Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Вобласці, ваяводствы ці паветы? Погляд з Глыбокага

Вобласці, ваяводствы ці паветы? Погляд з Глыбокага

Упэўнены, што, прачытаўшы загаловак “Паветы ці ваяводствы?”, шмат хто скажа: гэтая тэма яго не цікавіць. Ой, не спяшайцеся! Гэтая тэма датычыць кожнага з нас. Ад гэтага залежыць, ці застанецца Глыбокае захудалым райцэнтрам, з якога будзе з’язджаць моладзь, прадпрымальныя людзі, добрыя спецыялісты - і ён будзе занепадаць - альбо ён стане ў будучым сталіцай адной з адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак краіны.

Вось тут і спатрэбяцца шматлікія спецыялісты, якія для самарэалізацыі і кар’еры цяпер пакідаюць не толькі Глыбокае, але і Браслаў, Докшыцы, Паставы… Будзе развівацца бізнес, культура, адукацыя, а горад набудзе рэпрэзентатыўны “сталічны” выгляд.

На працягу не аднаго дзесяцігоддзя штораз узнікае пытанне аб эфектыўнасці адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі. З кожнымі новымі прэзідэнцкімі выбарамі кандыдаты ў прэзідэнты (напрыклад, Алесь Міхалевіч і Віталь Рымашэўскі) уключаюць ў сваю перадвыбарчую праграму пытанне новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу краіны.

Ёсць некалькі канцэпцый. Адны аналітыкі – за 12-15 ваяводстваў, іншыя за 24-26 паветаў. Што лепш, што эфектыўней: 12-15 ваяводстваў ці 24-26 паветаў? Ужо гэта паказвае, што спрэчка аб новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле краіны насамрэч актуальная.

Вытокі пытання

Спрэчка ўзнікла не сёння. Яна зыходзіць яшчэ з БССРаўскіх часоў. І пачаткам было заніраванне абласцей. Яскравы прыклад: у Віцебскай вобласці – 4 занальныя архівы: Віцебск, Орша, Полацк, Глыбокае. Такім чынам складаецца і эканамічны патэнцыял Віцебскай вобласці. Буйныя прамысловыя цэнтры: Віцебск, Орша, Полацк (+Наваполацк), Глыбокае.

У сваю чаргу да занальнага цэнтра, якім ёсць Глыбокае, падпадаюць у залежнасць 6 раёнаў паўночна-заходняй часткі Віцебскай вобласці. Тут нямала занальных прадпрыемстваў і ўстановаў. Да іх належаць і малочна-кансервавы камбінат, і камбікорвавы завод, і электрычныя сеткі. Глыбокае – вузел важных аўтамабільных дарог, чыгуначная станцыя. Як бачым, Глыбокае – гатовая рэгіянальная сталіца пры новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Беларусі.

Вялікі горад забірае рэсурсы

У вялікім горадзе заўсёды больш магчымасцяў атрымаць належную адукацыю і знайсці працу з высокім заробкам, рэалізаваць свой творчы і прафесійны патэнцыянал, зрабіць кар’еру. І што немалаважна – велізарныя магчымасці знайсці сабе па душы спадарожніка(-цу) жыцця. У вёсцы такой магчымасці няма, у райцэнтры яна – мізэрная.

Куды падацца? У вялікі горад! Вось і пусцеюць цэлыя рэгіёны. Выміраюць не толькі вёскі, але і райцэнтры. Для нагляднасці возьмем такі характэрны прыклад: Расонскі раён нашай вобласці. Насельніцтва раёна – 11 514 чалавек, у Расонах – 5,4 тысяч чалавек, плошча раёна – 1926,87 км2 (9-е месца ў вобласці).

Бяром Глыбоцкі раён і параўноўваем яго з Расонскім. Глыбоцкі раён: насельніцтва – 41 043 чалавек, Глыбокае – 18,2 тысяч чалавек, плошча раёна – 1760 квадратных кіламетраў (12-е месца ў вобласці). Глыбоцкі раён меншы па плошчы, а насельніцтва ў 3,5 разы больш! Чаму? Глыбокае – развіты прамысловы цэнтр. Тут лягчэй знайсці працу, арганізаваць бізнес. Пры гэтым Глыбокае і Расоны маюць аднолькавы статус, яны – райцэнтры.

Сістэма «вялікіх абласцей» стымулюе рост абласных цэнтраў і Мінска коштам рэгіёнаў, што павялічвае дысбаланс развіцця паміж гарадамі рознага ўзроўню. Адбываецца стрымліванне рэгіянальнага развіцця, што абмяжоўвае рынкавую базу для эканамічнага росту краіны ў цэлым. Нягнуткасць і неэфектыўнасць пры вырашэнні шэрагу мясцовых задач з-за занадта вялікай аддаленасці раёнаў ад абласной адміністрацыі. Паставы, напрыклад, за 268 км ад Віцебска і за 190 км ад Мінска.

А як там, у Еўропе?

Параўнаем Беларусь не з краінамі постсавецкай прасторы, а з краінамі Заходняй Еўропы.

Беларусь: плошча – 207 560 кмВІ (84-я ў свеце); насельніцтва – 9 млн 471,9 тыс.; сталіца – Мінск – 1 864 100 чалавек. Рэспубліка Беларусь падзяляецца на 6 абласцей, вобласці падзяляюцца на раёны і гарады абласнога падпарадкавання. Агульная колькасць раёнаў ва ўсіх абласцях складае 118, а гарадоў абласнога падпарадкавання — 12. Горад Мінск з’яўляцца самастойнай адмінстрацыйнай адзінкай, якая не ўваходзіць ні ў адну вобласць. Шчыльнасць насельніцтва ў краіне - 45,6 чел./кмВІ.

Венгрыя: плошча – 93 030 кмВІ (109-я ў свеце); насельніцтва – 10,4 млн. чалавек; сталіца – Будапешт – 2,1 млн. чалавек. Адмістрацыйны падзел – дзевятнаццаць абласцей (мед’е) і шэсць гарадоў, якія маюць статус вобласці (у тым ліку і сталіца Венгрыі — Будапешт). Шчыльнасць насельніцтва краіны – 107,7 чел./кмВІ.

Чэхія: плошча – 78 866 кмВІ (115-я ў свеце), насельніцтва – 10 532 770 чал., сталіца – Прага (1 291 000 чалавек), Чехія складаецца з 13 краёў (kraj) і сталіцы (hlavnГ­ mД›sto). Краі, у сваю чаргу, дзеляцца на 77 раёнаў. Раёны складаюцца з муніцыпалітэтаў (абшчын). Шчыльнасць насельніцтва краіны – 133 чал./кмВІ.

Славакія: плошча – 48 845 кмВІ (126-я ў свеце), насельніцтва – 5 424 925 чал., сталіца – Браціслава – 431 061 чaлaвек, 8 краёў (kraj), якія называюцца па імені свайго адміністрацыйнага цэнтра. Краі падзяляюцца на некалькі раёнаў (okres). Усяго ў Славакіі цяпер 79 раёнаў. Шчыльнасць насельніцтва – 111 чал./кмВІ.

Прыведзеныя лічбы красамоўна паказваюць сапраўдны стан рэчаў. Яшчэ больш красамоўную карціну мы ўбачым, калі параўнаем Віцебскую вобласць, якая па плошчы (40,1 тыс. кмВІ) амаль роўная Славакіі (48,8 тыс. кмВІ). У Віцебскай вобласці насельнікаў – 1 231 000 чалавек, у Славакіі – 5 424 925 чал., Шчыльнасць насельніцтва адпаведна: 30,7 чел./кмВІ і 111 чал./кмВІ. У Віцебскай вобласці – 21 раён, Славакія падзеленая ж на 8 краёў. Славацкія раёны (79) да ўвагі не бяром, бо невядома, які яны маюць статус, мо’ гэта адпавядае статусу нашага сельсавета (воласці). Аднак, калі зрабіць нямудрыя арыфметычныя падлікі (48 845 кмВІ: 8 краёў = 6 106 кмВІ), мы ўбачым, што адзін сярэдні славацкі край роўны 3,5 Глыбоцкім раёнам (1 760 кмВІ).

Цяпер на падставе вышэйпрыведзеных прыкладаў самы раз рабіць высновы. Ужо адназначна бачна, што падзел краіны на вялікія вобласці шкодны. Мінск неўзабаве стане 2-мільённым горадам. І ўсіх насельнікаў сталіцы трэба забяспечыць жыллём і працай, а значыць, трэба будаваць і будаваць... заводы, жыллё, школы, паліклінікі, шпіталі...

А што дастанецца Глыбокаму, Расонам, Дзісне, Калінкавічам, Мсціславу, Дзятлаву?... – Дык вы ж выміраеце!, - скажуць. – Досыць вам і таго, што ёсць! Ды і гэта трэба зачыняць, эканамічна нявыгадна. Маўчыце лепш!

Дык як нам, правінцыі, жыць? Падзяліць краіну на паветы ці ваяводствы? Каб такім чынам адабраць у вялікіх гарадоў сваё «месца пад сонцам»? Пачаць нарэшце развіццё рэгіёнаў!

Ваяводствы? Не!

Ну, дапусцім, ваяводствы. Беларусь падзелім на 12 ці 15 ваяводстваў, як прапануюць некаторыя. І што атрымаем? Бясспрэчна, Віцебская вобласць будзе падзеленая на 2 ваяводствы: Полацкае і Віцебскае. Іншага варыянту няма. Полацк і Наваполацк атрымаюць больш магчымасцяў для зліцця ў адзін горад, так бы мовіць, “мегаполіс”. Полацк забярэ сабе палову Віцебскай вобласці. Быў 21 раён, стане у кожным ваяводстве – 10-11. У прынцыпе, тое самае, што й было. Цяпер палова вобласці будзе жывіць Віцебск , іншая – Полацк, ды яшчэ з большым эфектам, чым Віцебск, бо ён трохі згубіць з-за страты паловы тэрыторыі.

Не! Усходнееўрапейская мадэль (Венгрыя, Славакія, Чэхія) нам больш падыходзіць!

Паветы? Гэта тое, што нам падыходзіць!

Можна напісаць дзясяткі даследаванняў на тэму “Як спыніць дэпапуляцыю Беларусі?”, і ўсе яны будуць з дэталёвым аналізам і ацэнкай сітуацыі, якая склалася ў краіне. Будзе шмат прапановаў выйсця з сітуацыі. І ўсе яны будуць слушныя. Аднак каму нараджаць? Што рабіць, калі маладыя людзі, маладыя сем’і з’язджаюць не толькі з вёсак, але і райцэнтраў. Глыбокае за 10 гадоў – ад перапісу да перапісу – згубіла каля тысячы чалавек.

Вышэй мы вывучылі сітуацыю ў такой краіне, як Славакія. Параўналі з Віцебскай вобласцю, якая па плошчы мала ёй саступае. Не радыкальна будзе адрознівацца сітуацыя, калі браць за аснову Чэхію і Венгрыю.

Аўтар гэтых радкоў, як і шмат іншых даследчыкаў прапанаванай да абмеркавання тэмы, схіляецца да высновы: падзел Беларусі павінен быць на паветы. Умоўна кажучы, кожную вобласць падзяліць на 4 паветы. На ўсёй Беларусі іх іх будзе 24 (6 абласцей х 4 паветы = 24 паветы). Гэта азначае, што заміж Віцебскай вобласці будуць: Глыбоцкі, Полацкі, Аршанскі і Віцебскі паветы. У аснову бярэцца цяперашняе заніраванне тэрыторыі вобласці, што ўжо склалася гістарычна з савецкіх часоў.

 

Вобласці, ваяводствы ці паветы? Погляд з Глыбокага

 

 

Заўважым, што сярэднестатыстычны славацкі край роўны тром з паловай Глыбоцкім раёнам. Паводле нашай схемы Глыбоцкі павет будзе ўключаць 6 раёнаў паўночна-заходняй часткі Віцебскай вобласці: Глыбоцкі, Пастаўскі, Мёрскі, Докшыцкі, Шаркоўшчынскі і Браслаўскі раёны. Сярэднестатыстычны славацкі край нават будзе ў два разы меншы за Глыбоцкі павет!

І што будзем мець у выніку?

Каб адказаць на гэтае пытанне, давайце зноў вернемся да разгляду сітуацыі ў Славакіі. Як сказана вышэй, у Славакіі – 8 краёў, аналагаў 24-26 беларускіх паветаў. Колькі насельніцтва ў сталіцах іншых 7 краёў (Браціславу мы разглядалі вышэй, 431 061 чaлaвек):

1) Кошыцэ – 234 969,
2) Прэшаў – 90 805,
3) Банска Быстрыца – 80 080,
4) Трнава – 68 828,
5) Трэнчын – 56 750,
6) Нітра – 84 693,
7) Жыліна – 86 137.

Ну во! Глыбокае як сталіца павету (альбо краю) сама меней павінна мець насельніцтва ў 50 000 чалавек. Натуральна, што такога выніку (насельніцтва), у выпадку з Глыбокім, трэба чакаць не адно дзесяцігоддзе, дзесьці 50-100 гадоў. Але ж трэба з нечага пачынаць!

Без сумневу, у гэтых славацкіх сталіцах краёў ёсць і ўніверсітэты, каледжы, хакейныя каманды з лядовымі палацамі, тэатры… Тое самае павінна быць і ў Глыбокім, зразумела, калі яно стане сталіцай аднаго з паветаў краіны. А яшчэ: сваё рэгіянальнае тэлебачанне, рэгіянальная бальніца (аналаг цяперашняй абласной), праектныя бюро, дзе будуць стварацца свае, рэгіянальныя праекты дамоў і храмаў, адметныя ад іншых абшараў Беларусі... Усё будзе сваё! Тое, што сёння мае Віцебск ці Гродна, а не мае Глыбокае ці Ліда.

Глыбокае стане роднай сястрой, родным братам, клапатлівай маці і бацькам для Дзісны, Варапаева, Лынтупаў, Друі, Відзаў, Падсвілля, як і для Докшыцаў, Паставаў, Браслава, Мёраў, Шаркоўшчыны.

Якія праблемы ў Дзісны? Горад вымірае! Некалі было аж за 10 тысяч. Цяпер 1700 жыхароў засталося. Няма працы людзям! А ў Віцебску спадару Шымуковічу, старэйшыну правабярэжнай часткі Дзісны кажуць: няма ў Дзісны праблемаў, вы іх перабольшваеце. Для чыноўнікаў з вялікага абласнога цэнтра Дзісна – усяго толькі кропка на карце. Ну, знікне адна-дзесяць кропак, затое сотні іншых застануцца.

Збудзецца запаветная мара Фадзея Шымуковіча, старэйшыны старэйшай часткі Дзісны, самага маленькага горада краіны. Дзісна стане турыстычным горадам і будзе жыць і развівацца з турызму. У Дзісну будуць з’язджацца спартсмены з усяе Еўропы на спаборніцтвы па веславанні на галерах па Дзвіне – ад Дзісны да межаў Латвіі! А краёвыя спаборніцтвы рыбаловаў па вылаве самага вялікага сама? Усё будзе: і аквапарк на беразе Дзвіны, і ўтульныя кавярні ў Старым Месце! Будзе! Як сталася тое магчыма ў маленькім чэшскім гарадку Глыбокае над Влтавай. Паўмільёна турыстаў за год! У гарадку – 45 гасцініц і 45 рэстаранаў. (Цяпер можа і больш, аўтар быў там у 2002 годзе). Увесь гарадок (4,5 тысячы жыхароў) жыве з турызму.

У нашыя гарады трэба вярнуць гарсаветы, як тое ёсць па ўсім свеце. Нельга з усяе краіны рабіць адзін вялікі калгас. І самае галоўнае, каб кожны горад павета не быў пакрыўджаным, каб ён быў самадастатковым. Браслаў, напрыклад, стаіць на шматлікіх азёрах. Дзе, як не тут, развіваць рыбакансервную прамысловасць, турызм, санаторна-курортны адпачынак!

Надаць больш паўнамоцваў сельсаветам (валасцям), каб шматлікія пытанні вырашаліся на месцы, а не ў райцэнтры, што ў рэшце рэшт будзе спрыяць іх развіццю, а не заняпаду.

Зрэшты, гэта асобная тэма, якая патрабуе сваёй распрацоўкі. Нашая задача – паказаць неабходнасць новага адміністрацыйнага падзелу краіны.

Гэта будзе заўтра

Натуральна, што сёння ніхто не будзе вырашаць пытанне: паветы ці ваяводствы? Вы толькі ўявіце, які пачнецца гвалт! Скасаваць вобласці? Дзясяткі тысяч абласных чыноўнікаў, якія сёння нібыта незаменныя, у імгненне вока стануцца нікому не патрэбнымі! Вы ім толькі скажыце, што на Беларусі не будзе абласцей, а будуць паветы! Яны пачнуць даказваць неабходнасць захавання абласцей, а значыць, і сваю чыноўніцкую патрэбнасць, трымацца за свае высокія заробкі. І пофіг ім усім, што памірае Дзісна і Друя, што тысячы людзей выязджаюць на сталае жыхарства ў іншыя краіны. У іх – усё добра і дзеці ўладкаваныя.

Наш матэрыял – гэта пазітыўнае бачанне будучыні Беларусі.

* * *
Артыкул быў напісаны ў межах "Народнай праграмы". “Народная праграма” – гэта грамадская ініцыятыва па выпрацоўцы новага пазітыўнага бачання будучыні Беларусі. На гэтым шляху ініцыятары праграмы імкнуцца аб’яднаць прафесійныя высілкі экспертнай супольнасці і ўдзел самага шырокага кола грамадзянаў у абмеркаванні найбольш вострых і надзённых пытанняў развіцця краіны.

Афіцыйны сайт "Народнай праграмы" - prahrama.by. Артыкулы "Народнай праграмы", напісаныя мясцовымі аўтарамі, сабраныя ў адмысловым радзеле на "Вестках".

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Браслава

Привет для Президента. Первоклассница из Браславского района приняла Леонида Анфимова за Лукашенко

Хотите узнать больше? Председатель Комитета государственного контроля Леонид Анфимов. Фото с сайта www.belta.by Председатель Комитета государственного контроля Леонид 32

После нашей школы почти все поступали в вузы, после чужой – никто. Как живут ученики закрытой на Браславщине школы

Хотите узнать больше? Ученики из района едут в школу в Браславе. Фото с сайта euroradio.fm В д. Урбаны Браславского района закрылась школа. Теперь учеников возят в 88

Не выиграли ни одной олимпиады. Витебский губернатор предлагает вернуть Поставской и Браславской гимназиям статус школы

Хотите узнать больше? Председатель Витебского облисполкома Николай Шерстнев. Фото с сайта belta.by Председатель Витебского облисполкома Николай Шерстнев недоволен уровнем 73

Выбираем окна на все случаи жизни

Хотите узнать больше? Кому-то хочется проводить больше времени дома с семьей, а другим для полноты жизни не хватает задушевных встреч в веселой компании друзей. У каждого 82

Фонари на солнечных батареях и светодиодах поставили в Браславе (фото)

Хотите узнать больше? Фонари на солнечных батареях и светодиодах поставили в Браславе. Фото с сайта belta.by Фонари на солнечных батареях и светодиодах появились на улицах 110

Круиз на пароме Таллин-Стокгольм-Рига-Вильнюс с выездом из Молодечно

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Автобусный парк №4 в Молодечно организует тур по маршруту 87

На озере Дривяты в Браславском районе можно будет кататься на гидроциклах и катерах

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Раньше на озере, как и на других водных объектах нацпарка, действовал 149

Фирменный магазин «Serge» в Молодечно сменил прописку. Всем покупателям 21-23 июля – скидки 30%

Хотите узнать больше? Фирменный магазин «Serge» в Молодечно сменил прописку. Теперь он находится по адресу: ул. В. Гостинец, 143Б (ТЦ «Модуль», 2-й этаж) Полюбившийся 104