Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Глыбокім адкрылася выстава работ студэнтаў-мастакоў з Віцебскага універсітэта (ФОТА)

У Глыбокім адкрылася выстава работ студэнтаў-мастакоў з Віцебскага універсітэта (ФОТА)

У Глыбокім адкрылася выстава работ студэнтаў-мастакоў з Віцебскага універсітэта. Фота з сайта vg-gazeta.by

У раённым Доме рамёстваў адкрылася выстава “Прыгажосць выратуе свет”. Упершыню на Глыбоччыну “завіталі” дыпломныя, курсавыя і вучэбныя работы студэнтаў мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

На ёй экспануюцца вырабы з саломкі, скуры, воўны, дрэва, жывапісныя палотны, 11 лістапада піша “Веснік Глыбоччыны”.

І рэкламаваў іх, прадстаўляў на ўрачыстым адкрыцці выставы – мастак, творца, чалавек, які вучыць і натхняе студэнтаў на “худграфе” ВДУ (у гэтым годзе развітаўся з 38-м выпускам), выкладчык кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі – Анатолій Альхімёнак.

У Глыбокім адкрылася выстава работ студэнтаў-мастакоў з Віцебскага універсітэта (ФОТА)


Дарэчы, ён – родам з вёскі Залессе, скончыў там сярэднюю школу, а потым паступіў у тую самую навучальную ўстанову, з якой не расстаецца і па-сённяшні дзень, праўда, у свой час тры гады вучыўся ў Ленінградзе. І сваю зацікаўленасць у экспанаванні ў Глыбокім твораў выпускнікоў і студэнтаў ВДУ патлумачыў так:

– У школах патрабуюцца новыя кадры, якія б дасканала валодалі сучаснымі камп’ютарнымі тэхналогіямі. Я, як ваш зямляк, вазьму пад сваё “крыло” вашых таленавітых вучняў. А тут, на выставе, на прыкладзе работ студэнтаў, хаця б толькі іх маленькай частачкі, хай яны ўбачаць, чым могуць займацца ў нас на “худграфе”.

У Глыбокім адкрылася выстава работ студэнтаў-мастакоў з Віцебскага універсітэта (ФОТА)

Выставу арганізатары прымеркавалі да 55-гадовага юбілею мастацка-графічнага факультэта і кафедры выяўленчага мастацтва ВДУ імя П.М. Машэрава.

Графіка, жывапіс, тэкстыль, дэкаратыўная пластыка, кераміка, дызайн – творы віцебскіх студэнтаў розныя па жанрах, відах і тэхніках убачаць у школах, музеях, у дамах рамёстваў Віцебшчыны.

У Глыбокім адкрылася выстава работ студэнтаў-мастакоў з Віцебскага універсітэта (ФОТА)

Паводле “Весніка Глыбоччыны”

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.