Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Друя: "З такога прыгожага гарадка зрабілася вёска"

Друя: "З такога прыгожага гарадка зрабілася вёска"

На звычайнай местачковай вуліцы я размаўляю са звычайнымі вясковымі бабулямі на звычайныя тэмы. На звычайныя адказы чую звычайныя пытаньні. Незвычайна толькі тое, што Эўрапейскі Зьвяз, НАТО, вольны сьвет ды ўсё такое пазірае на нас літаральна з супрацьлеглага берага. Таму прысутнічае пэўная напружанасьць. Як у позірках на чужака, так і ў інтанацыях. Мы ў Друі. За Дзьвіной — Латвія. Рэпартаж Змітра Бартосіка з серыі "Падарожжы Свабоды".

 

Друя: "З такога прыгожага гарадка зрабілася вёска"

 

— Як вам тут жывецца на самай мяжы з Эўразьвязам?

— Яны да нас нічога ня маюць, і мы да іх нічога ня маем. Празь мяжу мы ня езьдзім да іх. Сваякі там ёсьць, але, каб ехаць туды, трэба многа дзялоў. Дзьвіну ж не пераедзеш. Раней празь Дзьвіну езьдзілі мы. Паром хадзіў. А цяпер — візы, дакумэнты...

— А вам ня крыўдна, што нельга нармальна зьезьдзіць да радні?

— Старасьць. Куды ўжо паедзеш?

— А дзе людзі лепей жывуць?

— Там лепей ім жывецца. Якая ў нас пэнсія? А тавары якія дарагія.

— А вы галасавалі за Лукашэнку?

— А лепшага ня знойдзеш. Работаць няма каму. Усё развалілі.

— І ўсё роўна будзем галасаваць за Лукашэнку. Які ўсё разваліў. Лягічна.

Друя — унікальнае месца і па сваім ляндшафце, і па колькасьці помнікаў гісторыі. Сваімі ўзгоркамі на берагах рэчкі Друйкі яна вельмі нагадвае Вільню.

 

Друя: "З такога прыгожага гарадка зрабілася вёска"

 

Тут ляжыць на беразе расколаты калгасьнікамі Барысаў камень. Тут стаіць разбураная ўніяцкая царква. Тут узвышаецца сваёй званіцай адроджаны бэрнардынскі касьцёл.

 

Друя: "З такога прыгожага гарадка зрабілася вёска"

 

Тут застылі ў маўчаньні сотні надмагільляў на габрэйскіх могілках. Тут захавалася ўнікальная местачковая архітэктура былых крамак і корчмаў.

 

Друя: "З такога прыгожага гарадка зрабілася вёска"

 

Але найлепш аздоблены будынак мястэчка — дзіцячы дом. Чые выхаванцы гуляюць на беразе.

— Добры дзень, дзеці. А вы бывалі калі-небудзь у Латвіі?

— Не.

— Хоць Латвія ў вас пад бокам.

— Нам туды нельга.

— І ня цягне?

— Ня ведаю.

— А дзе людзі лепей жывуць?

— У Беларусі.

— А чаму?

— А таму.

Выхавальнік дзяцей, як і належыць, выявіў пільнасьць, убачыўшы незнаёмца.

— Іх ня цягне на той бок мяжы? Пераплыць у Эўропу?

— Зараз такога няма. Яны самі езьдзяць па праграме, адпачываюць у Італіі. Тут ня так проста перабрацца. Памежнікі.

— Рака ўвесь час пад праглядам.

— Канечне. Пад кантролем. Тым больш што я вас ня ведаю. Вы падазроны чалавек. Калі б вы мяне пачалі распытваць, як празь мяжу прабрацца, я б, напэўна, паведаміў бы.

 

Друя: "З такога прыгожага гарадка зрабілася вёска"

 

Найстарэйшая жыхарка Друі Элеанора Юзэфаўна разьмяняла дзявяты дзясятак. Прыгожая шляхцянка, яны памятае зусім іншую Друю. Па якой сумуе штодня.

 

Друя: "З такога прыгожага гарадка зрабілася вёска"

 

— Вялікая царква ня дзейнічае. Раскрышылі, паламалі. Не ў вайну. Свае людзі. А з касьцёла пліткі вырывалі. Печкі былі прыгожыя. Павыдзіралі кафлю. Свае. Гэта толькі гаворыцца, што саветы. Свае рабілі шкоду.

Я так часта чуў ад заходнікаў пра бяду, якую прынесьлі Саветы, што міжволі праняўся павагай да старой Элеаноры, якая называе рэчы сваімі імёнамі.

— Была сынагога вялізарная. Каля яе зрабілі пры немцах гета. Сынагога згарэла. Большасьць над самай Друйкай пахаваныя. Я туды і не выходзіла. Яшчэ ж дзяўчом жа была. Ня дай Бог такой бяды паглядзець. Яму вырылі вялізную. Вазілі мёртых і паўмёртвых. Але, мой ты дарагі, немец толькі даў указаньні, пастраляў крыху, а ўсё рабілі нашы, мясцовыя. Шукалі ўсё ў падвалах, дзе што. Знойдуць, начальству дакладаюць, і зьнішчаюць. А немец далей на ўсход паехаў. А ўсё рабілі свае людзі.

Пра тое, што яшчэ рабілі свае людзі, мне вельмі маляўніча распавяла іншая друйская кабета, Тамара Штэк. Якая ў дзяцінстве разам зь сям’ёй была ў канцлягеры Саласпілс. І трапіла туды дзякуючы суседзям. У суседняй хаце зьбіраўся своеасаблівы, як кажа Тамара, гурток даносчыкаў. Пра такое падпольле я, прызнацца, чуў упершыню.

— Гурток. Даносчыкі, якія даносілі на людзей немцам. Тут была нямецкая камэндатура. Яны туды пісалі сьпісы. І немцы не разьбіраліся. Каго на расстрэл, каго ў канцлягер.

— А шмат людзей уваходзіла ў гэты гурток?

— Адкуль жа я ведаю? Суседка наша, яшчэ адзін сусед.

— Яны сядзелі і пісалі даносы.

— Канечне.

— А ў чым яны абвінавачвалі людзей?

— Нас абвінавачвалі, што быццам у нас былі і гулялі партызаны. А гэтым хапіла.

— І вас у лягер.

— 870 чалавек у адным бараку. Як селядцы. Толькі на бачку можна было ляжаць. Драўляныя нары. Вокны з калючым дротам. Нас нікуды не выводзілі, не выпускалі. Праз вакно бачылі неба.

Па даносах гэтага гуртку 12 чалавек былі расстраляныя на востраве каля мястэчка. Большасьць гурткоўцаў ратавала сваю шкуру ў Польшчы. Але адзін вярнуўся. І гэтая гісторыя вартая кінэматографу!

— І гэта ўсё людзі, якія ні за што.

— Ні за што. Ні ў якіх партыях не былі. Як і цяпер робіцца. Дзякуючы гэтаму гуртку.

— А гэтыя гурткоўцы пасьля вайны?

— Яны ўсе паляцелі ў Польшчу. А пасьля зьявіўся адзін. 25 гадоў яму далі. Гэтыя зьехалі, а ў яго было габрэйскага золата схавана. Ён мала адсядзеў. Недзе гадоў дзесяць толькі. І вярнуўся па золата. І сядзела жанчына, прадавала яблыкі. А яе сына ён асабіста расстраляў на востраве. Да яе падыходзіць. А яна глядзіць — гэта Ліпскі! Яна ў крык. Ну дык людзі камянямі кідалі, білі, калацілі яго. Пасьля гэтага ён хутка памёр. І хаваць ніхто яго не пайшоў. А золата гэтае, так ён яго і не здабыў. Пайшло яно пухам, прахам.

А разьвітацца дазвольце гісторыяй 1939-га году. Якую мне распавяла старая Элеанора. Яшчэ адна трагедыя зь імем пакутніка. Дакладней, трагікамэдыя.

— Пан Гузы быў, Зыгмунт. Розуму набраўшыся, узяў свайго сабаку Ленін назваў. Ну што ты, помсьціш гэтаму Леніну? Ён жа памёршы. І з-за гэтага сабакі пагналі яго. Да Полацку не дагналі, ён ужо пажылы быў, у дарозе памёр. Сабаку Ленін назваў. Ну дзе мазгі былі ў чалавека?

Старая часта глядзіць на пустую і насьцярожаную Дзьвіну. На якую даўно не рызыкуюць выплываць лодачнікі.

— З такога прыгожага гарадка зрабілася вёска. Тут параходы хадзілі па Дзьвіне аж у Балтыйскае мора. Плавілі лес.

— А Друя была жывейшая?

— Ой, жывая была. Былі рэстараны. Але людзі не хадзілі так, як зараз, п’яніцы. Людзі культурныя былі, ня лаяліся.

— Шкада, што Друя...

— Зусім апусьцела. Шкада, але што зробіш? Пэўна, яна і не ўваскрэсьне ўжо. Такая, як была.

Крыніца: Зьміцер Бартосік, Радыё Свабода

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Браслава

Выставочный зал Вилейского краеведческого музея 18 мая отметил свое 20-летие (фото)

Хотите узнать больше? Выставочному залу имени Силивановича - 20 лет. Фото Юлии Лахвич, Край.бай На вечере в честь юбилейной даты собрались бывшие директора музея, 32

Первое в стране поле для игры в футгольф появится в Браславском районе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.experienceboxspain.com В деревне Красногорка Браславского района вскоре появится 36

На концерт группы «Без билета» идет врач из Молодечно Евгений Каркоцкий

Хотите узнать больше? Билет на концерт группы «Без билета» выиграл врач из Молодечно Евгений Каркоцкий. Фото предоставлено Край.бай Евгением Каркоцким На концерт группы 42

Край.бай разыграет два билета на концерт группы «Без билета» в Сморгони

Хотите узнать больше? Группа «Без билета». Фото с сайта bezbileta.net 18 мая в районном центре культуры Сморгони в 19.00 группа «Без билета» презентует мини-альбом «Жара». 55

В Сморгони, Островце и Ошмянах откроется филиал крупной оконной компании «Окнаград»

Хотите узнать больше? В Сморгони, Островце и Ошмянах откроется филиал крупной оконной компании «Окнаград» Покупку новых окон многие планируют заранее, ведь за них 74

В Браславском районе могут создать курорт с водо- и грязелечебницами

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта moidiabet.ru Для этого есть все предпосылки, заявил директор Республиканского центра по 55

3 мая в Витебской области начали отключать тепло

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта prizyv.ru Областная рабочая группа по оптимизации режимов теплоснабжения приняла 52

На предстоящей неделе в Беларуси сохранится прохладная погода

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Средняя декадная температура воздуха по Беларуси ожидается на 2°C ниже 51