Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Результат — новые контакты и связи

Результат — новые контакты и связи

Як вядома, 23—24 ліпеня ў Мінску прайшоў Шосты з’езд беларусаў свету. Вельмі абрадавалася, калі мяне запрасілі прыняць удзел у яго рабоце. Тым больш што я была дэлегатам папярэдняга форуму, і мне хацелася паслухаць, як змянілася жыццё беларусаў замежжа за гэтыя чатыры гады.

Тэма з’езда — «Беларуская нацыя ва ўмовах глабалізацыі: выклікі і магчымасці». Гаварылі шмат, спрачаліся, выказвалі прапановы… Чырвонай ніццю прайшло пытанне захавання роднай мовы. Пры гэтым было адзначана, што праблема таксама востра стаіць і ў самой Беларусі. Нягледзячы на тое, што дэлегаты выказвалі розныя погляды на двухмоўе і на тое, ці можна лічыць беларусам таго, хто не размаўляе па-беларуску, панавала аднадушнасць: беларуская мова — аснова нацыі.

Адзначалася таксама, што з кожным годам усё менш беларусаў за мяжой адчуваюць сябе беларусамі. Некаторыя даўно выехалі, і іх нічога не звязвае з Радзімай, іншыя не хочуць выдзяляцца ў сваім асяроддзі, гэтаму вучаць і дзяцей. Прычын знахо­дзяць шмат. Пытанне мяне таксама вельмі цікавіла, таму я вырашыла паўдзельнічаць у рабоце секцыі “Магчымасці ўнутраных сіл Беларусі і дыяспары па ўмацаванні нацыянальнай ідэнтычнасці”.

Выказацца маглі ўсе жадаючыя, спрачаліся. З улікам канкрэтных прапаноў прынялі наступныя рэзалюцыі: “Беларуская мова — галоўны фактар захавання беларускай нацыі”, “Аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны”. У хуткім часе яны з’явяцца на сайце ЗБС “Бацькаўшчына”.

Асабіста мне выхад з канкрэтнага становішча ў цяперашніх абставінах бачыцца ў далучэнні маладога пакалення да ўдзелу ў справах захавання мовы і традыцый. На вялікую радасць, усё часцей сустракаюцца маладыя хлопцы і дзяўчаты, якія вельмі добра валодаюць роднай мовай. Дарэчы, вывучаюць яны яе самастойна і нават бацькоў сваіх заклікаюць да іх далучацца.

У Маскве з 14 студзеня пачаў рэалізоўвацца беларускамоўны праект «Мова ціКава», дзе можна пагаварыць па-беларуску, паглядзець і абмеркаваць фільмы, пазнаёміцца з новымі людзьмі і нават выпіць добрай кавы, бо сустрэчы праводяцца ў кафэ. Арганізатар праекта Кацярына Кібальчыч, беларуская журналістка, якая там жыве, паставіла перад сабой мэту навучыць трасянкамоўных і рускамоўных у Маскве нашай беларускай мове. Калі праект “пойдзе” — вопыт будзе перанесены, як гэта ні дзіўна, і ў Беларусь.

Раней я ўжо расказвала пра нядаўна створаную ў Маскоўскай вобласці Беларускую нацыянальна-культурную аўтаномію. Безумоўна, не так усё проста ў яе існаванні. Які праект ні прыдумай, а ўсё ўпіраецца ў грошы. Няма ў нас ні дзяржаўнага, ні якога іншага фінансавання. Калі знойдзецца які спонсар і выдзеліць крышачку сродкаў, адразу трацім іх на справу: то беларусаў запросім, каб Радзіму прадставіць на Асамблеі народаў Падмаскоўя, то правядзём выставы, кірмашы, іншыя мерапрыемствы. На жаль, гэта бывае рэдка, ды і сабрацца часта не атрымліваецца. Большасць людзей працаздольнага ўзросту (а вобласць вялікая) з усіх куточкаў прыехаць у Маскву не могуць, і памяшкання для пасяджэнняў і мерапрыемстваў у нас няма. Надзея на тое, што ў хуткім часе беларускае пасольства ў Маскве дабудуе Дом беларусаў, вось тады паспяваем.

Маем чым ганарыцца. З мэтай садзейнічання развіццю супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, патрыятычнага выхавання маладога пакалення па ініцыятыве Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Маскоўскай вобласці, Маскоўскага абласнога гуманітарнага каледжа ў г. Серпухаве 14 снежня 2012 г. на базе гэтай установы створаны Міжнародны патрыятычны Клуб Дружбы народаў. У клубе працуе творчы калектыў “Славянскі вянок”, удзельнікі якога — расійскія студэнты — з вялікім задавальненнем спяваюць беларускія песні, развучваюць народныя танцы. У планах правядзенне факультатыву па вывучэнні беларускай мовы, літаратуры, культуры і традыцый славянскіх народаў.

Нам вельмі хочацца, каб такія клубы ствараліся ў розных гарадах Маскоўскай вобласці і каб удзел у іх бралі беларускія студэнты і моладзь, якія вучацца і жывуць у Маскве і вобласці. Марым правесці маладзёжны фестываль беларускай культуры. Шукаем аднадумцаў.

Дарэчы, займаемся не толькі кірмашамі і культурай. Зусім нядаўна па ініцыятыве Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Маскоўскай вобласці завод «Металлист» (Расія) сумесна з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам правёў канферэнцыю па распрацоўцы малагабарытнага кальцавога лазера для сістэм навігацыі і кіравання. Такім чынам, “Беларусы Падмаскоўя” дапамагаюць у рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы. І хоць яшчэ рана пра гэта гаварыць, але ўжо зараз прыкладваем намаганні, каб Пастаўскі льнозавод трапіў у спіс удзельнікаў праграмы “Лён Саюзнай дзяржавы”.

Вяртаючыся да з’езда, хочацца адзначыць,  што галоўны вынік прысутнасці на ім — новыя кантакты і сувязі. У прыватнасці, удалося пазнаёміцца з беларусам Мікалаем Мікалаевым, які жыве ў Санкт-Пецярбургу, даследуе жыццё беларусаў з даўніх часоў, працуе ў бібліятэцы рэдкіх кніг. Цікава, што некалі ён працаваў у Лукашоўскай школе. Сапраўды, зямля круглая! Няцяжка здагадацца, мая просьба да яго датычыла матэрыялаў пра Афіцэрскую кавалерыйскую школу, парфорснае паляванне, што так патрэбна зараз маім родным Паставам для стварэння новай экспазіцыі музея. А можа, і дапаможа?

Безумоўна, дыяспарам вельмі цікава, што робіцца на Радзіме. Па магчымасці мы стараемся ўдзельнічаць у жыцці Беларусі. Кожны праяўляе сябе, у першую чаргу, на сваёй малой радзіме. Цесныя кантакты ў нас са Слуцкам, Барысавам, Івацэвічамі.

Напэўна, чытачам газеты цікава ведаць, як адчуваюць сябе беларусы ў Маскве? Добра там, дзе нас няма. Усюды трэба ПРАЦАВАЦЬ. Нічога з неба не валіцца. Думаю, большая частка жыве нядрэнна. Тыя, хто трапіў сюды яшчэ ў савецкія часы, ужо даўно прывыклі, маюць кватэры, работу, іх дзеці вучацца ці працуюць. Бацькі больш сталага ўзросту застаюцца побач з дзецьмі або (апошнім часам гэта сустракаецца ўсё часцей) набываюць жыллё на радзіме і з выхадам на пенсію вяртаюцца “дадому”. Цяжэй так званым гастарбайтарам, якія едуць у Расію ў асноўным на цяжкую фізічную работу. У іх некамфортныя ўмовы пражывання, сем’і далёка і г.д.

Але, наколькі я ведаю, ва ўсіх выпадках адносіны да беларусаў у Расіі, у тым ліку ў Маскве, добрыя і паважлівыя. Нас ведаюць усюды як талерантную, працавітую, разумную і спакойную нацыю. І дзе б я ні была — у Расіі, Харватыі, Польшчы, Італіі, — усюды з гонарам гавару: “Я — беларуска!”

Л. КУРЫЛОВІЧ, намеснік старшыні

Беларускай нацыянальна-культурнай 

аўтаноміі Маскоўскай вобласці.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Марина Коляда из Молодечно идет в цирк «SIRIUS» в Ошмянах: «Сначала муж выиграл у вас, а теперь я!»

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 23 и 24 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Ошмянах 37

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 39

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 39

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 57

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 88

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 79

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 65

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 48