Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Таямніца роду герба Корсак

Таямніца роду герба Корсак

Горад Глыбокае прываблівае сваім архітэктурна-ланшафтным ансамблем. Маленькае ўтульнае мястэчка можна за гадзіну-дзве аб’ехаць на ровары, і дзе б Вы не агледзеліся, Ваша вока прыцягне стромкія вежы з крыжамі двух Божых храмаў. У люстэркі пяці азёраў можна глядзець гадзінамі.

Глыбокае – горад былых трох мястэчкаў: Зяновічаў, Беразвечча і мястэчка па правы бераг рачулкі Бярэзвіца. Заўважым, землямі левага боку рачулкі, добрай паловы сённяшняга Глыбокага, да пачатку XVII стагоддзя валодаў багаты і моцны род Зяновічаў, затым – таксама княжацкі род Радзівілаў, ад 20-х гадоў XIX стагоддзя – царскі ад’ютант князь Вітгенштэйн. Але толькі па правы бок рачулкі, толькі на былых землях Іосіфа Корсака захаваліся старажытныя муры сямі помнікаў: царквы, касцёла, крыла кляштара кармелітаў, Ільінскай капліцы, Калоны на Копцеўцы, рэштак агароджы кармеліцкага сада і муроў былога Базыльянскага кляштара ў Беразвеччы. Чаму? А таму, што сын роду герба Корсак – Іосіф Корсак – завяшчаў свае багацці, маёнткі на будаўніцтва храмаў і кляштараў. Людзі гэтай зямлі захоўвалі святло духоўнасці ў віхуры войн і атэістычнага разбурэння.

Глыбачане ўзгадалі сына сваёй зямлі Іосіфа Корсака і яго бюст упрыгожыў цэнтр горада, Храмавую Гару.

Ён родны край любіў, куточак гэты.
Пакінуў нам свае багацці – Храмы.
Яны і праз стагоддзі – яго дзеці.
Гонар горада, яго адметнасць.

У газеце “Вольнае Глыбокае” ад 23.09.2010 г. надрукаваны артыкул “440 гадоў Іосіфу Корсаку”. Напэўна чытачам некаторыя думкі аўтара здаліся спрэчнымі. Сёння распавяду пра дзве рэчавыя знаходкі ў доказ экуменічнай ролі роду Корсакаў у полацкай і глыбоцкай гісторыі.

Знаходка ля далёкай Разані можа стаць сенсацыйнай у разгадцы гербаў роду Корсакаў. Другая знаходка – знайсці сякеру пад лаўкай, як здаўна гавораць на вёсцы: два пялёсткі-чаканкі красуюцца на балконе хора Сабора Раства Прасвятой Багародзіцы ў Глыбокім.

Глыбоцкі краязнаўца Саша раскапаў праз Інтэрнэт цікавую вестку. У 2007 годзе на далёкім беразе расійскай ракі Ака, каля слаўнага горада Разані, у агародзе знойдзена плоская металічная гірка з добра захаваўшыміся знакамі ўладальніка. Гірка масай 110 грамаў з вушкам для падвешвання ў моцных і спрытных руках ваяра ХІ стагоддзя была грознай зброяй. Знойдзены кісцень 900-гадовай даўніны – сёння бясцэнная памятка сівой мінуўшчыны. Без перабольшвання – помнік гісторыі Полацкай зямлі і, мабыць, доказ параднення двух родаў: унукаў Рагвалодавічаў і Корсакаў.

На адным баку кісценя – знак трызубца з двума крыжамі. Рускі гісторык Аляксандр Гаўрылаў пасля вывучэння толькі аднаго боку кісценя зрабіў выснову. Гэта родавы знак Усяслава Брачыслававіча, больш вядомага як Усяслаў Чарадзей.

Палачане ўшанавалі памяць свайго зямляка ў бронзавай постаці, вярхом на кані.

Таямніца роду герба Корсак

Усяслаў Брачыслававіч (1029 - 1101 г.г.) вядзе свой радавод ад прабабулі Рагнеды, дачкі полацкага ўладара князя Рагвалода, забітага Уладзімірам разам з дзвюма сынамі каля 980 г. Князёўна Рагнеда прымусова стала жонкай Уладзіміра і нарадзіла сына Ізяслава. Рагнеда зрабіла няўдалы замах на жыццё мужа з пачуцця помсты за забойства бацькі, маці і братоў. Толькі заступніцтва падлетка-сына выратавала яе ад смерці. Была адасланая разам з сынам Ізяславам у Заслаўе і Полацк.

У канцы ХХ стагоддзя глыбачане ўшанавалі памяць патрыёткі нашага краю: назвалі фірменны магазін "Рагнеда", дзе прадаюць знакамітую глыбоцкую згушчонку.

Пра выяву на адваротным баку кісценя даследчыкі пакуль маўчаць. Пра літару Х грэчаскага алфавіта гаворка наперадзе.

На інтэрнэт-форуме "Дамангол" сайту domongol.getbb.ru надрукаваны артыкул "Кистень с владельческим знаком" Аляксандра Гаўрылава (Расія).

Таямніца роду герба Корсак

Зробім кароткі пераказ артыкула у выглядзе цытат. "...Гирька литая... ушко для подвешивания отломано (рис.1)... На стороне 1 изображён знак в виде геральдического трезубца с острыми отрогами по бокам, загнутыми к верху, и двумя крестами в середине трезубца и внизу под его основанием. Находки знаков Рюриковичей встречаются на кистенях данного типа... На стороне 2 знак в виде буквы Х, перехваченной в средней части пояском... Белецкий С.В. справедливо считает этот знак (на стороне 1) принадлежностью именно Всеслава Брячиславовича – единственного сына Брячислава Изяславовича (рис.2)... Находка этого кистеня... будучи найденной в 5 км от Старой Рязани, невольно вспоминаются страницы Никоновской летописи, повествующей, что в 1114 году в Рязани представились князья "Роман Всеславович и Мстислав, внук Игорев".

Радавод князя Уладзіміра

Таямніца роду герба Корсак

Не вызывает сомнений, что Роман Всеславович – сын Всеслава Брячеславовича Полоцкого. Возможно, что описываемый кистень принадлежал кому-то из дружинников, сопровождающих Романа."

А цяпер зробім параўнанне сярэдняга знака на кісцені і цэнральнай часкі шчыта герба Корсакаў.

Таямніца роду герба Корсак

Герб Корсакаў, каля 1307 г.

Улічваючы адрозненне па часе заснавання сімвалаў больш за 200 гадоў, падабенства ёсць. Трэба памятаць, што родавыя знакі, геральдыка ў пачатку свайго развіцця надхнялася, брала ідэі з Бібліі. Сярэдзіна ХІ ст. (1054 г.) была азмрочана расколам хрысціянства на праваслаўную і каталіцкую плыні, а Полаччына аказалася на мяжы цывілізацыйных светапоглядаў. Запавет Ісуса Хрыста "Каб усе былі адно..." (Іаана, 17:21) не мог не быць перад вачыма адукаваных полацкіх князёў. У тым ліку пачынальніка выявы, якая была выкананая на кісцені ХІ ст. (грэчаская літара Х, перахвачаная ў сярэдняй частцы паяском). На мой погляд, тут можна прачытаць зашыфраваную сімволіку імя Хрыста... Палавінкі Хрыстовага яйка – праваслаўе і каталіцызм – скованы кальцом у адно цэлае. Пацвярджэннем жывучасці экуменічнай ідэі знака на кісцені і герба роду Корсакаў можа быць аналіз выявы герба і пячатак прадстаўнікоў роду Корсак розных пакаленняў.

Таямніца роду герба Корсак

Герб Корсака пад купалам царквы ў Глыбокім. Фота І. Касевіча

Таямніца роду герба Корсак

Пячатка Гераніма Корсака, 1649 г.

Таямніца роду герба Корсак

Пячатка Антонія Корсака, 1748 г.

Таямніца роду герба Корсак

Чаканка з імянным знакам Э С рода Корсак на балконе Царквы ў Глыбокім

Пячатка Гераніма Корсака 1649 г. На малюнку герба кальцо, ад якога адыходзяць палавінкі, але гэта надзея зрастаючых палавінак.

Угледземся ў пячатку Антонія Корсака 1748 г. Мінула 99 гадоў. Ужо відаць, што палавінкі яйка прараслі праз кальцо, імкнуцца стаць самастойнымі.

Мінула яшчэ больш за паўстагоддзя. Увайшлі ў гісторыю крывавыя гады канца XVIII стагоддзя. На чаканцы кальцо разарвана, палавінкі сталі самастойнымі. Набліжалася скасаванне Уніі. Дзве чаканкі-пялёсткі і сёння ўпрыгожваюць балкон храма.

Калі ўгледзецца ў гербы Іосіфа Корсака, Гераніма Корсака, Антонія Корсака, чаканку Э С Корсака, ў герб Корсакаў (Котвіцу), у знак уладальніка на кісцені (літара Х, перахопленая паяском), то іх аб’ядноўвае кальцо ў цэнтры літары Х, або таксама кальцо, павернутае ўверх на 90 градусаў.

З вышэйсказанага вынікае: экуменічная ідэя герба роду Корсакаў жыве з сярэдзіны XI стагоддзя, часоў падзелу хрысціянства на візантыйскую і рымскую плыні. Род Корсакаў на працягу стагоддзяў быў за прымірэння хрысціянаў.

Навуковец В.А. Варонін з Мінска паказаў, што Корсакі былі старэйшымі з баяраў у Полацку на працягу 170 гадоў (з васьмідзесятых гадоў XIV ст. і да сярэдзіны XVI ст.).

Сярод Корсакаў былі святары: Глеб Корсак быў архіепіскапам Полацкім у 1558 годзе, а Рафал Корсак – полацкім уніяцкім мітрапалітам каля 1640 года.

Герб Корсак можна чытаць як раннехрысціянскі сімвал якара, знак якога – крыж-якар – мы бачым у Глеба Усяслававіча (мал.2 унізе) – сына Усялава Чарадзея.

Каля горада Разані знойдзены прадмет зброі ваяра ХІ стагоддзя. Магчыма, гэта рэчавы доказ параднення двух славутых родаў Полацкай зямлі: самога Усяслава Чарадзея і папярэднікаў Корсакаў.

Сёння ў Глыбокім радуе вока Храм, камяні падмурка якога памятаюць цёплыя рукі Іосіфа Корсака, заснавальніка і фундатара з 1639 года. Хай зламанае вушка на кісцені – зброі ваяра ХІІ стагоддзя, стане сімвалам паразумення паміж хрысціянамі Беларусі і Расіі.

Хочацца верыць, што помнікі – бюсты Іосіфу Корсаку – хрысціяніну, Эліэзеру Бен-Іегудзе, адраджэнцу пабытовай мовы іўрыт, на якой напісана найвялікшая кніга, вучэбнік усіх часоў – Біблія, іх асвячэнне стане новай старонкай у пошуках паразумення паміж праваслаўнымі, католікамі і яўрэямі.

Крыніцы:
1. Форум древней культуры и искусства Домангол domongol.getbb.ru
2. Белецкий С.В. «О знаках на роговом кистене из Минска». Минск, 1988.
3. Память. Полоцк. БЭ, 2002. Стр. 51-56, 72, 97-98, 101-102.
4. С. Рыбчонак, У. Свяжынскі “Радавод Корсакаў герба Корсак”. Спадчына, 2002, №2.
5. В. А. Варонін “Гісторыя Полацкай зямлі…” Мінск, БДУ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

«Гигантский шопинг» в торговом центре «Спутник» в Молодечно. Скидки до 70%!

Хотите узнать больше? 26-27 мая торговый центр «Спутник» по улице Великий Гостинец, 67 приглашает жителей и гостей Молодечно на распродажу «Гигантские скидки». Только два 22

«Все, что планировали, получилось». Ночь музеев в Глубоком посетили свыше 200 человек (фото)

Хотите узнать больше? Главные персонажи Ночи музеев в Глубоком владельцы города в XVI-XVII веках Корсак и Зенович. Фото предоставлено Край.бай Еленой Мяделец В этом году в 53

«На них даже дедули катаются!» Как Край.бай тестировал гироскутеры (фото)

Хотите узнать больше? Край.бай протестировал гироскутеры. Фото Край.бай Наступил долгожданный теплый май. Впереди лето – время, когда вопрос, как развлечься, будет стоять 46

Ток-шоу со шляхтичами Корсаком и Зеновичем, семь чудес города и угощения средневековья – в Ночь музеев в Глубоком 20 мая

Хотите узнать больше? Глубокое с высоты птичьего полета. Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.belarus.by Главными героями программы в честь 55

8.30 или 9.00. В школах Беларуси начали обсуждать новый график работы с 1 сентября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай После президентского поручения начинать уроки с 9 утра во многих школах 50

Фото- и видеорепортаж: В Глубоком прошел первый международный региональный фестиваль «Дударскі рэй»

Хотите узнать больше? В Глубоком прошел первый международный региональный фестиваль «Дударскі рэй». Фото с сайта westki.info Инициатор фестиваля, который состоялся 6-7 72

Агрогородки Удело и Крулевщина получат по 800 базовых величин премии за победу в смотре на лучшее благоустройство

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.radzima.org Министерство ЖКХ Беларуси подвело итоги республиканского смотра 44

Боевую машину десанта установили в Глубоком ко Дню Победы

Хотите узнать больше? 4 мая в сквере Победы в Глубоком установили боевую машину десанта. Об этом сообщает сайт westki.info. Это не первый такой экспонат под открытым 89