Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Знакаміты зямляк

Знакаміты зямляк

Споўнілася 105 год з дня нараджэння Міколы Садковіча, кінадакументаліста, сцэнарыста, пісьменніка – нашага земляка.

 

Мікола Садковіч нарадзіўся 21 студзеня 1907 года ў вёсцы Вусце ў сялянскай сям'і. Скончыў Дзяржаўны тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве. Працоўны стаж пачынаў 21-гадовым юнаком. Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў рэжысёрам на кінастудыях Масквы, Адэсы, Кіева, Ташкента. У гады вайны быў кіраўніком Беларускай кінагрупы на Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў у Маскве, з якой выязджаў да партызан і на франты.

У першыя пасляваенныя гады Мікола Садковіч займаў пасаду міністра кінематаграфіі БССР, намесніка міністра культуры БССР. У 1948-1950 гадах быў галоўным рэдактарам і рэжысёрам Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў у Маскве.

Мікола Садковіч - сцэнарыст і пастаноўшчык фільмаў «Майская ноч» (паводле М.Гогаля), «Тры гвардзейцы», «Беларускі кінаканцэрт» («Жыві, родная Беларусь!»), «Вызваленне Савецкай Беларусі» (абодва з У.Корш-Сабліным, зняты ў 1944).

Ён - сцэнарыст фільмаў «Міколка-паравоз» (з М.Лыньковым), «Так мы жывём», «Наша зямля», «Ахвяры абвінавачваюць», «Доля жаночая» і інш. Рэжысёр мастацкіх і дакументальных фільмаў «Шчаслівыя кольцы», «Песня пра першую дзяўчыну» (абодва з Л.Голубам), «Шумі, гарадок», «Дэмакратычная Германія» (сумесна з «Дэфа»).

У беларускім друку Мікола Садковіч выступіў у 1948 годзе. Пісаў на расейскай мове. Ён - аўтар гістарычнага рамана «Георгий Скорина» (з Я.Львовым), «Повести о ясном Стахоре», дзённіка назіранняў «Человек в тумане», рамана «Мадам Любовь», апавяданняў, нарысаў.

Мікола Садковіч абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Ён - заслужаны дзеяч мастацтва Беларускай ССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР за дакументальны фільм «Дэмакратычная Германія».

Памёр Мікола Садковіч 16 жніўня 1968 года.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

Новости Беларуси

[/category]