Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Народны рэферэндум і пратакол

Народны рэферэндум і пратакол

У Віцебску затрыманы распаўсюднік улётак пра «Народны рэфэрэндум» - паведамляе ПЦ "Вясна"


На пенсіянера Андрэя Андрэева, якога затрымалі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС, склалі пратакол за парушэнне заканадаўства аб СМІ -паводле артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Паводле гэтага артыкулу, спадару Андрэеву пагражае штраф у памеры ад 20-ці да 50-ці базавых велічынь.

Як распавёў Андрэй Андрэеў, яго затрымалі 13 жніўня ў адным са шматпавярховых дамоў Віцебска. На ягоную думку, міліцыю выклікаў нехта з мясцовых жыхароў, якім падаўся падазроным занятак актывіста – распаўсюд улётак пра “Народны рэферэндум”.

Улёткі былі канфіскаваныя падчас складання пратаколу ў Кастрычніцкім РАУС .

Пра дату судовага пасяджэння Андрэю Андрэеву пакуль нічога не вядома: супрацоўнікі міліцыі толькі сказалі, што перадаюць матэрыялы ў суд Кастрычніцкага раёну Віцебска.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?