Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Чем дольше живу, тем больше удивляюсь»

«Чем дольше живу, тем больше удивляюсь»

Леакадзія Альбертаўна Саковіч з вёскі Сарокі Ваўкоўскага сельсавета любіць слухаць радыё, таму заўсёды ў курсе ўсіх падзей. Праўда, усё часцей у перадачах гучаць незразумелыя сучасныя словы. Для яе пакалення больш прывычныя «прасніца», «кудзеля», «кросны».

— За каноплі цяпер штрафуюць, — гаварыла, —  а мы іх вырошчвалі для таго, каб вяроўкі віць, лейцы рабіць. Усё ж сваімі рукамі трэба было нажываць, купіць не было дзе. А з ільном колькі працы: пасеяць, вырваць, абмалаціць, паслаць, падняць, адсартаваць, змяць, счасаць, спрасці, палатно саткаць, выбеліць і толькі тады вопратку з яго пашыць. Хвілінкі вольнай людзі не мелі. Пакуль светла — на зямлі працавалі, сцямнее — жанчыны за прасніцу садзіліся, ку­дзелю, воўну пралі, мужчыны цэбры рабілі, кошыкі плялі, вяроўкі вілі. Адразу пры лучыне, потым пры кноце. Гэтым часам спявалі, гісторыі розныя расказвалі. Многія ў паноў Варанкевічаў працавалі. Бедным быў толькі той, хто пры гультаі: часу вольнага хапала, а хлеба не было.

У Л. А. Саковіч вольнага часу ўжо даўно шмат — 35 гадоў на пенсіі. Пакуль жылі ўдваіх з мужам, трымалі карову, свіней, курэй, а памёр гаспадар — і яна “пануе”. Дзяржава плаціць пенсію, яе хапае на ўсе расходы. Садзіць крыху цыбулі, агуркоў, бульбы, бурачкоў, морквы. І на зіму запас, і занятак ёсць.

— Толькі, здаецца, каб лета было круглы год, — уздыхае. — Бо пліта і печ патрабуюць рамонту, а майстра добрага знайсці — праблема. Дзяцей Бог не даў, пляменніца далёка. Тут папрасіць аб дапамозе няма каго — састарэла вёска. Маладыя з чаркай не размінаюцца — з імі лепш спраў не мець. Гэта ж як моладзь співаецца! Мой тата ніколі ў рот гарэлкі не браў, нават у святы. Даўней людзі па Божых законах жылі, сем’і моцнымі былі. Зямлі мелі 7 гектараў. Тата з мамай, брат, сястра і я — у кожнага свае абавязкі. У школу ў Крывое праз рэчку хадзілі, зімой па снезе ў пояс. А прыйшлі Саветы, і зрушыўся прывычны лад жыцця. Брата ў 40-ым у армію забралі і ажно ў Саратаў звезлі. Вайна пачалася, так больш і не ўбачыліся — прапаў без вестак.

Са слязьмі на вачах успамінае  Леакадзія Альбертаўна, як немцы вывозілі вяскоўцаў у Германію на прымусовыя работы. Ёй пашанцавала: немец пашкадаваў старых бацькоў і пакінуў іх даглядаць. У 1949-ым прыняла ў прымакі мясцовага хлопца. Маладыя мужчынскія рукі былі вельмі дарэчы ў гаспадарцы. Толькі працавалі ў асноўным на падаткі: што атрымлівалі, тое дзяржаве аддавалі. У 50-ым уступілі ў калгас. Уручную лён ірвалі, бульбу капалі, угнаенні рассявалі, сена зграбалі, жыта жалі.

— Усё, што мелі, аддалі калгасу, — уздыхае Леакадзія Альбертаўна. — І ледзь з голаду не памерлі. За працадні гірсой плацілі. У канцы года са склада на адной падво­дзе на ўсю вёску прывозілі. А цяпер нярэдка чуеш, што жыць дрэнна. Чаго толькі няма ў аўталаўцы! І ў бальніцы лечаць бясплатна.

На днях Л. А. Саковіч споўнілася 90. Павіншаваць юбілярку прыязджала старшыня Ваўкоўскага сельскага Савета Таісія Браніславаўна Баторы. Пляменніца Марыя з Сянно прыслала бандэрольку.

— З Альбертаўнай пагаварыць — розуму набрацца, — казала яе суседка Франя Антонаўна Трапук. — Добрая, мудрая жанчына. А якую памяць мае! Рада, што столькі гадоў жывём побач.

У доме Леакадзіі Альбертаўны  ідэальны парадак: акуратна пасцеленыя палавічкі, на ложку — саматканы дыван, гафтаваныя карункавыя накідкі на падушках, на стале — яркія вяргіні.

— Пакуль з усім спраўляюся сама, — гаварыла. — Толькі апошнім часам пагаршаецца зрок. Зрабілі аперацыю, а газету ўсё роўна чытаць не магу. Раёнку ж люблю. Чым далей жыву, тым больш дзіўлюся таму, як развіваецца свет, якая тэхніка на зямлю і ў быт лю­дзей прыходзіць. Хто б калі мог падумаць, што ўсё можна будзе купіць у магазінах, што машына сама бялізну мыць будзе. Вось да якога часу я дажыла.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой