Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

От аналогового — до цифрового

От аналогового — до цифрового

У раённым вузле электрычнай сувязі адбыліся прыём грамадзян іпрамая лінія”, якія правёў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Іван Васільевіч Рак. За дзве гадзіны да яго па тэлефоне звярнуліся ўсяго два чалавекі. Увогуле, як адзначыў Іван Васільевіч, на працягу некалькіх гадоў з Пастаўскага раёна ў міністэрства не паступіла ні аднаго звароту грамадзян пра недастатковую дзейнасць сувязістаў. А гэта адзін з паказчыкаў таго, што калектыў спраўляецца з работай, стараецца задаволіць патрабаванні кліентаў, пастаянна пашырае кола паслуг.

Падчас прыёму І. В. Рак ахвотна згадзіўся адказаць на пытанні карэспандэнта “Пастаўскага краю” Пятра Курыловіча. 

У сродках масавай інфармацыі паведамлялася, што ў нашай краіне плануецца да 2015 года цалкам перайсці на эфірнае лічбавае тэлевяшчанне, якім ужо цяпер карыстаецца частка насельніцтва. Чым гэта выклікана і якія яго перавагі?

— Неабходнасць пераходу на лічбавы фармат вяшчання наспявала на працягу апошніх 20-30 гадоў. Пасля таго, як былі пераадолены асноўныя тэхнічныя і тэхналагічныя праблемы, на рэгі­янальнай канферэнцыі радыёсувязі па планаванні лічбавай наземнай радыёвяшчальнай службы, якая адбылася ў Жэневе ў 2006 годзе, было прынята рашэнне аб поўным пераходзе на эфірнае лічбавае тэлевізійнае вяшчанне 17 чэрвеня 2015 года. Наша краіна таксама прыняла гэту дату за аснову. Увогуле, укараненне лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай, зацверджанай Саветам Міністраў. Яна накіравана на паляпшэнне якасці прадастаўлення паслуг па трансляцыі тэлевізійных праграм, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання радыёчастотнага рэсурсу, а таксама на асваенне вытворчасці новых відаў прыёмнага і перадаючага тэлевізійнага абсталявання. У адпаведнасці з гэтай праграмай, ахоп насельніцтва рэспублікі лічбавым вяшчаннем у 2015 годзе складзе 99%.

Што датычыць пераваг, то, па ацэнцы спецыя­лістаў, лічбавае тэлебачанне ў шэсць разоў эфектыўней за аналагавае. Пры пераходзе на яго дасягаецца рэзкае паляпшэнне якасці адлюстравання, гуку, перашкодаўстойлівасці лічбавага тэлесігналу, узрастае колькасць прымаемых каналаў. Акрамя таго, што вельмі важна, магутнасць спажывання электраэнергіі лічбавага перадатчыка ў пераразліку на адну тэлепраграму зніжаецца ў некалькі разоў, што дазволіць зменшыць яе агульныя затраты пры аднолькавай зоне абслугоўвання.

Вядома, што ў Беларусі аналагавае тэлебачанне пачнуць адключаць ужо з другога паўгоддзя 2013 года. Калі прыйдзе чарга Пастаўскага раёна?

— Раней за іншых поўнасцю пяройдуць на “лічбу” Асіповічы, дзе аналагавыя тэлеперадатчыкі павінны быць адключаны 1 жніўня. Што датычыць непасрэдна Пастаўскага раёна, то большую частку яго тэрыторыі ахоплівае радыётэлевізійная перадаючая станцыя з Мядзела. Адключэнне аналагавага тэлевізійнага вяшчання на ёй плануецца ў студзені 2015 года. Цяпер з Мядзела жыхары большай часткі раёна  маюць у эфіры агульнадаступны 100-працэнтны лічбавы пакет з васьмі каналаў. У першым квартале 2015 года з’явіцца магчымасць дадаткова перавесці вяшчанне на камерцыйны пакет, на так званыя другі і трэці слой пакрыцця. Перадаючая станцыя ў Мядзеле будзе дапоўнена яшчэ двума перадатчыкамі па 18 каналаў кожны. Такім чынам,  разам з агульнадаступным пакетам у эфіры з’явяцца 44 каналы. Гэта дазволіць вырашыць праблему карыстання паслугай “ZALA”, якую аказвае “Белтэлекам”. Паслуга гэта адрасная, перадаецца па тэлефонных сетках не больш як на 1,5-2 кіламетры ад станцыі. На большай адлегласці сігнал “затухае”. Таму частка жыхароў у сельскай мясцовасці, якія маюць тэлефонную сувязь, але аддалены ад тэлефоннай станцыі больш чым на 2 кіламетры, не могуць карыстацца нашай паслугай. Становішча выправіцца пры пераходзе на эфірнае лічбавае вяшчанне ў першым квартале 2015 года.

А ўвогуле, я за тое, каб насельніцтва ўжо цяпер пераходзіла на “лічбу”. Прыём лічбавага сігналу ажыццяўляецца на лічбавыя тэлевізійныя прыёмнікі, а таксама на існуючыя аналагавыя з выкарыстаннем лічбавай прыстаўкі.

— Іван Васільевіч, яшчэ нядаўна вельмі актыўна вялося абмеркаванне рашэння Міністэрства сувязі і інфарматызацыі аб ліквідацыі праваднога радыёвяшчання.

— Яно застаецца ў сіле, бо эксплуатацыя і абслугоўванне сеткі праваднога вяшчання патрабуюць значных фінансавых затрат. Аказанне гэтай паслугі з’яўляецца нерэнтабельным, а месцамі — і незапатрабаваным насельніцтвам. Альтэрнатыва правадному вяшчанню існуе. У Беларусі ў кругласутачным рэжыме ажыццяўляецца эфірная трансляцыя праграмы “Першы Нацыянальны канал беларускага радыё”, што ў сваю чаргу дазваляе ў любы час сутак атрымліваць насельніцтву найбольш поўную і актуальную інфармацыю аб грамадска-палітычным жыцці краіны. Для гэтага неабходна набыць прыёмнік УКВ ці FM-дыяпазону, якія ёсць у продажы ў рознічнай гандлёвай сетцы.

Інфармацыя аб правядзенні аптымізацыі праваднога вяшчання “Белтэлекам”  у тым ці іншым населеным пункце павінна своечова даводзіцца да насельніцтва раённым вузлом электрасувязі і размяшчацца ў сродках масавай інфармацыі.

Карыстаючыся выпадкам, хацеў бы сказаць, што Рэспубліка Беларусь не можа стаяць у баку ад прагрэсу ў вобласці тэлерадыёвяшчання, які  адбываецца ва ўсіх развітых краінах. Мы маем патрэбу ў якасна новай інфраструктуры вяшчання і тэлекамунікацый, таму і ў далейшым будзем ажыццяўляць меры па ўкараненні адзіных агульнаеўрапейскіх і сусветных стандартаў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Постав

Чтобы подать бесплатное объявление на Край.бай, просто наберите с мобильного телефона номер 133

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.ivetta.ua Разместить бесплатное объявление на нашем портале стало проще. Для этого 41

Как заработать покупая?

Хотите узнать больше? Кэшбэк – современный способ заработка Еще совсем недавно любители интернет-шопинга впервые услышали о «новомодной» бонусной системе под названием 43

Дождались тепла! До +27 ожидается по западу Беларуси 20 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Кратковременные дожди и грозы ожидаются в Беларуси в выходные. В субботу по 35

Сергей Чепик назначен председателем Поставского райисполкома (фото)

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко 12 мая согласовал назначение новых руководителей местных исполнительных и распорядительных органов. Фото с сайта president.gov.by 130

Ищем супергероев в Молодечно и Сморгони!

Хотите узнать больше? Английский летний лагерь «Академия супергероев» в Молодечно Английский летний лагерь «Академия супергероев» для ребят от 8 до 12 лет начнет свою 63

Выгодные покупки. Шоп-тур в Белосток из Молодечно состоится 12 мая

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Шоп-тур выходного дня в Белосток (Польша) организует автобусный парк №4 49

Родители учеников СШ №4 в Поставах: «Помогите нам сохранить школу в том же статусе!»

Хотите узнать больше? Военно-патриотический класс СШ №4 в Поставах. Фото с сайта belchas.by В этом году поставская школа №4 отметит 50-летие. Ее «изюминка» – 68

Как теперь будет выглядеть справка для бесплатного проезда школьников в Беларуси (фото)

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта lentaregion.ru На справках, по которым дети бесплатно ездят в общественном транспорте, 81