Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Глыбоцкім хлебазаводзе правялі першую экскурсію па музеі «Дарога хлеба» (ФОТА)

На Глыбоцкім хлебазаводзе правялі першую экскурсію па музеі «Дарога хлеба» (ФОТА)

На Глыбоцкім хлебазаводзе правялі першую экскурсію па музеі «Дарога хлеба». Фота з сайта vg-gazeta.by

Музей адкрыўся ў лютым у адным з пакояў адміністрацыйнага будынка філіяла “Глыбоцкі хлебазавод” ААТ “Віцебскхлебпрам”.

Край.бай анансаваў адкрыццё музея.

Урачыстасць прайшла пры ўдзеле старшыні райвыканкама Алега Морхата, генеральнага дырэктара ААТ “Віцебскхлебпрам” Міхаіла Рога, ветэранаў працы, дырэкцыі і спецыялістаў завода, прадстаўнікоў духавенства, паведамляе 27 лютага сайт газеты “Веснік Глыбоччыны”.

Адкрыццё музея ў сценах самога прадпрыемства стала значымай падзеяй не толькі для яго калектыву, але і грамадскасці раёна. Бо прадстаўленая кампазіцыя дае магчымасць прасачыць той шлях, які праходзіць бохан хлеба ад праросшага зярнятка – да выпечкі.

На Глыбоцкім хлебазаводзе правялі першую экскурсію па музеі «Дарога хлеба» (ФОТА)

Падчас сімвалічнай працэдуры пераразання чырвонай стужкі дырэктар хлебазавода Алег Толкач падзяліўся думкамі наконт таго, як узнікла ідэя стварэння музея.

– З прыходам на пасаду дырэктара філіяла мяне запрасілі наведаць Латгальскі раён Латвіі з мэтай знаёмства з вытворчасцю выпечкі хлеба. У ходзе гэтай паездкі выпала магчымасць наведаць і музей хлеба. Ужо тады я загарэўся ідэяй стварыць такі музей і ў нас. Вярнуўшыся ў калектыў, ідэяй падзяліўся з калегамі. Пачалася работа па зборы матэрыялаў, экспанатаў, – дзяліўся кіраўнік прадпрыемства. – І калі па ініцыятыве кіраўніка раёна Алега Морхата было прынята рашэнне аб стварэнні музейных экспазіцый на прадпрыемствах і ўстановах раёна, нам не давялося пачынаць з нуля. І сёння напрацаваны калектывам матэрыял дае магчымасць расказаць не толькі аб гісторыі нашага прадпрыемства, яго былых кіраўніках і спецыялістах, ветэранах працы і дасягненнях калектыву, але і паказаць ролю хлеба ў жыцці чалавека, расказаць, як ён рабіўся, выпякаўся, адкуль узяў пачатак, прадэманстраваць прылады працы, якія прымяняліся пры выпечцы хлеба. Вялікую дапамогу ў нашай рабоце аказаў калектыў былой Вярхнянскай школы, які перадаў цікавыя экспанаты для нашага музея. За што мы вельмі ўдзячныя. На гэты конт магу гаварыць многа, але лепш пабачыць усё на свае вочы.

На Глыбоцкім хлебазаводзе правялі першую экскурсію па музеі «Дарога хлеба» (ФОТА)

Па добрай традыцыі іерэя Мікалая Войтава папрасілі асвяціць музей. Пасля чаго слова ўзяў старшыня райвыканкама Алег Морхат, які падзякаваў за магчымасць далучыцца да гістарычнай падзеі прадпрыемства, якая звязана з адкрыццём музея хлеба.

На Глыбоцкім хлебазаводзе правялі першую экскурсію па музеі «Дарога хлеба» (ФОТА)

– Сімвалічна, што гэтая падзея адбываецца ў год 75-годдзя ўтварэння раёна, – зазначыў Алег Морхат. – Гавораць, хто не ведае мінулага, у таго няма будучага. І вельмі важна тое, што з дапамогай працоўнага летапісу, адкрыцця такога роду музейных экспазіцый на прадпрыемствах і ва ўстановах раёна, мы зможам захаваць памяць аб людзях працы для новых пакаленняў. Музей “Дарога хлеба” – найлепшы наглядны дапаможнік тым, хто цікавіцца правіламі абыходжання з хлебам, парадамі па выкарыстанні яго ў хатніх умовах, стварэннем тэхналогіі вытворчасці хлеба ў старажытнай Русі, развіццём хлебапякарнай індустрыі, укараненнем энергаэфектыўных тэхналогій вытворчасці хлеба і г.д. Хлеб пастаянна жыве ў нашым доме. Недарэмна ў народзе нарадзілася прыказка: “Не будзе хлеба – не будзе і абеду”.

Пра традыцыйныя прылады працы, посуд, які выкарыстоўваўся пры заквасцы і выпечцы хлеба, пра гісторыю будаўніцтва прадпрыемства, яго кіраўнікоў і ветэранаў удзельнікі ўрачыстага адкрыцця музея даведаліся падчас праведзенай экскурсіі.

На Глыбоцкім хлебазаводзе правялі першую экскурсію па музеі «Дарога хлеба» (ФОТА)

На Глыбоцкім хлебазаводзе правялі першую экскурсію па музеі «Дарога хлеба» (ФОТА)

Паводле сайта газеты “Веснік Глыбоччыны”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

Под Молодечно сгорела девушка, в Вилейке реконструируют вокзал, а в Островце люди заступились за судью. Итоги недели

Хотите узнать больше? В Вилейке планируют реконструировать автовокзал. Фото Ольги Фроловой из архива kraj.by Рабочая неделя была короткой – всего три дня. Но от плохих 33

Стелу в честь 100-летия милиции торжественно открыли в Глубоком (фото)

Хотите узнать больше? Стелу в честь 100-летия милиции торжественно открыли в Глубоком 10 ноября. Фото с сайта uvd.vitebsk.gov.by Стелу установили в парке Победы Глубокого. 29

Волки оккупировали Витебскую область, в частности – Браславский район

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com В малых населенных пунктах участились случаи нападения волков. Министерство 31

Где можно тепло и уютно отдохнуть в ноябре? Конечно, дома!

Хотите узнать больше? 5 способов домашнего отдыха от сети мебельных магазинов «Аксамiт» Наступил ноябрь. А вместе с ним пришла пора ароматного чая, горячего шоколада и 53

«Работники рискуют остаться без части пенсии». У молодечненского ЗМК – задолженность перед фондом соцзащиты

Хотите узнать больше? Фото с сайта finance.tut.by У Молодечненского завода металлоконструкций и предприятий Глуботчины и Докшитчины начало октября была задолженность по 79

В Беларуси хотят ввести обязательную плату за отопление по индивидуальным счетчикам

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by Сегодня принимается решение об обязательном использовании этих приборов в 57

Шипованная резина или скоростная. Выбираем зимние автошины

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.e-kuzbass.ru В преддверии заморозков не забудьте сменить летние шины на зимние. Они 73

В Минской и Витебской областях поднимают цены на проезд в городском транспорте

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by В регионах начали повышать цены на проезд в городском транспорте. В числе 72