Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Никто, кроме нас

Никто, кроме нас

Летнія канікулы на зыходзе. Ужо зусім хутка пералівы школьнага званка паклічуць хлопчыкаў і дзяўчынак у краіну ведаў. Наперадзе навучэнцаў і педагогаў чакаюць новыя адкрыцці і яркія дасягненні, смелыя планы і цікавыя праекты. А ці ўсё гатова да навучальнага працэсу, якія новаўвядзенні чакаюць школьнікаў і педагогаў у надыходзячым навучальным годзе? Пра гэта і многае іншае наша сённяшняя размова з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандрам Яўгенавічам Кашырыным.

Аляксандр Яўгенавіч, якімі ўстановамі прадстаўлена адукацыйная прастора Пастаўшчыны?

Сёння ў раёне дзейнічаюць 27 агульнаадукацыйных школ, з іх 12 сярэдніх, столькі ж базавых, 2 пачатковыя школы і гімназія. Адукацыйным працэсам ахоплена 3573 навучэнцы — гэта на 80 чалавек менш, чым было ў мінулым навучальным годзе. У адрозненне ад школьнікаў, колькасць выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў, наадварот, павялічылася. Дзіцячыя садкі наведваюць 1219 дзяцей. Таксама ў структуру сістэмы адукацыі ўваходзяць Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Педагагічны працэс забяспечваюць каля 1300 работнікаў. Сёлета на першае працоўнае месца ў раён прыбыло 10 настаўнікаў.

У апошні час у Беларусі актыўна ідзе аптымізацыя ўстаноў адукацыі. Ці захаваецца такая тэндэнцыя і надалей?

— Сёлета ў раёне на адну ўстанову адукацыі стала менш — закрылася Лукашоўская базавая школа. Навучэнцаў, якія яе наведвалі (а гэта 24 чалавекі), будуць бясплатна падвозіць транспартам АТП № 17 у сярэднюю школу № 5 г. Паставы. Большасць настаўнікаў, скарочаных з гэтай школы, працаўладкавана. Тыя, каму не падышлі прапанаваныя аддзелам адукацыі, спорту і турызму вакансіі, выказалі жаданне шукаць работу самастойна. Са шкадаваннем вымушаны адзначыць, што за апошнія дзесяць гадоў у выніку праведзенай аптымізацыі колькасць устаноў адукацыі значна скарацілася — закрыта 21 школа. Дадзеная тэндэнцыя захаваецца і ў бліжэйшыя гады, паколькі ў раёне шмат малаколькасных школ, у якіх навучаецца да 50 чалавек.

— Ці ўсе школы гатовы да новага навучальнага года?

— У фінансавым плане бягучы год складаны. У параўнанні з мінулым значна знізілася фінансаванне. Калі год таму на падрыхтоўку да новага навучальнага года нам выдзелілі больш за два мільярды рублёў, то ў гэтым — удвая менш. Частка гэтых грошай выдаткавана на правядзенне ў школах бягучага рамонту. Сёння пашпарты гатоўнасці атрымалі ўсе ўстановы адукацыі. Вялікую дапамогу ў правядзенні рамонту нам аказаў цэнтр занятасці насельніцтва. У рамонце прынялі ўдзел 14 школьных вытворчых брыгад, асвоена больш за 200 мільёнаў. Таксама на бюджэтныя сродкі мы закупілі кухоннае абсталяванне на суму каля 50 мільёнаў рублёў.

З 1 верасня на 25% павышаюцца тарыфныя стаўкі педагагічным работнікам. Ці паўплывае гэта на заработную плату настаўнікаў?

 Разам з павышэннем тарыфных ставак павысіцца і штотыднёвая нагрузка на настаўнікаў з 18 да 20 гадзін. Таму рэальнага павелічэння зарплаты не адбудзецца.

— Зараз у Міністэрстве адукацыі распрацоўваецца новая сістэма аплаты працы педагогаў. Плануецца, што заробкі настаўнікаў будуць максімальна дыферэнцыраванымі і будуць залежаць ад канкрэтнага ўкладу кожнага ў выхаваўчы і навучальны працэс.

— Падобная сістэма аплаты існуе і зараз: ёсць пэўныя крытэрыі, па якіх ацэньваецца якасць працы педагогаў. Зарплата настаўніка залежыць ад стаўкі першага тарыфнага разраду, ад колькасці праведзеных гадзін, ад таго, у сельскай або гарадской мясцовасці ён працуе. За якасную падрыхтоўку і правядзенне конкурсаў, аглядаў, алі­мпіяд прадугледжана маральнае і матэрыяльнае стымуляванне: прэміраванне, занясенне на Дошку гонару, узнагароджанне Ганаровай граматай. Да прыкладу, па выніках мінулага навучальнага года, аддзел адукацыі на раённым свяце апошняга званка (ён традыцыйна праводзіцца на цэнтральнай гарадской плошчы) заахвоціў грашовымі прэміямі 16 вучняў і 15 настаўнікаў на суму 24,6 мільёна рублёў. Акрамя аднаразовай грашовай прэміі, педагогам яшчэ ўстаноўлена штомесячная надбаўка, а стаўка па кантракце павялічана да 20%.

Ці лёгка ў райцэнтры адораным дзецям раскрыць свае таленты ў поўнай меры?

— Для садзейнічання адораным і таленавітым дзецям ствараюцца максімальна камфортныя ўмовы. Толькі за апошнія некалькі гадоў чацвёра пастаўчан уключаны ў банк даных адораных навучэнцаў і ўзнагароджаны прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы маем добрыя вынікі на алімпіядах і ў інтэлектуальных конкурсах рознага ўзроўню. Гэта адзін з паказчыкаў якасці работы ўстаноў адукацыі. Па выніках абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах раён заўсёды ўваходзіць у лік лепшых сярод сельскіх раёнаў. Штогод па адным прадстаўніку Пастаўшчыны з’яўляюцца пераможцамі заключнага этапа. Сёлета гэта выпускніца СШ № 1 Надзея Дзя­мідка, якая паказала фундаментальныя веды па беларускай мове.

Высокім дасягненням у алімпіядным руху спрыяе праграма «Адораныя дзеці», у рамках якой ажыццяўляецца дзейнасць як міжшкольных факультатываў па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд, так і школьных навуковых таварыстваў навучэнцаў, пачынаючы з першай ступені навучання. У раёне праводзяцца круглагадовая алімпіяда і адкрытая навукова-практычная канферэнцыя гімназістаў «Глорыя». Яе пераможцы прымаюць удзел у абласной навукова-практычнай канферэнцыі «Эўрыка».

— А што робіцца для гарма­нічнага развіцця выхаванцаў дзіцячых садкоў?

З улікам запытаў сям’і ў дзіцячых дашкольных установах разам з базавым кампанентам прадастаўляюцца і дадатковыя паслугі. Імі ахоплена 73% ад агульнай колькасці дзяцей. Функцыянуюць 59 гурткоў рознай накіраванасці: харэаграфія, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, замежная мова і іншыя. Вядзецца мэтанакіраваная работа па  ўмацаванні здароўя дзяцей. Яе значна дапоўніў і палепшыў басейн, які адкрыўся пасля капітальнага рамонту ў студзені бягучага года ў ДУА «Яслі-сад № 1». На яго рэканструкцыю зрасходавана больш за 570 мільёнаў рублёў. Па суботах басейн наведваюць і дзеці з іншых садкоў. Я перакананы, што дашкольная адукацыя гэта той адукацыйны кампанент, які больш за ўсё запатрабаваны насельніцтвам, а таксама сур’ёзны рэзерв для захавання дашкольнай і школьнай сеткі раённай адукацыі і яе кадравага патэнцыялу.

— У рэспубліканскіх СМІ шмат пішуць аб трэцім уроку фізкультуры ў школьным раскладзе.

— Сапраўды, такія абмеркаванні вядуцца. Але ў адпаведнасці з тымі нарматыўнымі дакументамі, якімі мы кіруемся, у школах па-ранейшаму застаюцца два ўрокі фізкультуры і гадзі­на здароўя і спорту. Яна праводзіцца за кошт факультатыўных заняткаў пасля заканчэння асноўных урокаў.

— Навучальныя ўстановы краіны зноў вяртаюцца да профільнага навучання. Ці будуць адкрыты такія класы ў нас?

Сапраўды, з новага навучальнага года беларускія школы вяртаюцца да профільнага навучання. Вучні 10-11-ых класаў змогуць вывучаць дысцыпліны на павышаным узроўні. Усяго будуць чатыры напрамкі: філалагічны, фізіка-матэматычны, хіміка-біялагічны і грамадазнаўчы. Аднак профільныя класы адкрыюць толькі ў тых школах, дзе ёсць педагогі з адпаведнай падрыхтоўкай і неабходная вучэбная база. Вывучаць на паглыбленым узроўні рускую, анг­лійскую і нямецкую мовы навучэнцы нашага раёна могуць у Пастаўскай гімназіі — тут працуюць профільныя гуманітарныя класы.

— Вашы пажаданні педагогам, навучэнцам і іх бацькам.

Хачу перафразаваць дэвіз паветрана-дэсантных войскаў і сказаць: «Ніхто, акрамя нас, не справіцца з пастаўленымі перад намі задачамі». Усім жадаю аптымізму, не губляць бадзёрасці духу і поспехаў у працы.

Гутарыла Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 31

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 33

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 52

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 85

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 69

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 63

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 44

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 183