Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Возраст активности не преграда

Возраст активности не преграда

Ігар Іосіфавіч Пучынскі з вёскі Дзедкава — адзіны ветэран Вялікай Айчыннай вайны, які застаўся на тэрыторыі Курапольскага сельсавета. Гледзячы на гэтага маладжавага і рухавага дзядулю, нізашто не скажаш, што яму споўнілася 85 гадоў.

Дзень нараджэння Ігар Іосіфавіч адзначыў 29 ліпеня разам са сваімі роднымі. А двума днямі пазней павіншаваць ветэрана і ўручыць яму Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта прыехалі старшыня Курапольскага сельскага Савета М. П. Нагановіч і работніцы мясцовага Дома культуры М. А. Смулько і В. У. Міхалевіч. Пасля таго, як узнагарода і кветкі былі перададзены, прагучала песня для імянінніка, я змагла пагутарыць з ім.

…Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Ігару Пучынскаму было 13. Разам з бацькамі, малодшымі братам і сястрой ён пражываў у Казьянах. У 1943 годзе немцы сталі зганяць людзей з навакольных вёсак для адпраўкі на прымусовыя работы ў Германію. У іх лік трапіў і Ігар. Але калі фарміраваўся абоз, хлопцу ўдалося ўцячы і вярнуцца ў родную вёску. Прабыў ён там нядоўга. Неўзабаве партызаны забілі трох паліцаяў. У іх смерці абвінавацілі Пучынскіх: быццам бы гэта яны данеслі партызанам, што ў вёсцы аб’явіліся здраднікі. Каб не стаць ахвярай фашыстаў, сям’я была вымушана пакінуць наседжанае месца. 15-гадовы Ігар адправіўся ў лес, а маці з братам і сястрой выехалі ў бяспечную партызанскую зону.

— У нашых мясцінах дзейнічаў атрад літоўскіх партызан імя К. Каліноўскага, — расказваў Ігар Іосіфавіч. — Да іх я і падаўся. Прабыў там год. Разам з іншымі сустракаў савецкія самалёты з грузам: узрыўчаткай, зброяй, медыкаментамі, якія, быў такі перыяд, прыляталі да нас амаль кожную ноч. Хадзіў на чыгунку падрываць варожыя эшалоны. Асабіста пусціў пад адхон тры нямецкія саставы. Потым, незадоўга да вызвалення Беларусі, наш атрад перайшоў у Літву. Лавілі там літоўскіх здраднікаў, якія служылі ў паліцыі, ваявалі ў нямецкай арміі.

Пасля заканчэння вайны І. І. Пучынскі вярнуўся ў Казьяны. Працаваў у будаўніцтве. У 1950 го­дзе ажаніўся з дзяўчынай з Дзедкава і перайшоў да яе ў прымакі. Калі аргані­заваўся калгас, як і ўсе вяскоўцы, стаў членам калектыўнай гаспадаркі. Быў і будаўніком, і паляводам, і жывёлаводам. А ў 1962 годзе сеў на трактар, на якім адпрацаваў да самай пенсіі. Пра тое, наколькі добрым работнікам з’яўляўся, сведчаць граматы пераможцы сацспаборніцтва 1976 і 1979 гадоў, якія па сённяшні дзень захоўвае дома. Мае ветэран таксама ваенныя ўзнагароды: ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені, медаль Жукава, шмат юбілейных медалёў.

15 гадоў таму І. І. Пучынскі аўдавеў: жонка, з якой выгадавалі дваіх дзяцей, памерла. Каб не быць аднаму, Ігар Іосіфавіч прывёў у дом новую жанчыну. Ды сямейнае жыццё з ёй не склалася, прыйшлося расстацца. З таго часу і халасцякуе. Але адзінокім сябе не адчувае: амаль кожныя выхадныя прыязджаюць з Пастаў дачка Лілія і ўнучка Ірына. Прыбяруць у хаце, праполюць агарод і кветнікі, згатуюць паесці. Усяго ж у Ігара Іосіфавіча 7 унукаў і 12 праўнукаў.

Калі я спытала ў ветэрана пра зда­роўе, ён паскардзіўся: штогод даво­дзіцца лячыцца то ў бальніцы ў Паставах, то ў шпіталі. Тым не менш сёлета пасадзіў 6 барознаў бульбы, трымае 9 курыц і пеўня, да мінулага года быў таксама конь. Усё жыццё захапляўся рыбалкай і зараз не кідае гэтага занятку: часта раніцай адпраўляецца з вудачкай на рэчку.

— Іосіфавіч у нас актыўны і ў грамадскім жыцці, — зазначыла старшыня сельскага Савета М. П. Нагановіч. — Прысутнічае на ўсіх мерапрыемствах, якія праводзім мы і работнікі Дома культуры. Дзеліцца жыццёвым вопытам, сустракаецца са школьнікамі. Прапануем прывезці ў Кураполле на машыне — дык сам раней за нас на веласіпедзе прыедзе.

…Развітваючыся з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, пажадала яму аднаго — абавязкова спра­віць 90-годдзе. І паабяцала яшчэ раз прыехаць у госці на юбілей.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

И снова розыгрыш! Вы можете выиграть билет на ночной концерт Сергея Любавина «Глаза родные» в Молодечно

Хотите узнать больше? Сергей Любавин. Фото с сайта afisha.yuga.ru Ночной концерт Сергея Любавина состоится 25 июня в 00.30 в Летнем амфитеатре Молодечно. Аккомпанировать 32

Старыя лекавыя ўпакоўкі, каробачкі ад лекавых сродкаў, старадаўнія бутэлечкі. Музей аптэкі з’явіцца у Паставах

Хотите узнать больше? Музей аптэкі з’явіцца у Паставах. Фота з сайта news.vitebsk.cc Віцебскае гандлёва-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Фармацыя» 33

В цирк-шапито «SIRIUS» в Островце идет Марина Кажура из Вилейки

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой «Другой цирк!» Цирк-шапито «SIRIUS» выступит в Островце 16 и 17 июня с программой 53

Канцэрты, конкурсы і горад майстроў. Пастаўскі фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” пройдзе 9-11 чэрвеня (праграма)

Хотите узнать больше? Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фото з архіва Край.бай Асноўнымі пляцоўкамі для правядзення ХХ Міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць 85

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 69

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 63

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 45

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 184