Проект неограниченных возможностей

21 жніўня Пастаўшчыну наведала шведская дэлегацыя, мэтай візіту якой быў абмен вопытам у галіне сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Сустрэча адбылася ў рамках міжнароднага праекта “Сацыяльная інтэграцыя дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі ў Віцебскай вобласці”. Ён рэалізуецца з 2005 года сумесна са шведскімі спецыялістамі. Яны неаднойчы наведвалі Віцебск і знаёміліся з формамі працы беларускіх калег. Падчас чарговага візіту — ужо другога ў гэтым годзе — для іх была арганізавана паездка па рэгіёнах Віцебшчыны — пастаўскім і браслаўскім.
Наш раён стаў першым прыпынкам замежнай дэлегацыі. І невыпадкова: падтрымка людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Пастаўскім рэгіёне на самым высокім узроўні. Пра гэта гаварыла начальнік аддзела развіцця сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва аблвыканкама Вера Мікалаеўна Астапенка, якая разам са сваім намеснікам Інгай Віктараўнай Глушонак суправаджала гасцей.
Іх у той дзень чакала насычаная праграма, якая пачалася з сустрэчы са старшынёй райвыканкама Віктарам Сяргеевічам Гутаравым. Шведскі бок прадстаўлялі Ханс Ёрген Вальхельд, Моніка Ёхансан Б’ёрк, Тчандар Карл Джымі Франчэска і Ёхансан Гульві Ірэнэ Інгегард, якія прыехалі з горада Хальмстад. Беларускі — намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў, начальнік раённага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Пётр Леанідавіч Курто і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзіяна Іванаўна Пякарская.
Размова атрымалася непрацяглай і па-сяброўску нязмушанай. Віктар Сяргеевіч коратка расказаў пра наш горад і раён, акрэсліў асноўныя кірункі сацыяльнай палітыкі, спыніўся на арганізацыі працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Замежнікі ў сваю чаргу расказалі пра некаторыя аспекты іх работы з самымі неабароненымі слаямі грамадства — інвалідамі і пажылымі людзьмі.
Шведская сістэма сацыяльнай аховы насельніцтва лічыцца адной з самых паказальных у свеце. Дзіяна Іванаўна Пякарская ў гэтым пераканалася асабіста — у маі сёлетняга года яна наведала краіну вікінгаў і ф’ёрдаў у складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці. Падчас сустрэчы ў выканкаме яна падзялілася ўражаннямі ад той паездкі, найперш адзначыўшы камп’ютарызаванасць і механізаванасць шведскіх устаноў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Сапраўды, лепш адзін раз убачыць, чым сем разоў пачуць. Вось і шведская дэлегацыя, не губляючы часу, накіравалася ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання па вуліцы Ленінскай у Паставах. Там іх хлебам-соллю сустракала загадчыца Юлія Сяргееўна Чалей і пастаяльцы. Ганаровыя госці з непадробнай зацікаўленасцю з дапамогай перакладчыка распыталі ў іх пра здароўе, настрой. Найбольш іх здзівілі 101-гадовая Лідзія Іосіфаўна Протас і 92-гадовая Часлава Мікалаеўна Гродзь, якія ў сваім надзвычай паважаным узросце і выглядаюць выдатна, і аптымізму не губляюць.
Наступным прыпынкам стала аддзяленне сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў. Загадчыца Вольга Алегаўна Гінько правяла кароткую экскурсію па ўстанове, пазнаёміла з маладымі людзьмі, якія наведваюць установу, расказала пра формы работы з імі, сярод якіх нямала творчых. Д. І. Пякарская ў сваю чаргу расказала, што пасля наведвання Швецыі ў яе з’явілася ідэя рэарганізаваць гэтае аддзяленне на замежны манер, далучыўшы да яго суседнюю нежылую кватэру. У ёй плануецца наладзіць суправаджальнае пражыванне інвалідаў.
Наведалі ганаровыя госці і Лынтупскае аддзяленне кругласутачнага знаходжання. Яго загадчыца Надзея Тадэвушаўна Гатоўская азнаёміла дэлегацыю з умовамі пражывання пажылых людзей, расказала пра арганізацыю працы з імі, прадэманстравала творчасць пастаяльцаў.
Чакала шведаў і культурная праграма: яны наведалі пастаўскі Дом рамёстваў, турыстычны комплекс “Салаўіны гай”, а таксама касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Камаях, дзе не пераставалі здзіўляцца ўнутранаму ўбранству святыні, гучанню аргана і праніклівым спевам Алены Даўжук.
— Водгукі ад паездкі ў шведскай дэлегацыі толькі станоўчыя, — расказала пасля завяршэння візіту Дзіяна Іванаўна Пякарская. — Іх асабліва ўразіла, колькі душы, пачуццяў нашы работнікі ўкладваюць у працу з пажылымі, людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Спадабаліся чысціня, утульнасць нашых аддзяленняў. Пастаянная праца ў гэтым кірунку не можа не заўважацца. Толькі сёлета мы зрабілі два поўныя рамонты аддзяленняў. Вялікая работа праведзена за кошт спонсарскіх сродкаў. Калі за мінулы год яна склала 10, 5 мільёна рублёў, то за першае паўгоддзе сёлетняга — 25 мільёнаў.
Дзіяна Іванаўна падкрэсліла, што сувязі пастаўскага ТЦСАН наладжаны не толькі са Швецыяй. Нядаўна пададзена заяўка на беларуска-аўстрыйскі праект, мэтай якога з’яўляецца адкрыццё яшчэ аднаго аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра ў нашым горадзе — на базе цяперашняга цэнтра “Юнацтва” па вуліцы Зялёнай.
Ёсць дамоўленасць па абмене вопытам і з кіраўніцтвам літоўскага Швянчоніса, куды пастаўчане плануюць наведацца ў бліжэйшы час.
Можна не сумнявацца ў тым, што супрацоўніцтва са Швецыяй будзе працягвацца. Дакладна вядома, што дэлегацыя з гэтай краіны зноў наведае Віцебск у снежні сёлетняга года — тут запланавана правядзенне навуковай канферэнцыі, удзел у якой прымуць і пастаўчане.
Іна СНЯЖКОВАЙ.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
История белорусской печи.
Подробнее Снежной зимой, жарким ли летом сердце любого усадебного дома — скромного, крестьянского, или роскошного, «барского», — печь. Все равно какая: простая русская, беленая, с