Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У каждого региона — своя привлекательность

У каждого региона — своя привлекательность

Як добрыя знаёмыя, сустрэліся ў Глыбокім дэлегацыі Пастаўскага, Рокішкскага, Швянчонскага (Літва) і Рэзэкненскага (Латвія) раёнаў, якія ўзначальвалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Арэхаў, мэр Іонас Яруціс, намеснік старшыні мэра Раіса Крупеніна і намеснік старшыні краявой думы Эльвіра Пізане.

З 21 па 27 ліпеня ў Глыбокім адбыўся першы ў Беларусі “Вішнёвы фестываль”.  Падчас яго прайшоў і Міжнародны інвестыцыйны  форум “Глыбокае-Інвест”. У ім удзельнічалі прадстаўнікі 25 рэгіёнаў Літвы, Латвіі і Беларусі, у тым ліку Пастаўскага раёна. Двухдзённая сустрэча была арганізавана ў рамках праекта “Трэці крок у стратэгіі Еўрарэгіёна “Азёрны край” —  планаванне сумеснай будучыні для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця прыгранічных тэрыторый суседніх краін”.

Варта нагадаць, што “Еўрарэгіён” быў створаны ў 2004 годзе. Тады і нара­дзілася праграма трансгранічнага супрацоўніцтва “Літва—Латвія—Беларусь”. Сёння яго ўдзельні­камі з’яўляюцца адзінаццаць рэгіёнаў Латвіі, восем — Літвы і суседнія з імі раёны Віцебскай вобласці. Планаванне і ажыццяўленне іх стратэгічных задач праходзіла ў два перыяды: з 2004 па 2007 і з 2007 па 2011 гады. Сёлета зроблены трэці крок у справе арганізацыі цеснага супрацоўніцтва, і разлічаны ён на далёкую перспектыву — да 2020 года. Паспрыяць лепшаму вырашэнню задач быў закліканы і Міжнародны інвестыцыйны форум у Глыбокім. І хаця ён разглядаўся больш як пазнавальны, адукацыйны, прадстаўнікі трох краін актыўна шукалі магчымасці прыцягнення інвестыцый ва ўсе жыццёвыя сферы.

Аб важнасці цесных эканамічных, культурных, турыстычных, асабістых і іншых сувязяў на форуме гаварылі  старшыня грамадскага аб’яднання “Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў”, старшыня прэзідыума Саюза юрыдычных асоб “Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва” Уладзімір Карагін, намеснік старшыні камітэта эканомікі, начальнік упраўлення інвестыцыйнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязяў Віцебскага аблвыканкама Канстанцін Чорны, старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат.

Затым адбыліся выступленні-прэзентацыі замежных гасцей з Латвіі і Літвы, якія прадстаўлялі большасць сумежных з Беларуссю рэгіёнаў. Яны называлі аб’екты, уносілі свае інвестыцыйныя прапановы , якія датычаць прамысловых і свабодных тэрыторый, развіцця лясной гаспадаркі, энергетыкі, узнаўленчых рэсурсаў, будаўніцтва цяпліц для вырошчвання агародніны. Вялікае месца было адве­дзена падрыхтоўцы сумесных праектаў па раз­віцці турызму і актыўнага адпачынку з выкарыстаннем помнікаў архітэктуры, культурнай спадчыны і традыцый у прыгранічных раёнах. Размова ішла таксама аб магчымасцях стратэгічнага планавання рэгіёнаў, сумесным выкарыстанні канкрэтных аб’ектаў, інвестыцыйных патэнцыялах рэгіёнаў.

З канкрэтнымі прапановамі выступілі прадстаўнікі беларускага боку.  Начальнік аддзела эканомікі Пастаўскага райвыканкама Павел Казакевіч, у прыватнасці, расказаў аб шляхах павышэння турыстычнай прывабнасці Пастаўшчыны. У значнай ступені гэтаму садзейнічала б будаўніцтва трохзоркавай гасцініцы ў раённым цэнтры, базы адпачынку ў Азёрках, ажыццяўленне іншых інвестыцыйных праектаў, якія ёсць у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы.

Удзельнікі форуму з вялікай цікавасцю наведалі выставу, на якой былі шырока прадстаўлены матэрыялы, экспанаты, прадукцыя многіх рэгіёнаў “Азёрнага краю”. Яна дала магчымасць на справе пераканацца ў тым, які эфект прыносяць інвестыцыі, укладзеныя ў мадэрнізацыю і стварэнне новых вытворчасцей.

Двухдзённая работа міжнароднага форуму паказала, што пастаўленая задача —  як мага больш даведацца пра інвестыцыйную прыцягальнасць краін-удзельніц “Еўрарэгіёна “Азёрны край” — была дасягнута. А гэта значыць, што будуць зроблены і практычныя захады па ажыццяўленні шэрага прапаноў і праектаў.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Свадьба месяца. Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в парке под дождем и венчались в костеле (фото)

Хотите узнать больше? Вилейчане Илья и Кристина Тихоновичи расписывались в вилейском парке. Фото предоставлено kraj.by Кристиной Тихонович Kraj.by вместе с Вилейским 30

Под Молодечно директор «Видевщины» попался за взятку, в Сморгони рабочего засыпало землей. Неделя в объективе kraj.by

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Неделя в регионе отметилась громкими событиями: коррупцией в 153

Быть или не быть остекленному балкону в Вашем доме?

Хотите узнать больше? Погода иногда подкидывает сюрпризы Все-таки планирование очень полезная штука. Никогда не знаешь, что ждет тебя завтра. Даже погода подкидывает 43

Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене

Хотите узнать больше? Автобусный парк Молодечно организует шоп-тур в Вильнюс по сниженной цене 14 октября филиал автобусный парк №4 Молодечно организует однодневный 42

Купить легко: новые Renault под 0% до конца года

Хотите узнать больше? Купить легко: новые Renault под 0% до конца года Купить новый Renault сегодня как никогда легко. Покупателю надо сделать всего 3 шага, чтобы стать 30

В Беларуси – новый министр культуры

Хотите узнать больше? Юрий Бондарь. Фото с сайта minsknews.by Александр Лукашенко назначил Юрия Бондаря министром культуры Беларуси, до этого он работал ректором 129

Житель Постав воевал в Украине на стороне сепаратистов – его осудили (фото)

Хотите узнать больше? 29-летний Алексей Ершов из Постав воевал в Украине за сепаратистов. Фото с сайта news.vitebsk.cc 26 сентября Витебский областной суд приговорил 69

Я на рыбалку, дорогая!

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Если рядом Вилия и Вилейское водохранилище, кто же не будет целыми 55