Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каляды вяртаюцца ў Оршу!

Каляды вяртаюцца ў Оршу!

Чарговы раз краязнаўчая секцыя МГА "Звяз" паспрабавала вярнуць старажытную традыцыю да жыцця.

 

Традыцыя масава, згодна з абрадамі, адзначаць Каляды знікла з беларускай свядомасці не так даўно. Нават, да гэтае пары ў многіх вёсках маладыя людзі калядуюць, абыходзячы дамы суседзяў. Радзей абрад сустракаецца ў гарадах. Дзе таксама, абыходзяць часцей кватэры і дамы знаёмых. Звязаўцы ж вырашылі вярнуць традыцыю не проста да жыцця, а надаць ёй масавы характар.

Менавіта таму, вечарам 6 студзеня, група пераапранутых маладых людзей абыйшла ўсе асноўныя кавярні і рэстараны гораду з Калядным прадстаўленнем. Прадстаўленне было максімальна скарочанае, але вытрымлівалася ў абрадавым рэчышчы. Сярод герояў святкавання былі і "Каза" і "Чорт" і "Кікімара". Пасля невялікай песні і прывітальнага слова, каза танчыла і памірала ад таго што "стамілася нашая Козачка з доўгай дарогі".

Прысутныя ж, у кавярнях наведвальнікі сустракалі калядоўшчыкаў шчодрымі пачастункамі і добрымі прывітаннямі.

Не абыйшлося і без смешных выпадкаў. Так, у адной з кавярняў пасля словаў "Трэба нашай Козачцы на кожны ражок піражок, а на хвасток сала шматок", у якасці "сала" на Казу ўселася поўная жанчына, абвесціўшы, што яна і з'яўляецца суцэльным тлушчам.

Усе кавярні ў якія заходзілі Калядоўшчыкі былі радыя прывітаць удзельнікаў святкавання, што і не дзіва. Чым больш багата гаспадар хаты сустрэне Каляду - тым больш багатым будзе для яго наступны год. Спадзяемся што, сапраўды, аршанскія кавярні ў наступным годзе атрымаюць добрыя даходы.

 

Каляды вяртаюцца ў Оршу!

 

Механоша

 

Каляды вяртаюцца ў Оршу!

 

Чорт

 

Каляды вяртаюцца ў Оршу!

 

Кікімара

 

Каляды вяртаюцца ў Оршу!

 

Уся Каляда разам

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]