«Моё кредо — здоровый образ жизни»
Леанід Сцяпанавіч Жук
Спартыўны, падцягнуты, з пругкай паходкай. Яго фізічнай форме могуць пазайздросціць нават многія саракагадовыя. Між тым, Леаніду Сцяпанавічу Жуку 2 жніўня спаўняецца 65. Амаль палавіну з іх — 31 год — ён выкладаў фізкультуру ў пастаўскай СШ № 2. Зараз — намеснік дырэктара дзяржаўнай установы “Пастаўскі фізкультурна-спартыўны клуб”. Настаўнік вышэйшай катэгорыі, пераможца першага конкурсу настаўнікаў раёна і бронзавы прызёр абласнога (1991 год), выдатнік асветы БССР, суддзя нацыянальнай катэгорыі па валейболе, трэнер першай катэгорыі па валейболе, лаўрэат звання “Чалавек года Пастаўшчыны” (2009-ы), уладальнік шматлікіх грамат раённага, абласнога і рэспубліканскага маштабаў.
— Леанід Сцяпанавіч, на Вашым жыццёвым календары хоць і не круглая дата, але ўсё ж такі юбілей. З якім настроем сустракаеце?
— На жаль, не з вельмі добрым, бо цяжка захварэў мой блізкі чалавек. Таму святкаванне пераносіцца на 70-гадовы юбілей (смяецца). А ўвогуле, спадзяюся, што наперадзе самы шчаслівы дзень, які мне падораць дзеці і ўнукі.
— Зараз вельмі модна складаць радаводы. Як Вы ставіцеся да гэтага?
— Станоўча. Людзі павінны ведаць свае карані і вытокі. Вось і наша дачка Лена спрабуе скласці радавод, хаця зрабіць гэта складана. Напрыклад, у майго таты вельмі рана памерлі бацькі, і я пра іх нічога не ведаю. А ў родзе былі людзі і з адукацыяй, і пры чынах, якія жылі ў Прыбалтыцы.
Я нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Пагарцы. Але неўзабаве бацькі купілі домік у Паставах і пераехалі сюды. У школу я пайшоў тут.
— Працяг роду — гэта Вашы дзеці. Раскажыце, калі ласка, пра іх.
— У нашым доме адначасова жылі чатыры пакаленні: мае бабуля, мама і тата, мы з жонкай і дзеці. Дзеці ў садок не хадзілі, іх у асноўным выхоўвалі бабулі, бо і я, і жонка “прападалі” на рабоце. Прывучылі да працы, самастойнасці, адказнасці. Дачка Лена з адзнакай закончыла СШ № 2, затым хімфак Белдзяржуніверсітэта. Зараз — старшы навуковы супрацоўнік інстытута ядзерных і энергетычных даследаванняў “Сосны”. У сям’і падрастаюць дачушка Саша і сынок Кірыл.
Сын Валерый закончыў акадэмію МУС. Працуе начальнікам аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ў Полацкім РАУС. Я не хацеў, каб сын ішоў у міліцыю, але ў нашай сям’і існуе прынцып: не перашкаджаць выбіраць прафесію і выходзіць замуж або жаніцца. У Валерыя дзве дачушкі: Вераніка і Злата. Унукаў люблю бязмежна.
— А як прыйшлі ў прафесію самі?
— У школе вучыўся разам з дзецьмі ваенных лётчыкаў, наслухаўся іх расказаў і марыў пра неба. Але ў пятым класе да нас прыйшла настаўніца фізкультуры Марыя Сцяпанаўна Козел — і ўсё перамянілася. Вось гэта была настаўніца! Урокі фізкультуры сталі любімымі. І я пасля 9 класаў паступіў у Гродзенскі тэхнікум фізічнай культуры. Затым была служба ў арміі, а пасля яе — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт.
— Ваш любімы від спорту?
— Гімнастыка. Для заняткаў ёй я меў прыродныя задаткі, але, на жаль, у Паставах не было дзе займацца гімнастыкай. Затое я і мае сябры, лічы, выраслі на Чорным возеры і плаваем, як рыба ў вадзе. А на рыначнай плошчы па вуліцы Кастрычніцкай азартна гулялі ў футбол. У Дуках, Баяршчыне і Задзеўі каталіся на лыжах. Гулялі таксама ў валейбол, баскетбол. Дзеці майго пакалення ўмелі ўсё. Я ў спорце ўжо 55 гадоў, бо ў 10-гадовым узросце пайшоў у Пастаўскую дзіцячую спартыўную школу на плаванне, баскетбол, валейбол.
— 31 год Вы выкладалі фізкультуру ў пастаўскай СШ № 2. Якія радасці і засмучэнні педагагічнай працы?
— Я лічу, што сапраўдны настаўнік павінен цалкам аддаваць сябе вучням, быць ва ўсім прыкладам, мець харызму. Гэта стрэсавая прафесія. Прыходзіш на ўрок і павінен авалодаць увагай некалькіх дзясяткаў вучняў (раней у класах іх было і па сорак). Асабіста я не належаў ні сабе, ні сям’і. Нават у нядзелю не мог вытрымаць, каб хоць на гадзіну не прыйсці ў сваю школу. Радаваўся, калі бачыў, як дабіваюцца поспеху вучні. І засмучаўся, расчароўваючыся ў асобных з іх, калі яны не з лепшага боку праяўлялі сябе ў лагерах адпачынку, на спаборніцтвах, на сельгасработах.
— Несумненна, Вы сваіх былых вучняў памятаеце. А яны Вас?
— І яны памятаюць. У інтэрнэце ў “Аднакласніках” ёсць мая старонка. Дык вельмі многія пішуць. А колькі маіх былых вучняў у Паставах! Толькі ў райвыканкаме чалавек дзесяць. Больш за дваццаць сталі настаўнікамі фізкультуры і трэнерамі. Ды якіх толькі прафесій ні выбралі! Аднойчы прыехаў з Украіны хлопец, якога не бачыў 40 гадоў, і сказаў: “Вы мне за бацьку былі”. Заслужаным стаў чалавекам, двойчы выбіраўся ва ўкраінскую Раду.
Многія мае былыя вучні пайшлі ў вялікі спорт. У кожным саставе нашай валейбольнай каманды “Атлант” таксама мае выхаванцы з галоўным трэнерам.
— Вы не толькі выкладалі ў школе, але і займаліся трэнерскай работай.
— Быць трэнерам не збіраўся, але не было каму весці спартшколу, таму згадзіўся. Нагрузка вельмі вялікая: праводзіў шэсць урокаў у агульнаадукацыйнай школе, а потым — трэніроўкі ў спартыўнай. Нашы рабяты і ў абласных, і ў рэспубліканскіх спаборніцтвах выйгравалі. Але ў ва мне на першым месцы настаўнік, а не спартсмен. З трох задач — адукацыйнай, выхаваўчай і аздараўляльнай — перавагу заўсёды аддаваў выхаваўчай. На жаль, у цяперашняй сістэме адукацыі на гэта звяртаецца вельмі мала ўвагі. Ці ўзяць аздараўленне. Хіба гэта правільна, што ў школах адмянілі трэці на тыдні ўрок фізкультуры? Якімі вырастуць дзеці, гадзінамі праседжваючы за камп’ютарам?
— Многія мужчыны і жанчыны не могуць дачакацца вызначанага заканадаўствам узросту, каб адразу ж выйсці на пенсію. Вы працягваеце працаваць. Чаму?
— Усё часцей я задаю сабе пытанне: колькі яшчэ буду працаваць? І не ведаю на яго адказу. Многія лічаць, што з-за грошай. Але гэта не так. Мне хочацца адчуваць сябе патрэбным, прыносіць карысць фізкультуры і спорту, Пастаўскаму раёну. У 2005 годзе мне прапанавалі аказаць дапамогу ў стварэнні фізкультурна-спартыўнай базы на Пастаўскім мэблевым цэнтры і ў арганізацыі футбольнага клуба. Зараз гэта ўжо футбольная акадэмія, і гэта ўнікальны праект, адзіны ў Беларусі і ў краінах СНД. Я і цяпер падтрымліваю сувязь з ПМЦ, цікаўлюся справамі юных спартсменаў, радуюся іх поспехам. А яшчэ для мяне шмат значаць зносіны з людзьмі. Я нават стараюся менш ездзіць на машыне па горадзе. Пройдзеш па вуліцы — столькі знаёмых сустрэнеш, пагаворыш, даведаешся нешта новае. А жыццё на пенсіі, хто б што ні гаварыў, усё-такі абмежаванае. Хоць я разумею, што спраў дома вельмі шмат і займацца ёсць чым.
Такі ж працаголік і мая жонка, і на пастаянным месцы. Яна таксама ўжо магла б быць на пенсіі, але загадвае магазінам і выдатна спраўляецца з вельмі адказнымі абавязкамі. Па выніках мінулага года магазін прызнаны лепшым у ваенсэрвісе Рэспублікі Беларусь. Марына ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства абароны.
— А хто ў доме галоўны?
— Галоўных у нас няма, мы з жонкай на роўных. Хто ў якім пытанні больш кампетэнтны, за тым і апошняе слова. А ўвогуле, хачу сказаць, што Марына менавіта такая жонка, якой і павінна быць жанчына, — любячая і клапатлівая. Мы пазнаёміліся з ёй у Паставах, чатыры гады чакала мяне, пакуль вучыўся ў Гомельскім дзяржуніверсітэце. Дарэчы, закончыў яго з адзнакай, ішоў першы па размеркаванні і мог застацца ў Гомелі. Але Марына не хацела пераязджаць туды. Ды і бацькі тут, родныя мясціны. Акрамя таго, хацелася прынесці карысць свайму гораду. Па ўсіх гэтых прычынах і аддаў перавагу Паставам, пра што ніколькі не шкадую.
— Якія жыццёвыя каштоўнасці для Вас на першым месцы?
— Адказнасць і сумленнасць.
— Чаго не даравалі б нават самаму блізкаму чалавеку?
— Здрады і падману.
— Вашы адносіны да алкаголю?
— Адмоўныя. Я фанат здаровага ладу жыцця. Чытаў шмат адпаведнай літаратуры і даў сабе зарок, што не буду ні піць, ні курыць. Так і ёсць. Некаторыя нават у заклад ішлі на мяне: а вось вып’е! І заставаліся ў пройгрышы. У мяне няма ні жадання, ні патрэбы прыкласціся да спіртнога. Спытаеце, а як, напрыклад, Новы год? Дык вось, мы з яшчэ адной сямейнай парай — нашымі сябрамі — учатырох праводзілі стары год і сустракалі новы з адной бутэлькай шампанскага, апошнія гады — з дзвюма.
— Ці згодны з прымаўкай: у здаровым целе — здаровы дух?
— Я яе перафразаваў бы так: здаровы дух — здаровае цела. Лічу, што на першым плане ўсё ж такі свядомасць, інтэлект чалавека. Ведаю нямала людзей, якіх прырода шчодра ўзнагародзіла здароўем, але яны бяздумна растрачваюць яго. А ў іншага няма прыродных дадзеных, але ён так выбудоўвае сваё жыццё, што дасягае многага. Я ўсім бы раіў: калі не задаволены сваім жыццём, задумайцеся, што вы робіце не так, і змяніце свае адносіны да той ці іншай з’явы.
— І апошняе пытанне — пра захапленні.
— Збіраў значкі спартыўнай тэматыкі — купляў, абменьваў, дарылі. Іх у мяне больш за тысячу. Хачу падарыць унуку. Ёсць у ва мне сялянская жылка, лёгка ўпраўляюся з касой, плугам. Трымаем каня — зімой у горадзе, летам — у цешчы ў Пятровічах. Калі працаваў у школе, водпуск быў доўгі. Паспяваў і сена накасіць, і грыбоў, ягад назбіраць. Дарэчы, і сёння з’ездзілі з жонкай у лес, прывезлі больш за 200 баравікоў. Люблю сваіх дзяцей, прыроду, само жыццё. І стараюся, каб кожны дзень быў напоўнены зместам. І, вядома ж, займаюся спортам.
Гутарыла Фаіна КАСАТКІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
В Беларуси без коня — никуда. Белорусский ипподром.
Подробнее В Беларуси без коня — никуда. По крайней мере, так было до недавних пор. Сейчас вот обещают сельчанам приусадебные участки с помощью техники обрабатывать. Да и всяких технических