Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Наша праца – рабіць людзей лепш!»

«Наша праца – рабіць людзей лепш!»

Кожны з нас за сваё жыццё неаднаразова наведваў музеі ці з бацькамі, ці з сябрамі, ці самастойна.

Нярэдка здараецца так, што некаторыя жыхары горада нават не падазраюць пра існаванне тых ці іншых музеяў. Аднак, трапіўшы ў Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я, хочацца вяртацца сюды зноў і зноў. Для кагосьці незабыўныя ўражанні пакінула цікавая экскурсія, для іншага – сама экспазіцыя музея, прасякнутая духам нашых продкаў, іх любоўю да працы.

Кожны вольны выбіраць сам: па якой прычыне яшчэ разок-другі наведаць гэты музей.

У жніўні ў Музеі ткацтва распачаў працу Клуб выхаднога дня. Сюды можа прыйсці кожны, хто пажадае атрымаць больш інфармацыі аб традыцыйнай культуры беларусаў, ці ўзнавіць у памяці веды, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Для некаторых гэта добрая магчымасць правесці сямейны адпачынак так, каб было карысна, цікава і маладым бацькам і пажылому чалавеку і малому дзіцяці.

Першая сустрэча ў Клубе была музычнай. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, музей у гэты дзень не быў пусты. Таленавіты дудар з Мінску Ігар Расолька, ігрой на дудзе, жалейцы, акарыне стварыў для ўсіх прысутных неверагодную атмасферу.

Асабліва запамінальным для ўдзельнікаў клуба стала магчымасць наведаць выстаўку «Інструмент народны, і вясёлы, і журботны...» і пайграць на сапраўдных бразготках, кляшчотках, капытцах, лыжках, званочках. Музычныя інструменты з багатай гісторыяй у руках наведвальнікаў загучалі па новаму і атрымалі новае жыццё.

Другая сустрэча была прысвечана традыцыйным лялькам. Змяняецца час, змяняюцца і цацкі. Таму знаёмства удзельнікаў Клуба з дзіўным светам лялькі пачалося з выстаўкі «Лялькі з куфэрка бабкі Агапкі» і цікавай гісторыі ўзнікнення і выкарыстання традыцыйнай лялькі, якую распавяла Ярмух Ніна. Госці падзяліліся сваімі ўспамінамі з дзяцінства аб тым з якімі цацкамі яны ігралі. А майстар-клас па вырабу лялькі аб’яднаў і дарослых і дзяцей.

«Наша праца – рабіць людзей лепш! – кажуць супрацоўнікі музея. – Радзіма для кожнага з нас пачынаецца з сям’і. А фарміраванне духоўнага вобліку чалавека ў сям’і павінна праходзіць менавіта ў атмасферы культу роду, сярод партрэтаў продкаў, радаводаў, паданняў пра славутую даўніну. Нацыянальна выхаваны чалавек заўсёды з павагай будзе ставіцца да іншых народаў, іх звычаяў, традыцый культуры. Бацькі з першых крокаў дзіцяці павінны прывіваць яму любоў і павагу да народнай культуры – нашай калыскі. Клуб выхаднога дня ў музеі закліканы рабіць людзей лепшымі, неабыякавымі да народнай культуры, якая з’яўляецца найважнейшай часткай гістарычнай спадчыны. Музей павінен стаць духоўным асяроддзем для якаснага развіцця і ўдасканалення сям’і, правільнага вырошчвання і выхавання дзяцей. Бо мінулае вучыць нас, як жыць сёння і якім можа быць заўтра».

Адчуванне асалоды падчас і пасля сустрэч з мінуўшчынай – найвышэйшы паказчык адносін удзельнікаў Клуба да гэтай патрэбнай справы па спасціжэнні багаццяў нашых продкаў, спазнанні ўкладу іх жыцця.

Праграма клуба выхаднога дня:

25 жніўня – Майстар-клас па вышыўцы «Беларуская вышыванка»

Наведвальнікі пазнаёмяцца з гісторыяй беларускага адзення, кроем традыцыйных для Падзвіння кашуль, з сімволікай арнаменту. Супрацоўнікі музея прадставяць усім прысутным магчымасць авалодаць навыкамі вышыўкі «крыжыкам».

8 верасня – Майстар-клас «Беларускі пояс – зручны і прыгожы»

Аповед аб традыцыйных паясах, тэхніках іх выканання. Дэманстрацыя гатовых вырабаў. Кожны з жадаючых зможа падчас мерапрыемства зрабіць пояс у традыцыйнай для Падзвіння тэхніцы.

Кожны майстар-клас будзе пачынацца а 11-й гадзіне.

Папярэдні запіс па тэл. 42-30-41, +375291851891(Velkom)

Заяўкі трэба дасылаць на электронны адрас: tkach.polotsk@museum.by.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Полоцка

Доцент ПГУ Виктор Якубов вышел на свободу после месяца ареста

Хотите узнать больше? Доцент кафедры социальных коммуникаций Полоцкого государственного университета, кандидат исторических наук Виктор Якубов вышел на свободу вечером 2

В Полоцке парень поджег сарай, чтобы обокрасть 90-летнюю пенсионерку

Хотите узнать больше? В Полоцке 22-летний парень украл у пенсионерки из дома 1500 рублей. А чтобы выманить женщину на улицу и проникнуть в жилище, поджег сарай.

Полоцкую котельную, из-за которой в микрорайоне был черный снег, взяли под «особый контроль»

Хотите узнать больше? В выбросах в воздух из котельной в полоцком микрорайоне Боровуха-3, жители которого жаловались на черный снег во дворах, были превышены допустимые

Посмотрите, как сейчас выглядит двор в Полоцке, где люди жаловались на черный снег

Хотите узнать больше? В микрорайоне Боровуха-3 есть котельная, которая работает на альтернативном топливе - щепе. Но дым и сажа, которые идут из трубы, осложняли жизнь

Вы видели черный снег? А жители микрорайона в Полоцке ему уже не удивляются

Хотите узнать больше? В микрорайоне Боровуха-3 есть котельная, которая работает на альтернативном топливе - щепе. Дым и сажа, которые идут из трубы, серьезно осложняют

Доценту из ПГУ после 15 суток ареста дали еще столько же. Оба раза - по 23.34

Хотите узнать больше? Доцент кафедры социальных коммуникаций Полоцкого государственного университета, кандидат исторических наук Виктор Якубов проведет месяц под арестом.

В Новополоцке внезапно умер 36-летний помощник мэра в Совете Республики

Хотите узнать больше? 36-летний Алексей Станевич - заместитель директора местного центра предпринимательства и недвижимости, помощник мэра Дмитрия Демидова в Совете