноў адукацыі. А. Я . Кашырын выказаў надзею, што ўсе педагогі, якія прыбылі ў наш раён у мінулым і ў гэтым годзе, застануцца працаваць на Пастаўшчыне.

Дырэктар гімназіі Славамір Часлававіч Каранеўскі расказаў пра дзейнасць гэтай аўтарытэтнай установы адукацыі — агучыў асноўныя паказчыкі працы, якія былі дасягнуты ў мінулым навучальным го­дзе, назваў імёны і прозвішчы педагогаў, якімі можа ганарыцца ўвесь раён.

Старшыня райвыканкама Віктар Сяргеевіч Гутараў асаблівую ўва­гу засяродзіў на пытаннях прафарыентацыйнай работы са школь­нікамі.

—         Несумненна, мы, бацькі, хочам, каб нашы дзеці атрымалі вышэйшую адукацыю, — гаварыў ён. — Цудоўна, што сёння ў вну паступае каля паловы выпускнікоў Пастаўшчыны, але рэалізаваць сябе можна і ў рабочых прафесіях. Патрэбна паказаць школьнікам, наколькі важныя і аўтарытэтныя будаўнічыя, аграрныя і іншыя спецыяльнасці. Сёння добры механізатар або ва­дзіцель можа зарабіць за месяц і тысячу долараў у эквіваленце, а то і больш. Добра аплачваецца і праца тых, хто старанна і адказна рупіцца на зямлі.

Віктар Сяргеевіч па­дзякаваў усім  удзельнікам канферэнцыі за годныя вынікі, якія яны заўсёды паказваюць, павіншаваў іх з Днём ведаў і ўручыў Ганаровыя граматы райвыканкама найлепшым педагагічным работнікам Пастаўшчыны.

Напрыканцы канферэнцыі ўсіх яе ўдзельнікаў чакалі крэатыўныя падарункі — музычныя і тэатралізаваныя прадстаўленні падарылі… самі настаў­нікі. Іх талентамі можна было захапіцца яшчэ перад пачаткам мерапрыемства — у фае Дома культуры была арганізавана выстава творчых работ педагогаў. А падчас канцэрта яны прадэманстравалі свой артыстызм, уменні спяваць, танцаваць, граць на музычных інструментах.

Выступілі вакальныя гурты Варапаеўскай СШ, СШ № 5 г. Паставы, Ганна Раўданік з камайскай школы, Андрэй Стахоўскі з Лынтупскай, Людміла Здраеўская з Дунілавіч, Людміла Таразевіч (прадстаўляла Пастаўскі дзіцячы садок № 4), Рэната Руткоўская (Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі).

Шквал апладысментаў вык­лікала гумарыстычная музычная казка “Воўк і сямёра казлянят”, якую паказаў калектыў Камайскай сярэдняй школы. Не менш спадабалася гледачам арыгінальнае выступленне педагогаў СШ № 3, якія сур’ёзна і жартаўліва паказалі яркія моманты школьнага жыцця.

Выдатная канцэртная праграма паспрыяла таму, што ўдзельнікі канферэнцыі разыходзі­ліся са шчырымі ўсмешкамі на тварах. Хай добры настрой спадарожнічае і на працягу ўсяго навучальнага года!


«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

«В ваших руках — будущее Поставщины» (+фото)

Іна СНЯЖКОВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)
Я уже посмотрел этот фильм на нормальном сайте, просто супер, не зря его так долго ждал!
Кто ещё не видел, смотрим здесь, ребята - HD17.RU

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Магазин советского зефира и мармелада работает в Сморгони

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В Сморгони на улице Юбилейной, 9А работает магазин сладостей, которыми мы 18

Из рода богатырей и староверов. История 100-летнего поставчанина (фото)

Хотите узнать больше? Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Фото с сайта vitvesti.by Житель Постав Илларион Русаловский родился в 1917 году. Всего на 47

Под Молодечно усыпляют собак, под Вилейкой колясочники ездят по встречке, а в Сморгони заговорила «зебра» – итоги недели

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Рабочая суббота внесла коррективы в наш традиционный обзор. Трудовая неделя 59

Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР

Хотите узнать больше? Житель Постав Алексей Ершов вновь воюет в ДНР. Фото со страницы Алексея Ершова во ВКонтакте Поставчанин, осужденный за участие в военных действиях на 66

Ночной рынок, супермаркет и торговый центр. Шоп-тур выходного дня в Белосток из Молодечно состоится 27 октября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 50

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 96

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 251

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 86