Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Друі адбыліся афіцыйныя святкаванні 625-годдзя паселішча

У Друі адбыліся афіцыйныя святкаванні 625-годдзя паселішча

Друя. Фота Radzima.org

У Друі адбыліся афіцыйныя святкаванні 625-годдзя паселішча. Самыя раннія звесткі пра Друю - з 1386 года - занатаваў Мацей Стрыйкоўскі ў сваёй "Хроніцы", напісанай у 16 стагоддзі.

У Вялікім княстве Літоўскім Друя была магдэбургскім горадам, важным эканамічным, рэлігійным і культурным цэнтрам. У Друі дзейнічаў кляштар францысканаў, заснаваны Сапегамі, былі праваслаўныя і грэка-каталіцкія святыні, вялікая габрэйская супольнасць. Гараджане актыўна ўдзельнічалі ў гандлі з Рыгай. "Друйскі лён" быў вядомы ў многіх краінах Еўропы.

З часоў царскай Расіі пачалася дэградацыя Друі. Савецкая ўлада "панізіла" Друю да статуса пасёлка гарадскога тыпу, а пры Лукашэнку Друя набыла статус сельскага паселішча.

Як піша раённая газета "Браслаўская звязда", урачыстасці пачаліся ў будынку сельвыканкама, дзе ганаровых гасцей, якія прыехалі на свята, віталі намеснік старшыні райвыканкама Іна Лысенка і в.а. старшыні сельвыканкама Ларыса Корсак. Сярод за-прошаных былі прадстаўнікі Полацкага пагранатрада, былыя кіраўнікі мясцовай улады, знакамітыя выхадцы з Друі. Завітаў на свята і друянін доктар тэхнічных навук Эдуард Краўчонак, які да нядаўняга часу працаваў у цэнтральным НДІ спецмашбудавання. Дарэчы, яго дзед у свой час быў мэрам Друі. Як сказаў пры размове Э. Краўчонак, на малую радзіму ён прыязджае двойчы ў год, тут ён зараджаецца бадзёрасцю.

 

У Друі адбыліся афіцыйныя святкаванні 625-годдзя паселішча


Афіцыйныя святкаванні 625-годдзя Друі. Фота Аляксандра Азевіча, "Браслаўская звязда"

 

Для гасцей былі наладжаны экскурсіі ў бальніцу сястрынскага догляду і сярэднюю школу.

Тым часам жыхары пасёлка сабраліся на цэнтральнай плошчы, дзе нядаўна набыў сваю прапіску знакаміты Барысаў камень.

Пад гукі духавога аркестра адбылася невялікая ўрачыстасць па адкрыцці гэтага помніка даўніны, кіраўнікі раёна і прадстаўнікі грамадскасці ўсклалі да каменя кветкі.

Ля Дома культуры можна было згуляць у бяспройгрышную сельскагаспадарчую латарэю, пачаставацца прысмакамі ў павільёнах райпа, для дзяцей працавала гульнявая пляцоўка.

Пазней усіх прысутных запрасілі ў глядзельную залу ДК, дзе і адбылося асноўнае дзейства. Вядучыя расказвалі пра багатую гісторыю пасёлка, яго знакамітых людзей, гераічныя і трагічныя старонкі жыцця.

Усіх прысутных са святам павіншавалі старшыня райвыканкама Пётр Гішкелюк і дырэктар мясцовай гаспадаркі Аляксандр Бялюн.

Шмат цёплых слоў у адрас землякоў прагучала і з вуснаў вядучых.

Чытай таксама: 625 год гісторыі Друі



Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Браслава

Фотофакт: Сазана в человеческий рост выловили в Браславском районе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта kolochniy.ru Около 120 спортсменов и рыболовов-подводников, 250 членов их семей 25

Вау! Сами Бонстики приехали со своим шоу в Сморгонь

Хотите узнать больше? Вау! Сами Бонстики приехали со своим шоу в Сморгонь В Беларуси вряд ли остался хоть один человек, который не знает о Бонстиках. Волна 49

Директор молодечненской автошколы «НьюДрайвер» Анатолий Радковский: «Мы учим будущих водителей выживать на дорогах»

Хотите узнать больше? Директор молодечненской автошколы «НьюДрайвер» Анатолий Радковский В современных потоках машин водителю важно научиться выживать на дорогах – уверен 78

Детская парусная школа откроется в Браславе на фестивале «Браславские зарницы»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Парусная школа «Ветер дружбы» откроется в Браславе. Это событие особо 112

Более 80% школ Беларуси в новом учебном году будут начинать занятия с 9 утра

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Большинство школ Беларуси в новом учебном году будут начинать занятия с 9 79

Факультативы, классные часы, разминка. Чем в белорусских школах займут детей до начала уроков в 9 утра

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Как с максимальной пользой провести время до начала школьных уроков, решат 80

Выставочный зал Вилейского краеведческого музея 18 мая отметил свое 20-летие (фото)

Хотите узнать больше? Выставочному залу имени Силивановича - 20 лет. Фото Юлии Лахвич, Край.бай На вечере в честь юбилейной даты собрались бывшие директора музея, 52

Первое в стране поле для игры в футгольф появится в Браславском районе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.experienceboxspain.com В деревне Красногорка Браславского района вскоре появится 71