Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чем больше убираем, тем грязнее?

Чем больше убираем, тем грязнее?

На аўторак, 13 жніўня, у мяне было запланавана інтэрв’ю з прадстаўніком УП ЖКГ на тэму добраўпарадкавання горада, захавання чысціні і парадку. Ранкам таго ж дня патэлефанаваў чытач газеты: “Прышліце карэспандэнта. Няхай сфатаграфуе, што нарабілі вандалы ля нашага дома №5 па вуліцы Зялёнай. Паламалі альтанку, лаўкі”.

З гэтага факта і пачалася наша размова з майстрам па добраўпарадкаванні УП ЖКГ І. І. Гайбовіч.

— Такая ж карціна была і непадалёк ад 9-га дома, — гаварыла Ірына Іванаўна. — Альтанкі зрабіла і ўстанавіла РВУ “Паставырайгаз”. Здавалася б, радуйцеся, людзі, і адпачывайце ў іх на свежым паветры. Дык не, мала таго, што закідваюць смеццем, то яшчэ і нішчаць.

Падобных фактаў шмат. Лічу, што справа гонару міліцыі — устанавіць зламыснікаў і пакараць іх у адпаведнасці з заканадаўствам. А ў газеце назваць прозвішчы “герояў”. Яны ж не з іншых раёнаў прыязджаюць, а нашы. Пара знаходзіць на іх управу.

— Але вернемся да вашай службы. Час ад часу ў рэдакцыю паступаюць скаргі, што то ў адным, то ў другім месцы кантэйнеры перапоўнены смеццем.

— На жаль, такое сапраўды здараецца. Па той прычыне, што ў нас катастрафічна не хапае кантэйнераў. За апошнія два гады спісалі 42, бо ў іх прагнілі днішчы, разваліліся бакавіны. Набыць новыя з-за цяжкага фінансавага становішча пакуль не можам. І тэхніка зношаная, маем толькі адзін новы смеццявоз. А абслугоўваем яшчэ і ўсе аграгарадкі. Вось і не заўсёды спраўляемся.

— Для якога смецця прызначаны кантэйнеры?

— Толькі для бытавога, г.зн. таго, які назапашваецца дома: папера, пакеты, бутэлькі, слоікі і т.п. А на практыцы кантэйнеры і тэрыторыю вакол іх чым толькі ні закідваюць: зрэзанымі галінкамі, а то і цалкам дрэўцамі, кустамі, бацвіннем і травой з агародаў, будаўнічым друзам, хала­дзільнікамі, тэлевізарамі, матрацамі і г.д. Усё гэта смеццявоз не забярэ. Прыходзіцца следам адпраўляць трактар з прычэпам і грузчыка і ўручную загружаць. У выніку затрачваецца шмат часу, утвараецца збой у графіках аб’езду вуліц трактарам для збору смецця.

Складваецца такое ўражанне, што на гарадскі сметнік (а іменна туды павінен вывозіцца вышэйпералічаны “груз”) пастаўчане дарогу зусім забылі. Усё бессаромна звальваецца ў бліжэйшыя кантэйнеры, дзе б яны ні стаялі.

— Ірына Іванаўна, на гэта мне даводзілася чуць такі адказ: “Мы плацім за вываз смецця, таму і спакойна зносім у кантэйнер…”

— Што гэта за плата — 4623 рублі ў месяц з аднаго чалавека?! А колькасць смецця ўсё павялічваецца і павялічваецца. Так сорамна за лю­дзей, якія нават ля агароджы гарадскіх могілак на вуліцы Ціхай накідалі яго. А колькі пустазелля на асобных магілах! Няўжо і іх па­вінны прыбіраць камунальнікі? Не гаварыць, а крычаць хочацца: “Людзі, што вы робіце? Мы жывём у 21-ым стагоддзі, і павінна ж быць цывілізацыя”. На справе атрымліваецца так: чым больш мы прыбіраем, тым больш людзі смецяць.

— Удакладнім: частка людзей, бо пераважная колькасць пастаўчан — людзі гаспадарлівыя і акуратныя.

— Згодна з гэтым. Прыемна бачыць дагледжаныя двары, кветнікі ля іх. Асабліва шмат такіх прыкладаў у прыватным сектары. Многае робіцца па добраўпарадкаванні ў ЦРБ, банках, РВУ “Паставырайгаз”, філіяле «Пастаўскае ДРБУ-132», ДЭУ-33, ПМС, ААТ “Паставымэбля”, Энерга­збыце і інш. А вось райспажыўтаварыства, прадпрымальніцкія структуры і многія іншыя гэтае пытанне ігнаруюць. Далёка не ўсе арганізацыі і прадпрыемствы сочаць за парадкам на замацаваных за імі ўчастках вуліц.

— Бываючы ў суседнім Глыбокім, я заўсёды параўноўвала яго з нашым горадам і радавалася за Паставы, якія выглядалі намнога прывабней. Зараз усё наадварот.

— Так, Глыбокае вельмі змянілася, папрыгажэла. Гэтаму садзейнічалі падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства, які адбыўся ў горадзе летась, і сёлетні “Вішнёвы фестываль”. Там столькі малых архітэктурных форм і кветак! Спытаеце, а чаму ў нас яны такія сціплыя? Узяць тыя ж карзіны, вывешаныя ўздоўж вуліц. Мы вымушаны высаджваць у іх самыя просценькія кветкі, бо іншыя пакрадуць. І не толькі кветкі, за некалькі апошніх гадоў мы недалічыліся дзясяткаў карзін.

— Якое ж выйсце, Ірына Іванаўна?

— Адна наша служба не зможа карэнным чынам змяніць сітуацыю. Абавязкова трэба аб’яднаць намаганні прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, прадпрымальнікаў, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, міліцыі. Хацелася б, каб змянілася псіхалогія многіх пастаўчан, каб яны не забывалі прымаўку: “Чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць”.

Гутарыла Фаіна КАСАТКІНА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Поставские косари победили на Чемпионате мира по сенокошению

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by На Чемпионате мира по сенокошению, который проходил в Польше, косари из 27

Ветер, температура до +26°С и дожди – погода в Беларуси на этой неделе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com На предстоящей неделе ожидается неустойчивый характер погоды. Об этом 41

После трагедии в Молодечно убирать картошку на Поставщине помогают учителя. Школьников больше не задействуют

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pxhere.com В Поставском районе на уборку картофеля вместе с сельчанами выходят учителя 40

Пересесть на велосипед и больше ходить пешком. Мядель и Вилейка поучаствуют в Европейской неделе мобильности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Молодечно и Поставы присоединились к проведению этой кампании год назад. 46

«Андрей дал мне все, что нужно женщине». История инвалида из Постав, который нашел свою любовь

Хотите узнать больше? Андрей Чепулис, его жена Алеся и мама Татьяна Васильевна. Фото с сайта vitvesti.by Жизнь Андрея Чепулиса из Постав перевернул случай: неудачно нырнув 79

Готовимся к школе вместе с магазином «Багет»

Хотите узнать больше? Готовимся к школе вместе с магазином «Багет» Меньше двух недель остается до начала учебного года – самое время купить все необходимое. Собрать 68

Как в 77 лет носить юбку с разрезом и много путешествовать. История Ванды Тюльковой из Постав

Хотите узнать больше? Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. Фото портала tut.by Ванда Тюлькова не бывает в плохом настроении. На интервью пришла в кожаной юбке с 84

Рыбачьте бесплатно. Участки Западной Двины в Браславском и Поставском районах забрали у арендаторов

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Участки некоторых водотоков, ранее находившиеся в ведении арендаторов, 88