Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ціхае пахаванне малога памежнага руху

Навошта неда-шэнген, які абмяжоўвае права паездак 30-кіламетровай зонай, калі, заплаціўшы замест 20 еўра 60, вы атрымліваеце права падарожнічаць па ўсяму ЕС? Піша Анджэй Пачобут.

Надзеям жыхароў памежных рэгіёнаў Беларусі на тое, што пасля ўвядзення малога памежнага руху (МПР) ім стане прасцей выязджаць за мяжу, не наканавана збыцца. Як паказвае прыклад рэалізацыі першага такога пагаднення, уладам удалося паспяхова пахаваць гэтую ідэю.

З 1 снежня 2011 года паміж Латвіяй і Беларуссю пачало дзейнічаць пагадненне ад Малым памежным руху, з 1 лютага Консульства Латвіі пачало выдаваць дазволы на МПР. Паводле стану на 28 красавіка такіх дазволаў выдадзена ўсяго… 124! Яшчэ 700 заяваў знаходзяцца на разглядзе, але гэта кропля ў моры. Латвійскія дыпламаты прызнаюць, што пакуль што людзі, якія жывуць на тэрыторыі, уключанай у МПР жадаюць афармляць візы, а не дазволы на МПР…

Чаму? Адказ хаваецца ў працэдуры афармлення дазволаў.

У праекце ўсё выглядала цудоўна – ёсць прымежны 30-кіламетровы пояс, жыхары якога пастаянна жывуць на гэтай тэрыторыі і таму атрымліваюць права бесперашкодна наведваць такі ж 30-кіламетровы пояс суседняй дзяржавы. Сабраў дакументы, якія пацвярджаюць тваё пражыванне ва ўсталяванай пагадненнем тэрыторыі, наперад у консульства афармляць дазволы і паехаў!

Аднак, паводле пагаднення аб Малым памежным руху паміж Латвіяй і Беларуссю ўсталяваныя пералічаныя мэты паездкі:

а) арганізацыя або ўдзел на рэгулярнай аснове у культурных, адукацыйных, навуковых і спартовых мерапрыемствах, якія праводзяцца органамі ўлады і ўстановамі дзяржаў Бакоў;
b) валоданне нерухомасцю;
c) наведанне сваякоў;
d) цяжкая хвароба ці смерць сваякоў;
е) наведанне месцаў пахавання сваякоў;
f) атрыманне медычнай дапамогі;
g) удзел у мерапрыемствах, якія звязаныя з мясцовымі традыцыямі і правядзеннем рэлігійных абрадаў;
h) ажыццяўленне рэгулярных кантактаў у сферы гаспадарчай дзейнасці без права вядзення працоўнай дзейнасці.

І грамадзянін РБ, які хоча атрымаць дазвол на МПР, павінен прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць мэту паездкі… ў мясцовы сельсавет, які складае спісы тых, хто жадае атрымаць дазвол, а потым перадае іх у латвійскае консульства ў Віцебску.

Аднак, калі ў грамадзянаў ёсць сваякі, яны валодаюць нерухомасцю і далей па спісе – то яны аддаюць перавагу не звязвацца з сельсаветамі, а адразу зрабіць Шэнген.

І наўрад ці гэтую тэндэнцыю што-небудзь пераломіць.

Навошта неда-шэнген, які абмяжоўвае права паездак 30-кіламетровай зонай, калі, заплаціўшы замест 20 еўра 60, вы атрымліваеце права падарожнічаць па ўсяму ЕС? Бо фармальнасцяў пры афармленні МПР не меней, нават болей – трэба, напрыклад, дакументы, атрыманыя з Латвіі, перакласці на расейскую і нават натарыяльна заверыць.

У сельсаветах жа латыскай не ведаюць, а мэты паездкі праверыць павінны…

Адным словам, хітрыя намаганні ўлады, нягледзячы на ўвесь гэты хвалёны Малы Памежны Рух, удалося ўтрымаць мяжу на замку.

Беларусь, як вядома, гатовая адкрываць свае межы для нелегальных эмігрантаў, а вось для сваіх грамадзянаў ні ў якім разе. На заходнім фронце у нас, як вядома, без перамен.

Анджэй Пачобут, “Беларускі Партызан”. Пераклад К. Ш.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Браслава

Витебские таможенники изъяли контрабандные картины на 73 тысячи рублей

Хотите узнать больше? 54 незадекларированных предмета - картины, инсталляции из картона и фанеры, а также художественные металлические светильники - спрятали среди другого 184

Нацпарк "Браславские озера" во второй раз продает свой теплоход. Цену снизили наполовину

Хотите узнать больше? Теплоход "Браславские озера" пытались продать еще в 2017 году, выставив на аукцион с начальной ценой в 69 тысяч рублей. Желающих обзавестись 131

В Браславе строят "Колизей" весом 15 тонн. Простоит он всего лишь два дня

Хотите узнать больше? Монтировать "Колизей" начали в середине июня, работы планируют закончить к началу фестиваля Viva Braslav Open Air. 14

Под Браславом загорелся торфобрикетный завод. Работники не растерялись

Хотите узнать больше? От высоких температур оплавилось оборудование, но работники смогли самостоятельно справиться с огнем. 249

МВД: глава Браславского райисполкома получил взятками 28 тысяч евро, его заместитель - 6 тысяч

Хотите узнать больше? Оперативники располагают данными, что задержанный в течение последних двух лет незаконно истребовал и получил часть выплаченных премий работникам 127

Фестиваль рок-музыки проведут 30 июня-2 июля на пляже в Браславе

Хотите узнать больше? Три летних дня на пляже города будет длится второй open-air фестиваль «Магутны фэст – 2018». Специальный гость – итальянская рок-группа Anthropos. На 188

Расплодившиеся бакланы грозят уничтожить всю рыбу на Браславских озерах

Хотите узнать больше? «Их прилетает тысяча, не меньше. Во-о-от такие крылья! Шум, будто сверхзвуковой самолет взлетает…», – отмечает житель аг. Дрисвяты Браславского 142