Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Мусілі лавіць 3-месячных парасят на забой, а іх мама перашкаджала нам гэта рабіць”

“Мусілі лавіць 3-месячных парасят на забой, а іх мама перашкаджала нам гэта рабіць”

Каго забівалі? Вось такіх маленькіх 3-х месячных парасят, якіх з дзясятак улезе ў адзін халадзільнік! Фота Уладзіміра Скрабатуна.

Некаторыя, як навапалачанка Аксана Лашкевіч, прыехала ў вёску Хралы на сталае жыхарства: пабудавала вальеры для в'етнамскіх свіней, паставіла клеткі для трусоў, завяла коз і авечак, пачала рэканструяваць колішнюю сялянскую хату пад сучасны дом...

Піша Уладзімір Скрабатун.

Хралы ўжо не тыя!

Вёска Хралы, каб не дарожныя ўказальнікі, здавалася б, працягам вёскі Івесь. Дзве вёскі – адна суцэльная вуліца. Між тым, яшчэ гадоў 15 таму, вёска Хралы выглядала вельмі архаічнай: ледзьве не кожная сялянская сядзіба ўяўляла сабой замкнёны блок: з хаты, хлявоў, пуні і плоту з уваходнай брамай, усярэдзіне – унутраны дворык. На сценах хлявоў віселі рэзгіні, хамуты, драўляныя граблі, косы... Скансэн!!! Скансэнам жа клічуць любы музей пад адкрытым небам.

Скансэн адышоў разам з яго носьбітамі, якія зышлі ў лепшы свет... Цяпер тут жывуць іншыя людзі. На шыльдах напісана – «вуліца Дачная». Металадахоўка заміж шыфера, драўляныя платы замененыя на глухія бляшаныя... Спадарожнікавыя антэны, дарагія іншамаркі на вуліцы! Усюды – малая ці вялікая будоўля.

Агулам кажучы – Хралы акупавалі палачане і навапалачане. Чаму? Ды ўсё проста! У паўтара кіламетра – Галубіцкая пушча: грыбы і ягады, а побач азёры: Белае, Доўгае, Шо, Псуеўскае, ды й вуды можна закінуць і ў саміх Хралах – у возера Івесь.

Некаторыя, як колішняя навапалачанка Аксана Лаш¬кевіч, прыехала сюды на сталае жыхарства: пабудавала вальеры для в'етнамскіх свіней, паставіла клеткі для трусоў, завяла коз і авечак, пачала рэканструяваць колішнюю сялянскую хату пад сучасны дом, пасадзіла экзатычныя дрэвы, як напрыклад бэз персідскі, які квітнее два разы на год, а лісце ў яго – памерам з ліст сланечніка!

Бяда прыйшла нечакана

Ёсць такое журналісцкае выказванне – «Допіс паклікаў у дарогу». У нашым выпадку – тэлефанаванне. Тэлефанавала Аксана Лашкевіч: «Сёння ў суботу, 24 жніўня, да 22-х гадзінаў, уся вёска Хралы мусіць выразаць свіное пагалоўе! Бо, нібыта, каля вёскі Гразі, у нейкіх паўтара кіламетра ад Хралоў, паляўнічыя забілі дзіка. Ветслужба выявіла, што дзік быў хворы на афрыканскую чуму. З гэтай нагоды нам і загадана – правесці убой свінога пагалоўя. Аднак, ніякіх папераў на рукі мы не атрымалі. Толькі вусны загад чыноўнікаў».

Назаўтра мы паехалі... Завіталі па дарозе да спадарыні Аксаны яшчэ да аднаго знаёмага ў Хралах В. Жаваранка. Пазванілі ў дзверы. Але ніхто не адказаў і не выйшаў. У двары ўсё яшчэ стаяць вялікія чаны, каструлі, газавы балон... Сабака пасля пагалоўшчыны – не звяртае на нас ўвагі, не брэша, толькі спіць. Відаць, і гаспадары спяць, хоць ўжо поўдзень, усё ж завалілі трох сваіх кабаноў, а гэта – вялікая праца па разробліванні тушаў, якая скончылася далёка за поўнач.

Калі забівалі парасят – іх мама плакала

– В'етнамскія свінні, асабліва свінаматкі – вельмі адказныя мамы,– кажа Аксана Лашкевіч. – Быў напад трох паляўнічых сабак на малых парасят – іх было 15 – і дзве в'етнамскія свінаматкі сталі наперадзе сваіх парасят, не падпускалі сабак, былі параненыя, стаялі ў крыві.. Сабакі былі вымушаныя зыйсці.

Учора мы мусілі лавіць 3-месячных парасят на ўбой, а іх мама перашкаджала нам гэта рабіць. Яна знаходзілася ў стрэсавым стане, з яе вачэй цяклі слёзы. Уся морда была мокрая ад слёзаў. У «в'етнамак» яшчэ больш, чым у чалавека, развітыя слёзныя залозы.

Я не супраць барацьбы з чумой

– Я не супраць дзеянняў ўладаў у барацьбе за эканамічную бяспеку нашай краіны,– працягвае Аксана Лашкевіч,– я супраць самаўпраўства чыноўнікаў на месцах!

І, сапраўды, як тут не пагадзіцца са спадарыняй Аксанай. Забілі, напрыклад, паляўнічыя дзіка, а ў яго – АЧС (афрыканская чума свіней). Дайце людзям – «паперу» на рукі і пад роспіс. Паведамце ў ёй прычыну пагалоўнага ўбою свіней. Так, маўляў і так: «У ваколіцах вашага населенага пункту, пры адстрэле дзікоў выяўленая АЧС. Тэрмінова правесці ўбой свінога пагалоўя. Подпісы: галоўны ветурач, ветурачы, старшыня сельсавета.., пячатка і гд».

Няма «паперы»? Вось таму шмат хто з сялянаў і лічыць гэта самаўпраўствам. Можа чыноўнікі проста перастрахоўваюцца? А чумы ў нашым краі яшчэ няма?

PS.: Пры заканчэнні вёрсткі гэтага нумару стала вядома – дыягназ на АЧС не спраўдзіўся. Хралы – у шоку!

“Вольнае Глыбокае” №35(699) 29 жніўня 2013 года.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.