Сям‘я з Лёзненскага раёна перамагла ў абласным туры «Уладара сяла»
У канцы мінулага тыдня ў Обалі прайшоў абласны тур конкурснай праграмы «Уладар сяла». Перамога дасталася маладой сям‘і з Лёзненскага раёна.
Менавіта Віцебшчына пяць гадоў назад стала ініцыятарам конкурсу маладых сельскіх сем’яў “Уладар сяла”. Цяпер праект упэўнена крочыць па ўсёй рэспубліцы. У Жлобіне ў час рэспубліканскага фестывалю “Дажынкі-2013” вызначыцца ўладар сяла Беларусі. А пакуль канкурсантаў чакаў абласны этап.
29 жніўня ў гарадскім пасёлку Обаль Шумілінскага раёна на падворку мясцовай школы сабраліся 12 каманд з розных раёнаў Прыдзвінскага краю, у тым ліку і з Лёзненскага. Яго прадстаўляла шматдзетная сям’я Кулаковых.
Аб Надзеі і Віталію з аг. Адаменкі неаднаразова расказвалася на старонках “раёнкі”. Спачатку пра тое, як жывецца маладой сям’і, дзе выхоўваецца пяцёра дзяцей, а потым аб уручэнні Надзеі Сяргееўне ордэна Маці. Жанчына працуе памочнікам выхавацеля ў дзіцячым садку, Віталій – механізатар мясцовага сельгаспрадпрыемства. Выхоўваюць трохгадовага Жэню, двухгадовую Аліну, цяпер ужо шасцікласніка Ваню, пяцікласніцу Кацюшу, а таксама Вову, які пайшоў у другі клас.
Аб запланаваных арганізатарамі (а гэта Віцебскі абласны Савет дэпутатаў, камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама, абкам БРСМ і абласны савет прафсаюза работнікаў АПК) конкурсах можна было даведацца загадзя са спецыяльнага палажэння і падрыхтавацца як след. З уладкаваннем падворку дапамаглі работнікі ДК аг. Адаменкі, раённы Дом рамёстваў, РАМЦ. Зрабілі яго ў стылі беларускай хаткі: агароджа, арачка, чыгункі, рушнікі, упрыгожванні з гарбузоў і кабачкоў. Цікавасць наведвальнікаў і журы выклікаў гарбузовы кошык, напоўнены садавінай, а таксама мноства дамашніх кансерваў, зробленых рукамі Кулаковых. Старанне сям’і было адзначана добрым прызам – мікрахвалевай печкай.
Дарэчы прыйшлася дапамога культработнікаў і пры падрыхтоўцы візітоўкі “Вітаем па-беларуску” у форме прыпевак.
У час наступных конкурсаў давялося папрацаваць непасрэдна на месцы. Рэзалі, калолі і складвалі дровы, смажылі дранікі, змагаліся з конскай вупражжу, упрыгожвалі сноп, вязалі венік з бярозы, збіралі бульбу.
Калі падлічылі вынікі кожнага спаборніцтва, высветлілася, што перамаглі ўдзельнікі з нашага раёна. У якасці галоўнага прыза (арганізатары папярэдне не называлі, што гэта будзе, вызначалі як сюрпрыз) Кулаковы атрымалі бычка, які папоўніць іх прыватную гаспадарку.
Канцэртную праграму падрыхтаваў калектыў “Гарэзнікі” з Обаля, працавалі гандлёвыя кропкі.
– Мы былі вельмі рады за нашу каманду, – падзялілася дырэктар раённага Дома культуры І. М. Іванова, якая пабывала ў Обалі ў ліку групы падтрымкі. – Прыемна, што не толькі годна выглядалі, але і сталі лепшымі. Імкнуліся чым маглі дапамагчы, падтрымаць. Калі Надзея і Віталій удзельнічалі ў змаганнях, мы спявалі, выкрыквалі крычалкі. Упэўнена, нас запомнілі і журы, і гледачы. Не пакінем сям’ю Кулаковых сам на сам і перад наступным такім адказным этапам. Крыху дапрацуем візітоўку, магчыма нешта зменім на падворку, адным словам, падыдзем творча да падрыхтоўкі. А сям’я – цікавая, таленавітая, дружная, спартыўная, спрытная, так што не падвядзе.
Алена РАТНЁВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Лиозно
Лобовое столкновение в Витебской области: погибла женщина, пострадал 4-летний ребенок
Хотите узнать больше? Авария произошла 29 января на 40-м километре трассы Витебск - Лиозно - граница РФ.

Как 200 лет назад выглядели белорусские города. В Сети появилась уникальная карта
Хотите узнать больше? Появилась оцифрованная карта Могилевской губернии, выполненная в первой половине XIX века. TUT.BY сделал скриншоты этой карты и показывает, как

В Лиозно горел цех предприятия «Молоко». Эвакуировали работников
Хотите узнать больше? На работу предприятия ЧП не повлияло.

Энергетики устраняют последствия непогоды в Витебской области, но проблемы остаются еще в трех районах
Хотите узнать больше? Линии электропередачи, идущие к некоторым деревням, персоналу энергосистемы приходилось отстраивать практически заново. В процессе ликвидации

В Витебской области уже неделю ликвидируют последствия аварий из-за непогоды
Хотите узнать больше? Уже неделю - с 29 декабря - энергетики Витебской области и их коллеги из других регионов возвращают электричество в населенные пункты, пострадавшие

На Витебщину полностью вернулась электроэнергия. После непогоды ее восстанавливали больше недели
Хотите узнать больше? На полное устранение последствий непогоды в регионе потребуется еще около 3 недель, сообщает облисполком.

В Лиозненском районе водитель пытался объехать косулю и врезался в дерево
Хотите узнать больше? В результате ДТП водитель получил травмы различной степени тяжести и был госпитализирован.
Обвиняемому в коррупции экс-главе Шумилинщины выставили ущерб в почти 140 тысяч долларов
Хотите узнать больше? По материалам дела, злоупотребление властью и превышение служебных полномочий Александр Снаров допускал, являясь председателем райисполкома. А
Объявления
Водители В,ВС, СЕ. Вахта
1 400 бел.руб.
18:12, 25.02.2022Теплицы «Садовод элит». Рассрочка
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Каркасное строительство: Дома, бани под ...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Сниму квартиру или дом в г.п.Лиозно на д...
0 бел.руб.
21:06, 15.08.2021Комплектовщик ( вахта)
1 600 бел.руб.
12:00, 20.05.2021О Лиозно
История семейной династии Болохновых – яркий пример преданности профессии
Подробнее 167 лет на благо железной дороги История семейной династии Болохновых – яркий пример преданности профессии. – А началось всё с моего деда, который добросовестно работал на железной дороге
Интересная Беларусь
Малыя рэкi – вялiкiя праблемы. Гутарка журналіста Уладзіміра Скрабатуна з эколагам Алегам Лысёнкам
Подробнее Якой мы бачым будучыню Беларусі? Якую краіну пакінем нашым дзецям і ўнукам? Каб зазірнуць у будучыню, трэба ведаць і сённяшнюю рэчаіснаць. Будучыня краіны робіцца сёння. Ці здавальняе нас стан