Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Каму помнік?

Каму помнік?

Прапаноўваем выказацца ў новым апытанні на сайце


На гэты раз нашыя чытачы могуць выказацца на тэму, помнік якому дзеячу яны хацелі б пабачыць у нашым горадзе.

Сярод прапанаваных асобаў мы прапанавалі 7 асноўных варыянтаў:

1. Гетман Вялікага княства, пераможца першай "бітвы пад Оршай" Канстанцін Астрожскі. Ён на доўгія стагоддзі праславіў Оршу сваёй перамогай. Першыя газеты Еўропы пісалі пра наш горад менавіта ў звязку з яго геніем тактыкі

2. Ігнат Будзіловіч, магчыма, адна з найбольш рамантычных асобаў гісторыі Аршаншчыны. Малады чалавек - камандзір Аршанскага паўстанцкага атраду быў пакараны смерцю ў 1863 годзе, калі яму было ўсяго 22 гады.

3. Філон Кміта-Чарнабыльскі не толькі пераможца "Другой бітвы пад Оршай", але яшчэ і кіраўнік нашага гораду. Акрамя таго чалавек, які ўвайшоў у гісторыю беларускай ліатратуры сваімі лістамі дзе даў выдатнае апісанне Оршы і побыту аршанцаў.

4. Спірыдон Собаль, адзін са стваральнікаў Куцеінскай друкарні, знакаміты першадрукар, вынаходца слова "Буквар", не толькі першаасветнік, але і рэлігійны і грамадскі дзеяч. Праўда, яго палітычная пазіцыя звязаныя з тым што ён пісаў лісты ў Маскву з просьбай пачаць вайну супраць дзяржавы ў якой сам жа і жыў да гэтае пары ацэньваецца не адназначна.

5. Усяслаў Чарадзей - чалавек з імём якога і звязанае першае ўзгадванне пра наш горад. У 1067 годзе пасля бітвы на Нямізе, ён прыехаў пад Оршу, каб падпісваць мірную дамову дзе і быў узяты ў палон. Гэтая гісторыя і дала першы ўспамін пра Оршу.

6. Іван Флёраў знакаміты Савецкі ваяр хаця і праславіўся перш за ўсё ў нашым горадзе, бо камандваў першым залпам Кацюшаў, але пры гэтым, Кацюшы білі па горадзе знішчаючы яго інфраструктуру.

7. Іван Якубоўскі Савецкі маршал, які нарадзіўся і вучыўся ў нашых краях. Праўда, асноўная дзейнасць маршала звязаная ўсё ж такі не з нашым горадам.

8. Нехта можа ўспрыняць пытанне пра яшчэ адзін помнік Леніна як жарт, але насамрэч Орша ці не рэкардсмэн па колькасці помнікаў Леніну на адзін горад. Два помнікі стаяць на галоўных пляцах гораду, яшчэ, як мінімум, два на тэрыторыях прадпрыемстваў і колькі іх яшчэ стаіць у розных установах. Дадайце сюды Барань, Смаляны ды г.д. Можа сапраўды, калі паставіць чарговы помнік "важдзю", то Орша пачне прыцягваць турыстаў - ленінцаў, і стане самым ленінізаваным горадам свету.

Калі ж варыянту які вам здаецца лепшым у апытанні няма, то запрапануйце яго ў каментарах да гэтага артыкулу.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Орши

В Орше вынесли приговор за оскорбление президента. Суд был закрытым

Хотите узнать больше? Ему дали 1 год 3 месяца лишения свободы в исправительной колонии в условиях общего режима. А мы вспомнили, кому в последнее время выносили приговор

В Оршанском районе при пожаре погибли муж и жена

Хотите узнать больше? По версии МЧС, пожар мог произойти из-за оставленной без присмотра плиты, на которой готовили пищу.

В семь микрорайонов Орши вернулось тепло. Аварию на магистрали ликвидировали полсуток

Хотите узнать больше? Аварию на тепломагистрали в Орше, из-за которой с вечера 21 января не отапливались семь жилых микрорайонов города, ликвидировали к пяти часам утра 22

В Орше из-за аварии на тепломагистрали без отопления остались 7 микрорайонов

Хотите узнать больше? Временно отключено теплоснабжение микрорайонов Черемушки, Восточный, Центр, Островского, Свердлова, Северный, частично - Жилпоселка льнокомбината.

В 1988-м в Беларуси опознали останки солдата. Спустя 32 года в Сибири нашлись его родные

Хотите узнать больше? В жестоких боях под Оршей во время наступления Красной армии в 1943 году почти целиком полегла Первая минометная рота 90-го гвардейского стрелкового

[/category]