Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ему покорилось небо

Ему покорилось небо

Дзень ваенна-паветраных сіл святкуюць не толькі тыя, хто зараз служыць у войску, але і ветэраны авіяцыі, якія, як вядома, заўсёды ў страі. Сярод іх і герой нашага артыкула – жыхар райцэнтра Пётр Аляксеевіч Мартысюк.

Нарадзіўся і вырас ён у  Тэльмах. Гэтая невя­лічкая вёсачка ў 45 двароў размешчана на ажыўленым участку трасы Брэст—Масква за 14 кіламетраў ад Брэсцкай крэпасці. Такое суседства ў гады Вялікай Айчыннай вайны было небяспечным. Ужо 22 чэрвеня ў 14 гадзін вяскоўцы назіралі, як акупанты, вясёлыя і сама­ўпэўненыя, уваходзяць у населены пункт. Адыходзілі ў 44-ым нямецкія салдаты з дыяметральна процілеглым настроем. Але перш, чым наступіў гэты момант, прайшлі тры доўгія гады вайны. За гэты час было перажыта многае: і бясконцы страх, і бамбёжкі, і голад. Вельмі балюча перажыў смерць братоў: адзін загінуў на фронце, другі падарваўся на пешаходнай міне.

Пасля заканчэння вайны Пётр працягнуў навучанне ў школе. Запаветны атэстат аб сярэдняй адукацыі атрымаў у 20 гадоў. На сямейным савеце вырашылі: быць яму вайскоўцам. Паступіў у Чкалаўскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча штурманаў у Арэнбургу. І панеслася курсанцкае жыццё! Больш чым на два гады асноўнай сферай інтарэсаў сталі самалётава­джэнне, бамбакіданне і радыёсувязь, заняткі на трэнажорах і палёты на вучэбных самалётах. Памятае Пётр Аляксеевіч і як першы раз жалезныя крылы самалёта ўзнялі яго ў неба — не было ніякага страху, толькі вясёлы, узняты настрой. Адзінае, што выклікала дыскамфорт, — укалыхванне. Але на гэта ніхто не звяртаў увагі.

Першым месцам службы  маладога штурмана стаў райцэнтр Жалудок Гродзенскай вобласці. Тут стаяў полк авіяцыйнай дывізіі. Два іншыя размяшчаліся ў Паставах. У абавязкі маладога ваеннага ўваходзіла адвядзенне самалёта да цэлі, яе пошук, бамбакіданне і вяртанне самалёта на аэрадром. У асноўным ляталі на вучэбныя палігоны ў Пружаны, Рэчыцу, Полацк. Пасля года службы ў Жалудку П. А. Мартысюка перавялі ў Бярозу, затым — у Калінкавічы, а ў 1959 годзе — у Паставы.

— Калі прыбыў на службу ў Паставы, — распавядае Пётр Аляксеевіч, — трэба было здаваць залік па раёне палётаў. Уменне арыентавацца на нямой карце правяраў штурман эскадрыллі. Ён быў здзіўлены, што я ніводнага разу не памыліўся, і адзінаму паставіў пяцёрку. У Паставах штурманам адслужыў 2 гады: у 1961-ым Узброеныя Сілы значна скарацілі, трапіў пад скарачэнне і я. Але ў арміі застаўся. Пасля двухмесячных курсаў у Лідзе перайшоў на службу ў ракетныя войскі старшым тэхнікам. Неўзабаве стаў памочнікам начальніка разліку, а затым — начальнікам.

Ему покорилось небо

На пенсію П. А. Мартысюк выйшаў у 1979 годзе ў званні маёра. Актыўнаму чалавеку дома не сядзелася, таму ўладкаваўся агентам у Белдзяржстрах. Праца спадабалася адразу — ён умеў знайсці падыход да кожнага чалавека, таму з выкананнем плана ніколі праблем не было. Яго старанне ацанілі і неўзабаве прапанавалі заняць пасаду намесніка начальніка інспекцыі Дзяржстраху. Усяго ў гэтай установе адпрацаваў пятнаццаць з паловай гадоў.

Зараз Пётр Аляксеевіч  увесь вольны час праводзіць з жонкай Верай Георгіеўнай. Разам працуюць на агародзе, ходзяць у шпіталь, наведваюць культурна-масавыя мерапрыемствы. У шлюбе яны пражылі 55 гадоў і не ўяўляюць жыцця адно без аднаго. А знайшоў сваё сямейнае шчасце былы штурман у роднай вёсцы. З будучай жонкай хадзіў у адну школу, але толькі ў выпускным класе звярнуў увагу на самастойную, разважлівую і працавітую дзяўчыну. Як паказаў час, з выбарам не памыліўся. Выгадавалі дачку Галіну (яна працуе фельчарам у Санкт-Пецярбургу) і сына Васіля (ён — урач-іголкатэрапеўт  нарачанскага санаторыя «Прыазёрны»). Маюць трох унукаў і ўнучку, праўнука і праўнучку.

Пра кожнае месца сваёй працы П. А. Мартысюк распавядае з усмешкай, затое яго жонка Вера гады службы мужа ў авіяцыі ўспамінае з дрыжаннем у голасе. Кажа, што авіяцыя — гэта слёзы.

— Нармальнае жыццё пачалося толькі тады, калі Пётр Аляксеевіч перайшоў служыць у ракетныя войскі. Да гэтага за кожным палётам сачыла ад пачатку да самага канца. Калі па нейкай прычыне не чула ў небе гуку матора, а па часе палёты яшчэ павінны працягвацца, не ведала, куды дзявацца ад страху, — успамінае Вера Георгіеўна. — Калі я была цяжарная дачкой, саслужыўцы мужа разбіліся на самалёце. Я так плакала, што суседзі думалі, што загінуў мой Пеця.

Сёлета ўвосень Пятру Аляксеевічу споўніцца 80 гадоў, але мужчына па-ранейшаму ў страі. І хоць у лес па грыбы і на рыбалку ён ужо  не ходзіць, затое з задавальненнем вырошчвае разам з жонкай на пяці сотках агародніну і кветкі, ва ўсіх справах займае актыўную жыццёвую пазіцыю. Верыцца, што такім бадзёрым ён бу­дзе заставацца яшчэ шмат гадоў.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Фота аўтара і з сямейнага архіва Мартысюкоў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой