Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Маляваныя дываны Глыбоччыны і Пастаўшчыны прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю (ФОТА)

Маляваныя дываны Глыбоччыны і Пастаўшчыны прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю (ФОТА)

Дыван "Вазон з кацянятамі", аўтар С. Скавырка, Глыбокае. Фота з сайта livingheritage.by

Маляваныя дываны Віцебскага Паазер'я ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Адпаведнае рашэнне прынята на паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, паведамляе 16 снежня tut.by.

Маляваныя дываны – від народнага жывапісу, традыцыі якога склаліся ў 1920-я гады і развіваліся да 1960-х гадоў на захадзе Віцебшчыны. Маляванкі ў гэтым рэгіёне былі абавязковай дэталлю вясковых інтэр'ераў.

Маляваны дыван Язэпа Драздовіча, Глыбокае

Маляваныя дываны Глыбоччыны і Пастаўшчыны прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю (ФОТА)

Малюнак на такіх дыванах, як правіла, мае раслінна-арнаментальнае акаймленне. Абавязковы кампанент дыванковых пейзажаў – водная стыхія. На маляванках шмат расліннай арнаментыкі, выяў гісторыка-культурных помнікаў Віцебшчыны.

Дыван "Раніца", аўтар В. Гукава, Паставы

Маляваныя дываны Глыбоччыны і Пастаўшчыны прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю (ФОТА)

Маляваныя дываны на Віцебшчыне пачалі адраджаць у 1980-х гадах. Сучасныя носьбіты традыцыі перадаюць сваё майстэрства на майстар-класах, вядуць гурткі па маляванцы, бо лічаць свае ўменні каштоўнасцю, якую трэба перадаць нашчадкам.

Дыван "Мосар", аўтар С. Скавырка, Глыбокае

Маляваныя дываны Глыбоччыны і Пастаўшчыны прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю (ФОТА)

Апроч маляваных дываноў, у спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўваходзяць яшчэ сем народных традыцый Віцебскай вобласці. Гэта каляднае ігрышча "Жаніцьба Цярэшкі" (Лепельскі раён), тэхналогіі прыгатавання традыцыйнай стравы "Масляны баран" і выпечкі жытняга хлеба, абрад "Насіць намётку" (Глыбоцкі раён), традыцыя ажурнага ткацтва і масленічная абрадавая гульня "Пахаванне дзеда" (Гарадоцкі раён), традыцыя вырабу валёнак (Міёрскі раён).

Разам з маляванымі дыванамі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей увайшлі яшчэ два элементы: абрад ваджэння Кусты на другі дзень Тройцы ў аграгарадку Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці і выраб велікодных вербаў на Гродзеншчыне.

Паводле tut.by
Фота з сайта livingheritage.by

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.