Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ірына Жарнасек: Ксяндзу Пятрайцісу было балюча за нашу Бацькаўшчыну

Каталіцкая пісьменніца Ірына Жарнасек добра ведала ксяндза Уладзіслава Пятрайціса. Разам з ім выдавала рэлігійную газету “Голас душы”.

Пра смерць святара спадарыня Ірына даведалася ад карэспандэнта “Вестак” і ў гутарцы не магла стрымаць слёзаў.

“Калісьці я прачытала артыкул у часопісе “Бярозка” артыкул пра Мёры. Пісалі, што ксёндз моліцца-па-беларуску. Тады гэта была навіна. Я хацела да яго паехаць, збіралася.

Але ксёндз Уладзіслаў прыехаў сам у Полацк. Было асвячэнне крыжа, які ўсталявалі на месцы расстрэлу ахвяраў сталінізму ў Бельчыцах. 90-я гады, гэта было ўсё свабодна, ішлі вялікай калонай: праваслаўныя, грэка-католікі, рыма-католікі. У Полацку яшчэ не было каталіцкага святара, і запрасілі ксяндза Уладзіслава. Ён маліўся простымі словамі, простымі малітвамі. Я ўпершыню чула малітву па-беларуску. Тэксты ўжо ведала, бо былі пераклады Чарняўскага, а чула ўпершыню.

Пасля я падышла да яго, мы пазнаёміліся. Я тады працавала ў гарадской газеце Наваполацка. Ксёндз Уладзіслаў жартам сказаў: можа варта рабіць газету. Мы выдалі з ім, па-мойму, шэсць нумароў, газета называлася “Голас душы”. У кожны нумар ён пісаў свой артыкул, падпісваўся як рэдактар, асноўную працу рабіла я. Гэта быў мой першы крок у каталіцкай прэсе. Ён зрабіў магчымым гэты крок.

Спачатку ксёндз Уладзіслаў мог маліцца па-беларуску па паперы, але не размаўляў па-беларуску. Размаўляў па-руску. Калі мы рабілі газету, на першай ці на другой сустрэчы я жартам кажу: калі не вывучыце беларускую мову, я не буду з Вамі супрацоўнічаць. Ён усё казаў: у мяне няма практыкі, няма каму навучыць – так апраўдваўся. Але вельмі хутка вывучыў беларускую мову, валодаў ёй цудоўна. Потым, калі мы перасталі супрацоўнічаць, сустракаліся зрэдку, ён мне заўсёды, амаль пры кожнай сустрэчы казаў: я Вам удзячны за тое, што вывучыў беларускую мову.

Чалавек ён быў добры, толькі надарваны, паранены. Ксёндз Уладзіслаў расказваў мне, чаму ён апынуўся ў Беларусі. У Каўнасе хлопец (не магу ўспомніць прозвішча) зрабіў самаспаленне, пратэстуючы супраць савецкай улады [Ромас Каланта, спаліў сябе 14.05.1972 з воклічам “Свабоду Літве!”– Рэд.]. Ксёндз Уладзіслаў напісаў верш на ягоную смерць – і пачаліся ў яго непрыемнасці, ён вымушаны быў з Літвы з’ехаць. Я адчувала гэтую надломленасць.

Памятаю, ксёндз Уладзіслаў расказваў пра помнік ненароджанаму дзіцяці ў Мёрах. З радасцю расказваў, як адзін раз ён ішоў у касцёл і ўбачыў каля гэтага помніка кветкі. Людзі, вядома, баяцца прызнацца ў такіх грахах, выказаць свой боль. Хтосьці паклаў кветкі на сімвалічную магілу свайго дзіцяці.

Памятаю, як я падаравала ксяндзу Уладзіславу бел-чырвона-белы сцяг. Пашыла сама рукамі, тады не было дзе набыць. Ксёндз Уладзіслаў павесіў сцяг ў алтары, нейкі час ён там вісеў, потым, праўда, прыбраў. Яму было балюча за нашую Бацькаўшчыну, перажываў за тое, за што мы перажываем. Казаў: які прыгожы сцяг у нас, колеры Хрыста!

…Сёння раніцай успамінала ксяндза Уладзіслава. Быў такі выпадак. Неяк у мяне быў сумны настрой, не памятаю з якой прычыны. А ён мне кажа: “Я Вам хачу сказаць добрую вестку. Бог Вас любіць!”

Запісаў К.Ш.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Браслава

Привет для Президента. Первоклассница из Браславского района приняла Леонида Анфимова за Лукашенко

Хотите узнать больше? Председатель Комитета государственного контроля Леонид Анфимов. Фото с сайта www.belta.by Председатель Комитета государственного контроля Леонид 33

После нашей школы почти все поступали в вузы, после чужой – никто. Как живут ученики закрытой на Браславщине школы

Хотите узнать больше? Ученики из района едут в школу в Браславе. Фото с сайта euroradio.fm В д. Урбаны Браславского района закрылась школа. Теперь учеников возят в 88

Не выиграли ни одной олимпиады. Витебский губернатор предлагает вернуть Поставской и Браславской гимназиям статус школы

Хотите узнать больше? Председатель Витебского облисполкома Николай Шерстнев. Фото с сайта belta.by Председатель Витебского облисполкома Николай Шерстнев недоволен уровнем 74

Выбираем окна на все случаи жизни

Хотите узнать больше? Кому-то хочется проводить больше времени дома с семьей, а другим для полноты жизни не хватает задушевных встреч в веселой компании друзей. У каждого 82

Фонари на солнечных батареях и светодиодах поставили в Браславе (фото)

Хотите узнать больше? Фонари на солнечных батареях и светодиодах поставили в Браславе. Фото с сайта belta.by Фонари на солнечных батареях и светодиодах появились на улицах 110

Круиз на пароме Таллин-Стокгольм-Рига-Вильнюс с выездом из Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Автобусный парк №4 в Молодечно организует тур по маршруту 87

На озере Дривяты в Браславском районе можно будет кататься на гидроциклах и катерах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Раньше на озере, как и на других водных объектах нацпарка, действовал 149

Фирменный магазин «Serge» в Молодечно сменил прописку. Всем покупателям 21-23 июля – скидки 30%

Хотите узнать больше? Фирменный магазин «Serge» в Молодечно сменил прописку. Теперь он находится по адресу: ул. В. Гостинец, 143Б (ТЦ «Модуль», 2-й этаж) Полюбившийся 104