Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жыхары Дзеркаўшчыны скардзяцца на кепскі стан дарогі

На Глыбоччыне ўжо некалькі гадоў не могуць адрамантаваць дарогу да вёскі Дзеркаўшчына. Прычына простая — у бюджэце няма грошай. Гэта вёска адна з найбольшых у раёне. Побач знаходзіцца свінатаварны комплекс “Маліноўшчына”, дзе працуюць у асноўным вяскоўцы. Шмат жыхароў вёскі таксама мусяць ездзіць на працу ў райцэнтр — Глыбокае. Дарога і да свінакомплексу, і да Глыбокага — адна, разбітая. Жыхарам Дзеркаўшчыны даводзіцца кожны дзень разбіваць свой уласны транспарт аб дрэнную дарогу або трэсціся па ямінах у рэйсавым аўтобусе.

Сёлета ўлады абяцалі адрамантаваць дарогу, былі нават выдзеленыя грошы, а раённая газета напісала, што дарогу вяскоўцам зробяць. Аднак дзяржаўных грошай хапіла толькі на трэцюю частку дарогі. Вяскоўцы пайшлі шукаць дапамогі ў кіраўніка раёна Алега Морхата. Адна з жанчын Наталля расказала Еўрарадыё пра сустрэчу з кіраўніком раёна:

“Ужо проста немагчыма ездзіць, “хуткая” да нас не хоча ехаць, наперадзе зіма, аўтобусы не паедуць, як заўсёды, на працу дабірацца трэба, натуральна, людзі скардзяцца, таму мы і пайшлі”.

Паводле слоў жанчын, кіраўнік раёна іх выслухаў і скантактаваўся з дарожнікамі, але высветлілася, што сродкі на рамонт скончыліся:

“Ён патэлефанаваў дырэктару асфальтавага завода, удакладніў, колькі было зроблена, колькі яшчэ неабходна зрабіць. Аказваецца, на гэты кавалачак, што яны паклалі, пайшло 4 мільярды рублёў. Яшчэ 8 мільярдаў неабходна, каб дарабіць кавалак, што застаўся. Грошай, натуральна, няма, і браць няма адкуль. Паабяцалі зрабіць у наступным годзе”.

Кіраўнік раёна абяцаў стварыць экспертную камісію, якая мусіць ва ўсім разабрацца, і даць жыхарам адказ. Але жанчыны не вераць абяцанням, працягвае Наталля:

“Штосьці я сумняваюся, што справа зрушыцца з мёртвай кропкі. Яшчэ мы паслухаем свайго дэпутата, што ён нам скажа: калі зноў нас будуць карміць абяцанкамі, будзем звяртацца вышэй, збіраць подпісы, штосьці рабіць”.

Дэпутат Глыбоцкага райсавета Леанід Барыла, які жыве ў Дзеркаўшчыне, сам кожны дзень вымушаны ездзіць па разбітай дарозе. У мінулым годзе ён звяртаўся нават да Уладзіміра Андрэйчанкі, дэпутата Палаты Прадстаўнікоў па гэтай выбарчай акрузе. Дзякуючы звароту грошы да восені ўдалося знайсці, але рамонтныя работы перанеслі на вясну. Тым часам асфальт падаражэў, і сродкаў на рамонт не хапіла, расказвае дэпутат райсавету Леанід Барыла:

“Да пачатку года, па-першае, падаражэў сабекошт самога асфальту працэнтаў на 10 — адпаведна, гэта адлегласць паменшылася. Грошай і спачатку не хапала на ўсю працягласць дарогі, але планавалася выкарыстаць сродкі, адведзеныя на ямачны рамонт”.

Пакуль жыхары вёскі збіраюць подпісы пад зваротам да ўладаў, адрамантаваную частку дарогі пашкодзіў свінакомплекс. Побач з ім паставілі блок-пост, і, калі перацягвалі металічную будку, сапсавалі дарогу. Ці адкажа кіраўніцтва гаспадаркі за гэты выпадак, пакуль невядома.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

«Гигантский шопинг» в торговом центре «Спутник» в Молодечно. Скидки до 70%!

Хотите узнать больше? 26-27 мая торговый центр «Спутник» по улице Великий Гостинец, 67 приглашает жителей и гостей Молодечно на распродажу «Гигантские скидки». Только два 25

«Все, что планировали, получилось». Ночь музеев в Глубоком посетили свыше 200 человек (фото)

Хотите узнать больше? Главные персонажи Ночи музеев в Глубоком владельцы города в XVI-XVII веках Корсак и Зенович. Фото предоставлено Край.бай Еленой Мяделец В этом году в 53

«На них даже дедули катаются!» Как Край.бай тестировал гироскутеры (фото)

Хотите узнать больше? Край.бай протестировал гироскутеры. Фото Край.бай Наступил долгожданный теплый май. Впереди лето – время, когда вопрос, как развлечься, будет стоять 46

Ток-шоу со шляхтичами Корсаком и Зеновичем, семь чудес города и угощения средневековья – в Ночь музеев в Глубоком 20 мая

Хотите узнать больше? Глубокое с высоты птичьего полета. Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.belarus.by Главными героями программы в честь 56

8.30 или 9.00. В школах Беларуси начали обсуждать новый график работы с 1 сентября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай После президентского поручения начинать уроки с 9 утра во многих школах 50

Фото- и видеорепортаж: В Глубоком прошел первый международный региональный фестиваль «Дударскі рэй»

Хотите узнать больше? В Глубоком прошел первый международный региональный фестиваль «Дударскі рэй». Фото с сайта westki.info Инициатор фестиваля, который состоялся 6-7 75

Агрогородки Удело и Крулевщина получат по 800 базовых величин премии за победу в смотре на лучшее благоустройство

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.radzima.org Министерство ЖКХ Беларуси подвело итоги республиканского смотра 51

Боевую машину десанта установили в Глубоком ко Дню Победы

Хотите узнать больше? 4 мая в сквере Победы в Глубоком установили боевую машину десанта. Об этом сообщает сайт westki.info. Это не первый такой экспонат под открытым 91