Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Четверть столетия на комбайне

Четверть столетия на комбайне


17 жніўня
сямейны экіпаж Каралёнкаў з ААТНавасёлкі-Лучайдругім у раёне намалаціў 1000 тон зерня. З працоўным дасягненнем Сяргея Францавіча і яго сына Андрэя павіншавалі першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. В. Чарвінскі і старшыня прафка­мітэта сельгаспрадпрыемства С. Г. Шапель. Яны ўручылі лідарам спаборніцта Падзяку старшыні раённага выканаўчага камітэта, прафсаюзныя прэміі, кепкі і майкі з лагатыпам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, пажадалі экіпажу прымножыць сваё дасягненне.

Сёлетняе жніво для Сяргея Францавіча Каралёнка асаблівае. 25 гадоў назад ён упершыню сеў за штурвал камбайна і з таго з часу не пакідае капітанскі мосцік. Апошнія адзінаццаць сезонаў разам з сынам працуе на “Мезе-204”. Для гаспадаркі гэтыя гады выдаліся асабліва ўраджайнымі, а для камбайнераў і вадзіцеляў — плённымі ў рабоце. Асабіста  С. Ф. Каралёнак тры разы выходзіў прызёрам і адзін раз — пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы зерневых і зернебабовых, адзначаўся на “Дажынках”.

Пра свой шматгадовы поспех адзін з найвопытнейшых камбайнераў Пастаўшчыны гаварыў сціпла. Маўляў, калі выехаў у поле, то працаваць трэба з душой. Асабліва радуе спелая, умалотная збажына. На вялікі жаль, год на год не прыходзіцца. Вось і сёлета, хоць ураджайнасць у сельгаспрадпрыемстве і складае ў сярэднім 30 цэнтнераў з гектара, чакалі большай аддачы ад зямлі.

Сяргею Францавічу пашанцавала ў тым, што ў яго пастаянны памочнік, якому можна давяраць, як сабе. Сын Андрэй не горш за бацьку ведае ўборачную машыну, можа падмяніць у любую хвіліну. Пачынаў школьнікам, цяпер з’яўляецца студэнтам пятага курса Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Марыць працягваць вучобу далей. А гэта значыць, што жніўным часам Андрэй зможа дапамагаць бацьку і ў наступным годзе.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой