Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Актуальная правакацыя святой Тэрэзы (+выбраныя цытаты з “Гісторыі адной душы”)

Актуальная правакацыя святой Тэрэзы (+выбраныя цытаты з “Гісторыі адной душы”)

Каталіцкія парафіі нашага рэгіёна прымаюць гэтымі днямі рэліквіі святой Тэрэзы з Лізьё, вядомай таксама як Тэрэза ад Дзіцятка Езус ці Тэрэза Малая. Падзея гэтая заклікае прыглядзецца да спадчыны святой Тэрэзы, якую яна пакінула хрысціянскаму свету.

Тэрэза нарадзілася ў 1873 годзе ў горадзе Алансон на поўначы Францыі ў сям’і веруючых католікаў. Маючы васемнаццаць год, у 1888 годзе ўступіла ў кляштар ордэну кармелітак у горадзе Лізьё. Адыйшла да Госпада 30 верасня 1897 года, пражыўшы на зямлі дваццаць чатыры гады.

Па сабе Тэрэза пакінула тры аўтабіяграфічныя рукапісы, выдадзеныя па яе смерці пад назвай “Гісторыя адной душы”. Хутка яны сталі класікай каталіцкай літаратуры.

Святая Тэрэза была кананізаваная ў 1925 годзе, а ў 1997-м Папа Ян Павел ІІ абвесціў яе настаўнікам Касцёла. То правакацыя. Касцёл прапануе вучыцца веры ад 24-гадовай дзяўчыны, якая не мела нават тэалагічнай адукацыі. То правакацыя супраць нашых міфаў і стэрэатыпаў, бо гэтая маладая кармелітка здольная багата чаму навучыць нас, дасведчаных і адукаваных.

Свой досвед Тэрэза называе “малым шляхам да святасці”. Гэта шлях асобы, якая разумее сваю слабасць перад і Богам, і перад людзьмі – і непахісна верыць, што Бог яе любіць. Гэта шлях маладой манахіні, якая вызнае Хрыста за свайго Абранніка. Гэта шлях чалавека, адзінае імкненне якога – любіць Бога і быць з Богам.

Сведчанне святой Тэрэзы вельмі актуальнае для чалавека нашага часу. (Ці ж Бог рабіў калі што не ў час?) Сённяшні чалавек мае схільнасць атаясамліваць сябе з тым, што ён робіць і з тым, што ён мае. “Рабіць” і “мець” пераважвае над “быць” – быць з Богам, быць з сям’ёй, быць з братамі і сёстрамі ў Хрысце.

Досвед святой Тэрэзы вяртае, ставіць на месца каштоўнасць быцця з Богам, схаванага ў ціхіх пачуццях і намерах сэрца, любові, якая праяўляецца ў малітве, ахвярах і пакутах.

* * *

Вось трохі цытатаў з “Гісторыі адной душы” святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Спадзяюся, што яны крыху прыадчыняць для чытачоў “Вестак” спадчыну святой Тэрэзы і будуць заклікам да бліжэйшага знаёмства з яе спадчынай – а праз гэта да таго, каб бліжэй пазнаць Бога.

Актуальная правакацыя святой Тэрэзы (+выбраныя цытаты з “Гісторыі адной душы”)

Я не анёл… а бедная малая кармэлітка, вельмі недасканалая, якая, аднак, нягледзячы на сваю ўбогасць, прагне працаваць дзеля Божай хвалы.

Я вясновая кветка, сарваная Садоўнікам для ўласнага задавальнення…

Я заўсёды заставалася малой, а маім адзіным заняткам было збіраць кветкі – кветкі любові і ахвяры – і ахвяраваць іх Пану Богу, каб зрабіць Яму гэтым прыемнае.

Так соладка называць Пана Бога нашым Айцом!..

Соладка адчуваць сябе слабай і малой.

Езус пажадаў паказаць мне адну дарогу, якая вядзе да Божага Ачага. Гэтай дарогай з’яўляецца давер малога дзіцяці, якое бесклапотна засынае ў абдымках свайго Айца.

Трэба з дзіцячых гадоў зразумець, чаго Бог прагне ад душы, і супрацоўнічаць з Яго ласкай; ніколі яе не падганяць і не запавольваць.

Часам, калі чытаю пэўныя духоўныя трактаты, у якіх дасканаласць апісана ў святле тысяч пут, акружана мноствам ілюзій, мой бедны розум хутка стамляецца. Таму я закрываю вучоную кнігу, якая муціць у маёй галаве і сушыць сэрца, і бяру Святое Пісанне.

Ці ж Езус не быў маім адзіным сябрам? Толькі з Ім я ўмела размаўляць. Размовы з іншымі, нават пабожныя, былі мучэннем для маёй душы. Я адчувала, што лепш гаварыць з Богам, чым размаўляць пра Бога, таму што да духоўных размоў прымешваецца вельмі шмат любові да сябе.
Пан Бог, Які пранікае ў глыбіні сэрцаў, ведае, што я ні за што на свеце не хацела б Яму не падабацца; я адносілася да Яго як дзіця, якое верыць, што яму дазволена ўсё, і якое скарбы Айца лічыць сваімі.

Я пачала Крыжовы Шлях [набажэнства, зместам якога з’яўляецца малітоўнае разважанне над пакутамі Хрыста – Рэд.], і раптам мяне ахапіў такі моцны парыў любові да Пана Бога, што я не змагу растлумачыць гэтага інакш, як толькі кажучы што гэта было так, быццам нехта ўсю мяне пагрузіў у агонь. О, што за агонь і адначасова што за слодыч! Я палала любоўю і адчувала, што яшчэ хвіліна, секунда – і я не вынесу гэтага жару і пару. Тады я зразумела тое, што кажуць святыя пра тыя станы, якія яны часта перажывалі. Што датычыць мяне, я адчула гэта толькі адзін раз і толькі на хвіліну, потым я зноў вярнулася да маёй прывычнай сухасці.

Я гляджу на Найсвяцейшае Сэрца не так, як усе. Я думаю, што Сэрца майго Абранніка належыць толькі мне, а маё – толькі Яму. Тады, у гэтай дзівоснай адзіноце сэрца пры Сэрцы, я гавару з Ім, чакаючы дня, калі змагу сузіраць Яго тварам да твару.

Мой шлях – гэта цалкам шлях даверу і любові. Я не разумею тых душ, якія баяцца такога чулага Сябра…

Тым, што абражае Езуса, што раніць Яго сэрца, з’яўляецца недахоп даверу.

У адну хвіліну я зразумела, чым з’яўляецца жыццё. Да гэтага часу яно не здавалася мне такім сумным, але калі мне адкрылася ўся яго рэчаіснасць, я заўважыла, што гэта безупынныя пакуты і разлукі. Я плакала горкімі слязьмі, бо яшчэ не ведала радасці, якая выплывае з ахвяр.

Кожны раз, калі я прыступала да споведзі, гэта было для мяне сапраўдным святам.

Кожную раніцу я прымаю рашэнне практыкавацца ў пакоры, а вечарам пераконваюся, што раблю яшчэ вельмі шмат памылак з прычыны пыхі; пры гэтым мяне ахоплівае спакуса апусціць рукі, але я ведаю, што ўпасці духам – гэта заўсёды пыха; таму хачу, мой Божа, на Табе самім абапіраць маю надзею…

Калі, не хочучы таго, я прыношу камусьці непрыемнасць, то прашу Бога, каб Ён яе выправіў, і больш ужо не турбуюся.

Можна падумаць, быццам я таму маю такую вялікую надзею на Бога, што не саграшыла… Нават калі б я здзейсніла ўсе магчымыя злачынствы, я ўсё роўна мела б тую самую надзею; адчуваю; адчуваю, што ўсё гэта мноства грахоў было б як кропля вады, якая трапіла ў вогнішча.

Пад вечар гэтага жыцця я з’яўляюся перад Табой, Пане, з пустымі рукамі, бо не прашу Цябе, каб Ты разлічваў на мае ўчынкі.

Калі я буду ўжо ў небе, колькі ж міласцей выпрашу для вас! Буду так надакучваць Пану Богу, што, калі б Ён нават хацеў мне адмовіць, мая надакучлівасць прывядзе да таго, што Ён выканае мае жаданні.

Усё мінае на гэтым свеце, нават малая Тэрэза… але яна вернецца!..

Не, як не лічу сябе вялікай святой! Думаю, што я вельмі малая святая, але думаю, што Пану Богу спадабалася змясціць ува мне рэчы, якія і мне робяць дабро, і іншым.

Цытаты паводле: Жыць любоўю. Думкі Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Гродзенская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, 2013.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Глубокого

Грозы, град и сильные ливни. Синоптики объявили в Беларуси на 20 июня оранжевый уровень опасности

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.proza.ru Во вторник, 20 июня, в связи с прохождением активных атмосферных фронтов 67

Новичкам везет. На фестиваль «Золотой шансон» в Молодечно идут Александр Романовский и Наталья Тумарова

Хотите узнать больше? Исполнительница шансона Ирина Круг. Фото с сайта riavrn.ru Фестиваль «Золотой шансон» пройдет в Молодечно уже в эти выходные. 24 и 25 июня в Летнем 63

Фоторепортаж: Традиционный праздник "Виват, выпускники!" в Глубоком

Хотите узнать больше? Районный праздник "Виват, выпускники!" прошел 9 июня на Центральной площади города. Фото с сайта vg-gazeta.by Районный праздник "Виват, выпускники!" 79

«Не идите в профессию назло родителям или за компанию!» Психолог Татьяна Жданова о типичных ошибках выпускников

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Отзвенели последние звонки, прошли выпускные вечера, и в Беларуси настала 44

Цирк-шапито «SIRIUS» едет в Островец. Край.бай разыграет два билета

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» едет в Островец. Фото с сайта koncert.dream-land.by Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Островце 16 и 17 84

Дождались! Бонстики вернулись и едут в Молодечно

Хотите узнать больше? Дождались! Бонстики вернулись и едут в Молодечно Бонстики вернулись. 15 мая в торговой сети «Евроопт» стартовала акция, которая буквально свела с 101

Край.бай разыграет два билета в цирк-шапито «SIRIUS» в Сморгони

Хотите узнать больше? Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в Сморгони 8, 10 и 11 июня Цирк-шапито «SIRIUS» с программой «Другой цирк!» выступит в 72

«Гигантский шопинг» в торговом центре «Спутник» в Молодечно. Скидки до 70%!

Хотите узнать больше? 26-27 мая торговый центр «Спутник» по улице Великий Гостинец, 67 приглашает жителей и гостей Молодечно на распродажу «Гигантские скидки». Только два 71