Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Як зрабіць Браслаў больш прывабным для турыстаў?

Як зрабіць Браслаў больш прывабным для турыстаў?

Браслаўшчына – унікальны край, як і яе жыхары. Толькі тут можна чакаць аўтобус, назіраючы за велічнымі хвалямі Дрывят, жыць у вёсцы Яя і ехаць па вуліцы Рыбгаснай. Прыгажосць нашых ландшафтаў, колькасць і чысціня азёр даўно асацыіруюцца з добрым адпачынкам.

Піша Вячаслаў Каладынскі.

Мы жывём, не пабаюся гэтага слова, у турыстычнай сталіцы краіны. Мяркуйце самі: базы адпачынку і больш за 170 аграэкасядзіб амаль круглы год гатовыя прымаць гасцей. Па некаторых крыніцах, свае канікулы і водпускі на Браслаўшчыне праводзяць каля 30 тысяч чалавек у год, што параўнальна з агульнай колькасцю насельніцтва раёна.

Нас ведаюць далёка за межамі Беларусі. Аднак на такі стан спраў варта паглядзець і з другога боку. Уявіце на хвіліну, што Браслаўскі раён пазбаўлены сваёй галоўнай асаблівасці – азёр. Сказаць,што без іх наш край страціць сваю прывабнасць – значыць, нічога не сказаць.

Вось і атрымліваецца, што імідж зоны адпачынку наш раён атрымаў выключна за кошт эксплуатацыі прыродных бонусаў. А што зрабілі мы, каб прыцягнуць турыста?

Праблема ёсць, і пра яе гавораць даўно і на розных узроўнях. Прычым ідэі наконт стварэння турыстычна-забаўляльнай інфраструктуры досыць трывіяльныя. Так, інвестарам у розныя часы прапанавалася будаваць боулінг-клуб, парк атракцыёнаў, санаторыі і базы адпачынку. Ішлі размовы пра стварэнне музея прыроды і шмат чаго яшчэ.

Хочацца спадзявацца, што ў будучыні ўсё гэта з’явіцца на Браслаўшчыне і значна павысіць яе турыстычны рэйтынг. Аднак скарыстацца паслугамі аналагічных устаноў большасць нашых гасцей могуць і ў сябе дома.

Між тым Браслаў – горад амаль з тысячагадовай гісторыяй, паселішча, якое мае ці па меншай меры мела свае аўтэнтычныя рысы, што выгадна адрознівае яго ад многіх аналагічных райцэнтраў.

У сувязі з гэтым актуальным становіцца пытанне: ці не варта нам падкрэсліць свой заходнебеларускі менталітэт і лад жыцця, які сфарміраваўся пад уздзеяннем многіх культур і мясцовых прыродных умоў; зрабіць Браслаўшчыну сапраўды непаўторнай і цікавай не толькі ў прыродным плане, а каб людзі імкнуліся трапіць да нас і пабачыць нешта ўнікальнае, чаго нідзе больш няма.

Музей прыроды? Добра і цікава, але такія можна стварыць амаль паўсюдна, што мы і назіраем. А чаму б не арганізаваць, скажам, музей рыбалавецкай справы, якая заўсёды была прыярытэтным заняткам мясцовых жыхароў? Тым больш, што многія “экспанаты” з былога рыбнага завода ўсё адно незапатрабаваныя.

Скульптура дзяўчыны ля аўтастанцыі – прыгожа, але не адлюстроўвае сутнасці нашага азёрнага краю. Няхай бы гасцей горада сустракала русалка ці рыбак з вудай, прычым “бронзавы”. Можна не сумнявацца: такі сімвал вельмі хутка заваяваў бы сімпатыі як турыстаў, так і мясцовых жыхароў. Першыя будуць лічыць вандроўку на Браслаўшчыну няпоўнай без фота з ім, а другія хутка натруць яму нос да ззяння ў пагоні за добрай прыкметай.

Многія старыя вуліцы Браслава выбрукаваны сапраўдным каменем. Жыхары Прагі ці Вены ганарыліся б такім пакрыццём, а мы хаваем яго пад самі ведаеце які асфальт. Кавалак такой дарогі застаўся ўздоўж пагоркаў ад аўтадрома ў бок Леснічоўкі, але ён завалены смеццем. Між тым з яго можна зрабіць ціхую і ўтульную пешаходную вуліцу з усімі атрыбутамі накшталт лавачак, ліхтарыкаў, сувенірных крамаў і гэтак далей.

Вядома, гэта запатрабуе пэўных фінансавых укладанняў, але, здаецца, будзе куды танней, чым будаўніцтва, скажам, аквапарка. Ды і інвестараў чакаць не трэба – мэтанакіраваны суботнік для неабыякавых браслаўчан зрушыць справу з месца.

Недарагіх у ажыццяўленні ідэй для аздаблення Браслава на самай справе досыць многа, трэба толькі пашукаць. Незвычайныя малыя архітэктурныя формы (не бетонныя яблыкі і грушы), паўсюднае азеляненне, таблічкі з назвамі вуліц на беларускай мове і ў сярэднявечным стылі, пешаходныя пераходы, стылізаваныя пад клавішы раяля і іншыя прыгожыя дробязі зробяць наш край яшчэ больш прыгожым і сапраўды непаўторным.

Тады і турыст пяройдзе з маршрута “гатэль – пляж – гара Маяк – магазін – гатэль” на прыемныя прагулкі па вячэрнім Браславе, набудзе яшчэ адзін сувенір, яшчэ адно марожанае ці яшчэ што. Адным словам, і сам лепей адпачне, і мясцовым жыхарам прынясе карысць.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Браслава

Где можно тепло и уютно отдохнуть в ноябре?

Хотите узнать больше? 5 способов домашнего отдыха от сети мебельных магазинов «Аксамiт» Наступил ноябрь. А вместе с ним пришла пора ароматного чая, горячего шоколада и 57

Понедельник станет воскресеньем. БелЖД изменяет график движения поездов 4 и 6 ноября

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива kraj.by В связи с переносом рабочих дней поезда экономкласса в субботу, 4 ноября, 47

В конкурсе kraj.by победило селфи с Татьяной Путырской: «На выигранные 50 рублей купим ролл-шторы в детскую» (фото)

Хотите узнать больше? Семья Татьяны Путырской из Молодечно получила сертификат на 50 рублей от магазина «Линолеум». Фото Катерины Сушко, kraj.by 20 октября портал kraj.by 87

Участвуйте в розыгрыше двух билетов в цирк-шапито "Арлекин"

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Цирк-шапито "Арлекин" выступит с большой международной программой в 157

Без денег, работы и в СОП. Семья переехала из города в деревню в Браславском районе – и "скатилась за грань нищеты"

Хотите узнать больше? Агрогородок Друя. Фото: Игорь Матвеев 29-летняя жительница агрогородка Друя Браславского района Ольга Орел рассказала о ситуации в ее семье. Ольга с 134

Деревья на козырьках домов и заброшенные сараи. Прокуратура потребовала благоустроить Браслав

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта prokuratura.gov.by Прокуратура Браславского района проверила внешний вид зданий и 104

Безвизовую зону для иностранных туристов могут создать в Браславском районе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта wikimedia.org Иностранных туристов на Браславщине могло бы быть больше, считает 107

Республиканский рыболовный турнир пройдет в выходные на Вилейском водохранилище. Еще можно успеть зарегистрироваться

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Большой рыболовный праздник «Рыболов практик – 2017» пройдет 30 сентября – 104