Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кардынал Вёлькі на фэсце ў Браславе: "Абраз Маці Божай – гэта сведчанне вялікай любові людзей"

Кардынал Вёлькі на фэсце ў Браславе: "Абраз Маці Божай – гэта сведчанне вялікай любові людзей"

“Я бачу Цябе, Марыя, у тысячы абразах ва ўсім свеце” – гэтымі словамі з верша распачаў сваю прамову да сабраных вернікаў Кардынал Райнер Марыя Вёлькі, Арцыбіскуп Берліна, падчас урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў 17 жніўня ў Браславе.

Шматлікія вернікі сабраліся ў такі цудоўны дзень , каб ушанаваць сваю Нябесную Заступніцу. Радаснай падзеяй для прысутных стала прывітанне рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Апостальскі Адміністратар Віцебскай дыяцэзіі, ксёндз пралат Францішак Кісель заклікаў прысутных на ўзор святой перамагаць свае цяжкасці, асабліва перамагаць свой эгаізм. Ён казаў: “Мы павінны выкарыстоўваць шлях да святасці св. Тэрэзы. Нам трэба кінуцца ў абдымкі Богу і тады на нас сыйдзе дождж ружаў - Божых ласк - з неба.”

Сярод прысутных было шмат гасцей не толькі з Беларусі, але з–за мяжы, а менавіта госці з Польшчы і Германіі.

Падчас гаміліі кардынал Вёлькі, які быў галоўным цэлебрантам Эўхарыстыі, звярнуў увагу ўсіх прысутных на тое, што кожны абраз Маці Божай – гэта сведчанне вялікай любові людзей да Яе. “Марыю любяць усе людзі: простыя і навукоўцы, грэшнікі і праведнікі – усе яе любяць. Любяць, бо Яна Маці Жыцця.”

Таксама кардынал прывёз крыжы для капітулы канонікаў Віцебскай дыяцэзіі, якія яны будуць насіць. Сам арцыбіскуп іх асвяціў і ўручыў канонікам. Гэтыя крыжы сталі знакам еднасці паміж Касцёлам на Віцебшчыне і Патсдамам.

На заканчэнне ўрачыстасці адбылося прысвячэнне дыяцэзіі і ўсёй краіны Маці Божай Валадаркі Азёраў. Пасля чаго кардынал Райнер Марыя Вёлькі падзякаваў усім прысутным за сведчанне жывой веры Касцёла на Беларусі, асаблівую падзяку скіраваў старэйшаму пакаленню за тое, што захавалі скарб веры ў камуністычныя часы. І дадаў: “ Мы ўсе павінны ведаць, што вольнасць нам дадзена Богам і ніхто і ніколі не зможа яе ў нас забраць! Мы - Божыя дзеці і корань нашай свабоды ў Ім!” .

Таксама прагучала шмат цёплых слоў падзякі да ўсіх прысутных гасцей, святароў і прысутных ад імя арганізатараў, супольнасці айцоў сальватарыянаў у Браславе.

Кардынал Вёлькі на фэсце ў Браславе: "Абраз Маці Божай – гэта сведчанне вялікай любові людзей"
Кардынал Вёлькі на фэсце ў Браславе: "Абраз Маці Божай – гэта сведчанне вялікай любові людзей"
Кардынал Вёлькі на фэсце ў Браславе: "Абраз Маці Божай – гэта сведчанне вялікай любові людзей"
Кардынал Вёлькі на фэсце ў Браславе: "Абраз Маці Божай – гэта сведчанне вялікай любові людзей"
Кардынал Вёлькі на фэсце ў Браславе: "Абраз Маці Божай – гэта сведчанне вялікай любові людзей"
Кардынал Вёлькі на фэсце ў Браславе: "Абраз Маці Божай – гэта сведчанне вялікай любові людзей"
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Браслава

Фотофакт: Сазана в человеческий рост выловили в Браславском районе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта kolochniy.ru Около 120 спортсменов и рыболовов-подводников, 250 членов их семей 33

Вау! Сами Бонстики приехали со своим шоу в Сморгонь

Хотите узнать больше? Вау! Сами Бонстики приехали со своим шоу в Сморгонь В Беларуси вряд ли остался хоть один человек, который не знает о Бонстиках. Волна 49

Директор молодечненской автошколы «НьюДрайвер» Анатолий Радковский: «Мы учим будущих водителей выживать на дорогах»

Хотите узнать больше? Директор молодечненской автошколы «НьюДрайвер» Анатолий Радковский В современных потоках машин водителю важно научиться выживать на дорогах – уверен 80

Детская парусная школа откроется в Браславе на фестивале «Браславские зарницы»

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта pixabay.com Парусная школа «Ветер дружбы» откроется в Браславе. Это событие особо 113

Более 80% школ Беларуси в новом учебном году будут начинать занятия с 9 утра

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Большинство школ Беларуси в новом учебном году будут начинать занятия с 9 79

Факультативы, классные часы, разминка. Чем в белорусских школах займут детей до начала уроков в 9 утра

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива Край.бай Как с максимальной пользой провести время до начала школьных уроков, решат 81

Выставочный зал Вилейского краеведческого музея 18 мая отметил свое 20-летие (фото)

Хотите узнать больше? Выставочному залу имени Силивановича - 20 лет. Фото Юлии Лахвич, Край.бай На вечере в честь юбилейной даты собрались бывшие директора музея, 52

Первое в стране поле для игры в футгольф появится в Браславском районе

Хотите узнать больше? Изображение использовано в качестве иллюстрации. Фото с сайта www.experienceboxspain.com В деревне Красногорка Браславского района вскоре появится 71