Чтобы была мотивация и заинтересованность

Аўтапрадпрыемства №17 чакаюць перамены — яно будзе далучана да ААТ “Віцебскаблаўтатранс”. Пра гэта і іншае карэспандэнт “Пастаўскага краю” гутарыць з дырэктарам прадпрыемства А. Д. Малахавым.
— Алег Данілавіч, чым выклікана такое далучэнне і што яно будзе азначаць?
— На падставе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” і згодна з рашэннем абласнога выканаўчага камітэта ў бліжэйшы час будзе праведзена рэарганізацыя ААТ “Віцебскаблаўтатранс” шляхам далучэння да яго шэрага аўтатранспартных прадпрыемстваў вобласці, у тым ліку і пастаўскага. Мы пяройдзем у абласную камунальную ўласнасць, станем філіялам “Віцебскаблаўтатранса”, будзем працаваць на аснове даверанасці (цяпер — на аснове статута).
У прынцыпе, усё застанецца, як і было, штаты не скароцяцца. А вось з рэйсамі карэкціроўка магчыма: і бюджэтныя сродкі будуць расходавацца эканомна, і транспарт будзе выкарыстоўвацца больш эфектыўна. Скарачаць рэйсы проста так не станем, бо ёсць стандарты, але ж без аптымізацыі не абыдзецца.
— І калі гэта пачне адбывацца?
— Наша міністэрства ўжо перадало акцыі аблвыканкаму. Працэс, як гаворыцца, пайшоў. Калі ён завершыцца — невядома, думаю, к канцу года. Паколькі тры разы неабходна сабраць сход акцыянераў.
— Як сёння ідуць справы ў калектыве?
— Асноўнымі відамі дзейнасці таварыства з’яўляюцца аўтамабільныя перавозкі грузаў і пасажыраў. Па стане на 1 жніўня 2013 года на балансе прадпрыемства знаходзіцца 112 адзінак рухомага саставу, у тым ліку 38 грузавых аўтамабіляў, 41 аўтобус, 13 грузавых прычэпаў, 9 паўпрычэпаў і 1 легкавы, 9 спецыяльных і 1 службовы аўтамабіль.
Па выніках работы за 7 месяцаў перавезена 330,5 тыс. тон грузаў і 1508,6 тыс. пасажыраў. Выручка ад рэалізацыі паслуг за паўгоддзе склала 19204,2 млн руб., або 135,6% да ўзроўню 2012 г., прадукцыйнасць працы ў разліку на аднаго работніка за месяц дасягнула ў сярэднім 17781,7 тыс. руб., рэнтабельнасць ад рэалізацыі паслуг — 6,6%.
— Раскажыце, як ацэньваецца асабісты ўклад кожнага работніка?
— У аўтапрадпрыемстве працуюць 206 чалавек (30 ІТР, 99 вадзіцеляў грузавога і аўтамабільнага паркаў, 8 кандуктараў, 3 білетныя касіры, 56 дапаможных і рамонтных рабочых, 10 работнікаў неасноўнай дзейнасці).
У залежнасці ад росту прадукцыйнасці працы стараемся павышаць узровень заработнай платы. За першае паўгоддзе сярэднямесячная па прадпрыемстве склала 4196204 руб., за чэрвень — 5679888 руб., а сярэдняя плата вадзіцеляў за чэрвень дасягнула 7753421 руб. (вадзіцеляў грузавога парка — 8182748 руб., аўтобуснага парка — 7409960 руб.), рамонтных рабочых — 4266746 руб.
Рамонтна-механічны ўчастак з’яўляецца адным з важнейшых у ажыццяўленні бесперабойнай работы прадпрыемства ў цэлым, таму вядзецца пастаянная работа па павышэнні матывацыі і зацікаўленасці рабочых у канчатковых выніках сваёй працы, а адным з метадаў стаў пераход на здзельна-прэміяльную сістэму аплаты працы шляхам афармлення выканання работ па нарадах.
Варта сказаць і пра тое, што на пачатковым этапе многія вадзіцелі ў пошуках высокіх заработкаў выязджалі ў Расію, Літву, бо мы на той момант не маглі забяспечыць дастойнай заработнай платай. Цяпер сітуацыя мяняецца: зарплата павышаецца, і адток вадзіцеляў спыніўся. Але работнікі гэтай прафесіі (вадзіцелі аўтобусаў) нам патрэбны. Сумесна з аддзелам занятасці насельніцтва набіраем жадаючых на 3-месячную вучобу ў Віцебску: служба занятасці фінансуе, а мы працаўладкоўваем.
— Алег Данілавіч, а што можаце сказаць пра вытворчыя магчымасці прадпрыемства?
— Пачынаючы з 2011 года, яны, скажам так, слабеюць: тады мы не атрымалі ні аднаго аўтобуса (а раней па 5 і больш набывалі за бюджэтныя сродкі). Летась аўтобусны парк папоўніўся толькі адной адзінкай пры чатырох запланаваных. І ў 2012 годзе былі спісаны 4 замартызаваныя аўтобусы, за студзень-ліпень бягучага яшчэ 3 аўтобусы сталі непрыгоднымі для эксплуатацыі, што ў канчатковым выніку не можа не адбівацца на захаванні маршрутнай сеткі.
Для паляпшэння сітуацыі аўтапрадпрыемствам узяты 3 аўтобусы ў арэнду ў аўтапарку г.Наваполацка, плануем узяць яшчэ 2. Згодна з праграмай набыцця пасажырскага рухомага саставу ААТ “Віцебскаблаўтатранс”, у 3-4 кварталах мы павінны атрымаць тры аўтобусы (на 25 месцаў кожны).
Што датычыць грузавога транспарту, дык тут карціна такая. У 2012 годзе набылі адзін аўтамабіль з растэрміноўкай плацяжу, сёлета — яшчэ адзін. А для нас вельмі важна абнаўленне грузавога парка, бо грузавыя перавозкі з’яўляюцца асноўнай крыніцай атрымання прыбытку і дапамагаюць функцыянаваць пасажырскім у сувязі са стратнасцю апошніх.
— Зразумела: аўтапрадпрыемства не абмяжоўваецца паслугамі па грузавых і пасажырскіх перавозках…
— Так, прадпрыемства атрымлівае даходы і ад неасноўных відаў дзейнасці. Станцыя тэхнічнага абслугоўвання і рамонтна-механічны ўчастак аўтапарка ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне і рамонт грузавых і легкавых аўтамабіляў, аўтобусаў і мікрааўтобусаў, шынамантаж і балансіроўку ўсіх тыпаў і памераў шын. СТА праводзіць камп’ютарную дыягностыку бартавых сістэм рухавікоў усіх аўтамабіляў, рэгуліроўку развалу-сыходжання аўтамабіляў, працуе мыйка аўтамабіляў. Магазін “Аўтазапчасткі” ажыццяўляе аптовы і рознічны продаж за наяўны і безнаяўны разлік запасных частак, шын, АКБ, масла, ахаладжальных і тармазных вадкасцей, інструменту, зварачнага абсталявання, рызіна-тэхнічных вырабаў.
Станцыя дыягностыкі ажыццяўляе дзяржаўны тэхнічны агляд рухомага саставу. Аказваем паслугі аўтакранам і аўтапагрузчыкам, працуе піларама па вырабе піламатэрыялаў — іх могуць купіць арганізацыі і насельніцтва за наяўны і безнаяўны разлік. За свае сродкі вядзецца закуп шведскага абсталявання па вырабе піламатэрыялаў любой складанасці. Хочам, каб прадпрыемства было шматпрофільным і каб была прастора для манеўра.
Гутарыла Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Хочу научиться играть на гитаре: минимальный ценник необходимого оборудования
Подробнее Начинаете учиться на гитаре? Выбор инструмента и необходимого оборудования к нему. Акустическая гитара, бас- и электрогитара, гиталеле и укулеле. Аксессуары для комфортного обучения на инструменте.